Навіны на тэму: акцыі
03.06.2009 Ваўкавыск: удзельнікаў ланцугу неабыякавых людзей выклікаюць у суд
Восем сябраў АГП з Горадні і Ваўкавыску былі затрыманыя 16 траўня за тое, што арганізавалі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча. Суд прызначаны на 8 чэрвеня.
01.06.2009 У Менску за расцяжку супраць абортаў затрыманыя актывісты БХД
Актывісты маладзёвай фракцыі “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч былі затрыманыя супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, а потым перададзеныя нараду міліцыі. Маладыя хрысьціянскія дэмакраты хацелі нагадаць мінчанам пра тое, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, і прыцягнуць увагу да праблемы абортаў у Беларусі.
01.06.2009 Улады не дазволілі правядзенне акцыяў у абарону жыцця
Паводле адказу Мінскага гарвыканкама, які атрымаў сустаршыня БХД Аляксей Шэін, 2 чэрвеня ў Парку Дружбы народаў, дзе планавалася правесці пікет супраць абортаў у Беларусі, будзе праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму паведамілі, што акцыі ля радзільных дамоў будуць перашкаджаць грамадскаму парадку.
27.05.2009 Пяць пратаколаў аб правапарушэньні за адну акцыю
26 траўня у Цэнтральным РАУСе Гомеля быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні на яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі памяці зьніклага генерала Захаранкі. Дэмакратычнага актывіста і праваабаронцу Анатоля Паплаўнага выклікалі позваю ў міліцыю пасьля таго, як актывіст адмівіўся ўпусціць супрацоўніка міліцыі ў дом.
27.05.2009 Яшчэ адзін штраф за "Школу для ўсіх"
Непаўнагадовага салігорскага маладафронтаўца Ільлю Шылу адміністратыўная камісія салігорскага райвыканкаму аштрафавала на 50 базавых велічынь (1 млн. 750 тыс. рублей) за пікет, у якім ён не прымаў удзел. Рашэньне камісіі было прынята без удзелу маладафронтаўца.
25.05.2009 У Лідзе асудзілі ўдзельнікаў антыядзернай акцыі
Сёньня ў Лідзе Ганна Бунько пакарана штрафам памерам дзьве базавыя велічыні, а Яўген Руды папярэджаны судом. Раней за ўдзел у гэтай жа акцыі, якая адбылася 25 красавіка, быў асуджаны на адны суткі зьняволеньня Яўген Скрабец. Ганна Бунько распавяла, што супраць іх сьведчылі два міліцыянты. Падзеяў яны не сказілі — распавядалі, як было насамрэч. Судзьдзя, са слоў Ганны Бунько, выслухаўшы бакі, найперш павучыў маладзёнаў маралі: маўляў, можаце папсаваць сваё жыцьцё.
21.05.2009 Васіля Палякова будуць судзіць за “ланцуг памяці генерала Захаранкі”
20 траўня познім вечарам старшы інспектар прафілактыкі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля капітан Шукель апытаў старшыню Гомельскай абласной суполкі АГП Васіля Палякова наконт ягонага ўдзелу ў “ланцугу памяці генерала Захаранкі”, праведзенага 7 траўня ля будынку абласной міліцыі ў Гомелі.
19.05.2009 Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу МУС
Сёння, 19 траўня, Мікалаю Аўтуховічу паведамілі, што яго пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Пра гэта распавёў адвакат Павел Сапелка пасля сустрэчы са сваім падабаронным у следчым ізалятары.
19.05.2009 Міліцыя перасьледуе ўдзельнікаў акцыі памяці Захаранкі
Учора ўвечары супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля па тэлефоне выклікалі на сустрэчу ў аддзел трох удзельнікаў акцыі “ланцуг памяці генэрала Захаранкі” – Уладзімера Кацору, Юрася Захаранку й Васіля Палякова.
18.05.2009 Затрыманьні ў Дзень Салідарнасьці 16 траўня
16 траўня пасьля акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў падземным пераходзе ўдзельнікаў акцыі: Аляксея Вяргейчыка, Паўла Кур’яновіча, Вікторыю Ладзіс, Уладзімера Яроменку, Багуслава Рэвякова. Пасьля праверкі асабістых рэчаў у актывістаў перапісалі прозвішчы і адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
18.05.2009 Маладафронтаўцы пагадзіліся спыніць галадоўку
Маладафронтаўцы пагадзіліся спыніць галадоўку пасьля таго, як Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Мілінкевіч і Вячаслаў Сіўчык заявілі, што бяруць адказнасьць за вызваленьне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў на сябе. Яны паабяцалі выкарыстаць усе палітычныя, міжнародныя й іншыя магчымасьці для таго, каб прадпрымальнікі як мага хутчэй выйшлі на волю.
14.05.2009 Хроніка затрыманьняў напярэдадні і падчас маршу “За Незалежнасьць!”
Сёньня, 14-га траўня “Малады Фронт” праводзіў мірную акцыю пратэсту супраць зьмены дзяржаўных сымбаляў у 1995 годзе пасьля правядзеньня рэферэндуму (замест гістарычных сымбаляў герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сьцяга былі прынятыя нэасавецкія сымбалі). Арганізатарамі Маршу “За Незалежнасьць!” выступілі актывісты “Маладога Фронту”. Яшчэ ўдзень пачаліся прэвентыўныя затрыманьні ў рэгіёнах. За дзень па Беларусі было затрымана больш дзесятка моладзевых актывістаў.
14.05.2009 Аляксей Вяргейчык быў вызвалены праз тры гадзіны
Аляксей Вяргейчык, якога пасля затрымання даставілі ў УУС Савецкага раёну, цягам трох гадзінаў быў вызвалены.
14.05.2009 Затрыманыя Максім Вінярскі, Аляксей Янушэўскі, Ягор Варапаеў і Аляксандр Лазар таксама на волі (Абноўлена)
Максім Вінярскі, Янушэўскі, Варапаеў Ягор і Аляксандр Лазар на волі. Іх вітаюць каля РУУСа сябры і паплечнікі. Выйшаў на волю апошні затрыманы, магілёўскі актывіст Аляксандр Лазар.
14.05.2009 Затрыманыя перад акцыяй актывісты адпушчаныя без складання пратаколаў
Затрыманыя напярэдадні акцыіпяцёра актывістаў - маладафронтаўцы Павел Кур’яновіч, Валеры Мацкевіч, Яўген Скрабец, моладзевая актывістка Вольга Жураўлёва і актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алеся Якубоўская - знаходзіліся ў Кастрычніцкім РУУС Менску. Усе пяцёра адпушчаныя без складаньня пратаколаў.










