Навіны на тэму: акцыі
06.07.2009 Amnesty International: "Абаронім права на жыццё! Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі!"
3 ліпеня 2009 году актывісты Amnesty International правялі пікет перад пасольствам Рэспублікі Беларусь у Маскве. Удзельнікі акцыі заклікалі беларускія ўлады ў неадкладным парадку абвясціць мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прысудаў у якасці першага кроку на шляху да поўнай адмены смяротнага пакарання.
06.07.2009 Мінскія ўлады забаранілі пікет у падтрымку бяздомных жывёл
Сталічныя ўлады не далі дазволу на правядзенне пікету ў падтрымку бяздомных жывёл. Акцыя была запланаваная на 10-11 ліпеня каля Пункта адлову і часовага ўтрымання сабак і катоў “Фаўна горада”, што знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Гурскага. Сваё рашэнне Мінгарвыканкам патлумачыў неадпаведнасці заяўкі беларускім законам.
01.07.2009 Беспрацоўныя актывісты з Гарадоччыны абвясцілі галадоўку
Аляксандр Жыткевіч і Леанід Аўтухоў пайшлі на гэты крок, калі страцілі надзею на працаўладкаванне з дапамогай Цэнтра занятасці.
30.06.2009 Уладзімір Кацора спыніў сухую галадоўку, якая працягвалася шэсць дзён
Лідэр гомельскіх апазіцыянераў Уладзімір Кацора, які быў арыштаваны судом за акцыю ў памяць зніклага 10 гадоў таму генерала Юрыя Захаранкі, спыніў сухую галадоўку, якая працягвалася шэсць дзён.
29.06.2009 Пікет Amnesty International перад амбасадай Рэспублікі Беларусь у Маскве
3 ліпеня актывісты Amnesty International правядуць у Маскве вулічную акцыю перад пасольствам Рэспублікі Беларусь. Пікет будзе праводзіцца з патрабаваньнем спыненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, якая, як вядома, з'яўляецца апошняй з краін Еўропы і былога СССР, дзе працягваюць караць смерцю людзей
26.06.2009 Напішы сцэнар для мультфільма!
Кампанія “Стоп 193.1” абвяшчае конкурс на сцэнар да мультфільма, прысьвечанага ўжываньню артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь да грамадзкіх актывістаў.
25.06.2009 Суд у Гомелі можа скончыцца галадоўкай
Сёньня, 25 чэрвеня ў Цэнтральным судзе Гомеля будуць разгледжаныя пяць адміністрацыйных спраў супраць мясцовых дэмакратычных актывістаў – удзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага генерала Юрыя Захаранкі. Акцыя з партрэтамі экс-міністра ўнутраных спраў ладзілася 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі.
24.06.2009 Гарадзенскія праваабаронцы супраць смяротнага пакарання
Трое сутак запар ў Гародні праходзіла акцыя “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Да гэтай акцыі, ініцыяванай гарадзенскімі праваабаронцамі пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” далучыліся моладзевыя актывісты БСДГ, АГП, Маладых Дэмакратаў і Грамадзянскага Форуму.
19.06.2009 Адвакат Гарачка: “Спыняць галадоўку Зэльцэр не зьбіраецца”
Амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра наведаў у калёніі адвакат Зьміцер Гарачка. Зэльцэр ужо 10 дзён трымае галадоўку, пратэстуючы супроць таго, што адносна яго зацягваецца ўжываньне амністыі.
16.06.2009 РУУС Цэнтральнага раёна Менска лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі прадстаўніка Партыі БНФ да яго затрымання
РУУС Цэнтральнага раёна Менска лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі намесніка старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага да яго затрымання супрацоўнікамі міліцыі.
16.06.2009 З-за галадоўкі Зэльцэр мусіў адмовіцца ад лекаў
У Менскім сьледчым ізалятары працягвае галадоўку прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, які пратэстуе супроць крымінальнага перасьледу. Працягваецца і галадоўка пратэсту амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра. Як пачуваюцца вязьні?
11.06.2009 Гродзенцы - супраць тэлепрапаганды
У Гродне з’явіліся ўлёткі арганізацыі “Хрысціянскай абароны”, якая заклікае бараніцца ад “тэлевізійнай бездухоўнасці і хлусні”.
08.06.2009 “Сьмерць” гуляла па Нямізе ў атачэньні пераапранутых міліцыянтаў
У пятніцу, 5 чэрвеня некалькі валанцёраў Беларускага Хельсінскага камітэта спрабавалі правесьці ў Менску тэатралізаваны пэрформанс за адмену ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.
04.06.2009 Шведы далучаюцца да кампаніі за адмену артыкула 193-1
Сябры швэдзкай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen заявілі, што падтрымліваюць распачатую ў Беларусі кампанію за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гэтую акцыю ініцыявала беларуская Асамблея няўрадавых арганізацый.
03.06.2009 5 чэрвеня – акцыя супраць смяротнага пакарання
У межах кампаніі па адмене смяротнага пакарання, абвешчанай праваабаронцамі Беларусі, 5 чэрвеня адбудзецца перфоманс. Мерапрыемства мусіць прайсці на пляцоўцы Дома мод на Нямізе ў 18.30.










