Навіны на тэму: акцыі
13.08.2009 1,4 мільёна штрафу за святкаванне Дня Незалежнасці
Суддзя Гарадоцкага раённага суда прызнала Леаніда Аўтухова вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
11.08.2009 У Берасці прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (фота)
10 жніўня ў Берасці сябры Маладога Фронту правялі акцыю па адмене смяротнага пакарання ў краіне. На адной з галоўных вуліц гораду, Савецкай, моладзь раздавала мінакам капэрт-улёткі ўплывовай праваабарончай арганізацыі Amnеsty International. Ва ўлётках змешчаны зварот да прэзідэнта А.Лукашэнкі і ўраду Беларусі.
28.07.2009 Масавыя арышты ў Дзень незалежнасці ў Менску
Супрацоўнікі АМАПа арыштавалі 20 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія збіраліся адзначыць у цэнтры Менска 19-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.
27.07.2009 Гарадок: затрыманні за пікет з нагоды абвяшчэння дзяржаўнага сувірэнітэту Беларусі
У Гарадку (Віцебская вобласць) сябры «Маладой Беларусі», «Еўрапейскай Беларусі» і «Моладзі БНФ» правялі пікет прысвечаны гадавіне абвяшчэння дзяржаўнага сувірэнітэту Беларусі. Шаснаццаць чалавек выйшлі да будынку мясцовага райвыканкаму з расцяжкай.
23.07.2009 Арцём Дубскі спыніў галадоўку
Маладафронтавец Арцём Дубскі спыніў галадоўку супраць дзеяньняў супрацоўнікаў бабруйскага сьледчага ізалятара.
23.07.2009 Гомельскія судзьдзі выправілі “памылку” старшыні Вярхоўнага суду
22 ліпеня Гомельскі абласны суд адхіліў касацыйныя скаргі пяці дэмакратычных актывістаў, пакараных 25 чэрвеня штрафамі й арыштам за акцыю памяці гвалтоўна зьніклага генэрала Захаранкі.
22.07.2009 Сацыяльны пікет аб’яднанай апазіцыі
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы мяркуюць правесці 30 верасня ў Беларусі агульнанацыянальны сацыяльны пікет, пра што было вырашана на паседжанні прэзідыюма палітрады АДС 22 ліпеня.
20.07.2009 Арцём Дубскі абвясьціў галадоўку пратэсту
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі, якога 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў годам зьняволеньня, абвясьціў галадоўку пратэсту ў Бабруйскім сьледчым ізалятары. Пра гэта паведаміла маці Арцёма Алена Дубская пасьля сёньняшняга спатканьня з сынам.
20.07.2009 16 ліпеня, у Дзень Салідарнасці, у Беларусі былі затрыманыя звыш 60 актывістаў
Усяго ў Дзень Салідарнасьці ў Беларусі было затрымана звыш 60 чалавек, якія выходзілі на вуліцы, каб выказаць сваю салідарнасьць з палітвязьнямі. Ва ўсіх выпадках гэтым разам міліцыянты не складалі пратаколы і не даводзілі справу да судовага разьбіральніцтва.
16.07.2009 Праваабаронцы перадалі Аўтуховічу прадукты для выхаду з галадоўкі
Сёння прадстаўнікі ПЦ “Вясна” наведаліся ў следчы ізалятар № 1 Менска, каб перадаць Мікалаю Аўтуховічу прадукты, неабходныя для паступовага выхаду з працяглай галадоўкі.
16.07.2009 З 16 ліпеня Мікалай Аўтуховіч спыняе галадоўку
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з 16 ліпеня спыняе галадоўку. Аб гэтым БелаПАН паведаміў яго адвакат Павел Сапелка, які 15 ліпеня наведаў свайго падабароннага ў следчым ізалятары № 1 Менска. Галадоўка доўжылася тры месяцы, з 16 красавіка. За гэты час зняволены пахудзеў на 35 кг.
10.07.2009 “Товарищ» гомельскім “таварышам” – не сябар
9 чэрвеня цягам дня ў Гомелі супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі сябраў гомельскай арганізацыі ПКБ, якія праводзілі адзіны дзень сацыяльнага інфармавання насельніцтва. Пры гэтым каля прахадных многіх прадпрыемстваў раздавалі газету “Товарищ».
10.07.2009 Мінскія ўлады не дазволілі пікет у абарону бяздомных жывёлаў
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікетаў 10—11 ліпеня каля Пункта адлову і часовага ўтрымання жывёлаў «Фаўна горада» (вул. Гурскага, 42). Прычынай забароны была названая неадпаведнасць заяўкі Закону аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь.
08.07.2009 У Вільні моладзевыя актывісты нагадалі пра гвалтоўнае знікненне Змітра Завадскага
7 ліпеня сябры беларускіх моладзевых арганізацыяў правялі на вуліцах Вільні пікет, прымеркаваны да 9-й гадавіны трагічнага знікнення журналіста Змітра Завадскага.
08.07.2009 Рашэнне намесніка міністра не ўказ?
Берасцейскі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк і маладафронтавец Андрэй Шарэнда былі затрыманы ля будынка адміністрацыі Маскоўскага раёна пад час раздачы брашуры “Канвенцыя зараз”, прысвечаную Міжнароднай канвецыі аб абароне асоб ад гвалтоўнага знікнення.










