Навіны на тэму: акцыі
14.05.2009 Моладзь ладзіць марш “За незалежнасьць”
Сёньня на 6 гадзінаў вечара ў цэнтры Менску заплянаваны марш “За незалежнасьць”, ініцыяваны актывістамі “Маладога фронту”. Іх намер падтрымалі сябры іншых моладзевых арганізацый і рухаў. У Англіі, Польшчы, Украіне, Расеі і Літве адбудуцца пікеты насупраць беларускіх амбасадаў з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў у Беларусі і абароны незалежнасьці краіны.
13.05.2009 Маладафронтаўцы: нам яшчэ ваяваць і ваяваць
На десяты дзень галадоўкі салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі маладафронтаўцы, што начуюць на ўправе БНФ, адзначылі, што не хочуць паказаць сябе нейкімі героямі. Яны прызналіся: марым аб шклянцы сока.
12.05.2009 Маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі за “Школу для ўсіх”
Адміністрацыйны суд Салігорску пакараў грашовымі штрафамі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
08.05.2009 Маладафронтаўцаў будуць судзіць за “Школу для ўсіх”
7 траўня удзельнікаў акцыі “Школа для ўсіх” наведалі супрацоўнікі міліцыі і ўручылі ім новыя павесткі ў суд. Такім чынам судовае паседжаньне перанесена з 8 траўня на аўторак 12 траўня.
08.05.2009 Аўтуховіч заклікаў спыніць галадоўку салідарнасці з ім
Пра гэта паведаміў адвакат Павал Сапелка, які сустрэўся зь Мікалаем Аўтуховічам ў менскім сьледчым ізалятары.
08.05.2009 Учора ў Менску затрымалі 30 ўдзельнікаў акцыі, прысвечанай памяці Захаранкі
Паводле ўдакладненых звестак, у Менску затрымана каля 30 удзельнікаў акцыі з нагоды 10-годдзя знікнення Юрыя Захаранкі, што прайшла вечарам 7 траўня на Кастрычніцкай плошчы.
07.05.2009 Ланцуг салідарнасці скончыўся затрыманнямі актывістаў
З Цэнтральнага РАУСа зараз выпускаюць затрыманых напярэдадні акцыі актывістаў, паколькі не хапае месца – завозяць новых затрыманых.
06.05.2009 "Галадоўка салідарнасьці" набывае міжнародны характар
Да галадоўкі ў падтрымку ваўкавысскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які з 16 красавіка галадае ў следчым ізалятары на Валадарскага, далучыліся 7 чалавек, у тым ліку і тыя, што жывуць за межамі краіны.
06.05.2009 На салігорскіх маладафронтаўцаў склалі пратаколы
На затрыманых учора, 5 траўня, у Салігорску Іллю Шылу, Хрысціну Самойлаву, Глеба Сноркіна, Іллю Нагорнага і Насту Хадакоўскую супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 "Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і праз тры гадзіны вызвалілі.
06.05.2009 У Гомелі адбудуцца акцыі, прысвечаныя памяці Юрыя Захаранкі
7 траўня прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў. Яны будуць прысвечаныя 10-й гадавіне з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.
06.05.2009 Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі
Брэсцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Палітык быў выкрадзены 7 мая 1999 года, пра яго лёс нічога невядома.
05.05.2009 Малады Фронт – за школу для ўсіх
Малады Фронт ізноў пікетаваў Міністэрства абароны. Моладзевыя актывісты дамагаюцца для свайго салігорскага паплечніка дазволу здаць апошні школьны экзамен падчас вайсковай службы.
04.05.2009 Правы чалавека: чым адметны 2008 год?
Праваабаронцы з закрытай уладамі праваабарончай арганізацыі “Вясна” прэзэнтавалі чарговы гадавы агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
04.05.2009 Запрашэнне на прэзентацыю аналітычнага агляду ў галіне правоў чалавека
Выйшаў з друку аналітычны агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”, падрыхтаваны праваабаронцамі. Прэзентацыя аналітычнага агляду адбудзецца 4 траўня а 15 гадзіне ў памяшканні Сядзібы Партыі БНФ па адрасу: Мінск, вул. Машэрава, д.8
04.05.2009 Трынаццаць чалавек абвесцілі галадоўку
Сёння аладоўку абвесцілі прадпрымальнік Алесь Макаеў, моладзевы актывіст Андрэй Кім, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, палітыкі Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Скрабец, Вячаслаў Сіўчык, Міхаіл Марыніч, прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, моладзевыя актывісты Наста Палажанка, Андрэй Цянюта, Мікола Дземідзенка, Арцём Дубскі.










