Навіны на тэму: акцыі

Конкурс на лепшы прынт па тэме “Цішоткі вольных беларусаў”

14.10.2009 Конкурс на лепшы прынт па тэме “Цішоткі вольных беларусаў”

Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча здзекуецеся над фотаздымкамі сяброў, альбо з’яўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў – удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты “Цішоткі вольнага беларуса”.

Заяўка на правядзенне «Дзядоў» пададзена

13.10.2009 Заяўка на правядзенне «Дзядоў» пададзена

У сувязі з набліжэннем Дня памяці продкаў "Дзяды" кіраўнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ звярнуліся ў Мінскі гарвыканкам і Мінскі аблвыканкам з просьбай аб дазволе на правядзенне 1 лістапада традыцыйнага мерапрыемства ў гонар свята.

13.10.2009 Гомель: “Працэс 16-ці”

Сёньня ў другой палове дня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля пачнецца разгляд 16 адміністрацыйных спраў супраць 16 дэмакратычных актывістаў. У дэмакратычным асяродку гэта назвалі ўжо “працэсам 16-ці”.

Амбасада Расеі накіравала ноту пратэсту ў МЗС Беларусі

13.10.2009 Амбасада Расеі накіравала ноту пратэсту ў МЗС Беларусі

Дыпмісія пратэстуе супраць арышту на 7 сутак расейскага фізіка-атамшчыка Андрэя Ажароўскага. Папярэднюю інфармацыю пра здарэнне амбасада Расеі атрымала 9 кастрычніка. Нота перададзена 12 кастрычніка ў консульскі аддзел МЗС для высвятлення дэталяў таго, што адбылося.

Праваабаронцы нагадалі пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі (фота)

10.10.2009 Праваабаронцы нагадалі пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі (фота)

10 кастрычніка, у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў нагадалі грамадскасці пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Як высветлілася з размоваў з мінакамі, у той час, калі ў краіне выносяцца смяротныя прысуды, не ўсе грамадзяне нават ведаюць пра наяўнасць гэтага віду пакарання ў дзяржаве.

У Наваполацку затрыманыя ўдзельнікі акцыі супраць смяротнага пакарання (абноўлена)

10.10.2009 У Наваполацку затрыманыя ўдзельнікі акцыі супраць смяротнага пакарання (абноўлена)

У Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Зміцера Салаўёва, а таксама моладзевых актывістаў Аліну Кучарэнку і Юрыя Палонскага. Затрыманне адбылося падчас інфармацыйнай акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дню барацьбы супраць смяротнага пакарання ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Пераможцы конкурсу творчых працаў па тэме смяротнага пакарання атрымалі свае ўзнагароды

10.10.2009 Пераможцы конкурсу творчых працаў па тэме смяротнага пакарання атрымалі свае ўзнагароды

Імёны пераможцаў конкурсу творчых працаў, які праходзіў у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, былі названыя 10-га кастрычніка, у Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.

У Бярозе – акцыя ў падтрымку беларускай мовы

10.10.2009 У Бярозе – акцыя ў падтрымку беларускай мовы

На вуліцах Бярозы грамадскія актывісты распачалі акцыю “Назаві беларускую мову роднай і хатняй!” Гэта звязана з пытаннем у анкеце пра родную мову пад час перапісу Таму што упершыню побач з пытаннем - родная мова – у дужках удакладняецца: мова, засвоенная першай у раннім дзяцінстве. Актывісты лічаць падводным камнем такое удакладненне.

Ганну Бунько аштрафавалі цішком

10.10.2009 Ганну Бунько аштрафавалі цішком

Актывістку "Маладога Фронту" Ганну Бунько аштрафавалі на 175 тыс. рублёў за флэшмоб, прымеркаваны да 70-й гадавіны падпісаньня Пакта Молатава-Рыбэнтропа.

08.10.2009 Улады Баранавічаў не дазволілі правесьці пікет супраць сьмяротнага пакараньня

Намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч даслаў адказ заяўніку пікету Сяргею Гоўшу, прымеркаванага да Усеагульнага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 кастрычніка.

Вынікі конкурсу творчых працаў па тэме смяротнага пакарання будуць абвешчаныя 10-га кастрычніка

07.10.2009 Вынікі конкурсу творчых працаў па тэме смяротнага пакарання будуць абвешчаныя 10-га кастрычніка

Пераможцы конкурсу творчых працаў, які праходзіў у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, будуць абвешчаныя 10-га кастрычніка.

28.09.2009 У Брэсце ўлады забаранілі правядзенне сацыяльных пікетаў

Правядзенне ўсіх 52 пікетаў супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну забаранілі брэсцкім актывістам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў мясцовыя ўлады. Акцыі планавалася правесці 30 верасня.

У Баранавічах рыхтуюць пікеты супраць сьмяротнага пакараньня

28.09.2009 У Баранавічах рыхтуюць пікеты супраць сьмяротнага пакараньня

Праваабаронцы з Баранавічаў Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і Віктар Сырыца накіравалі заяву на імя старшыні гарвыканкама пра намер правесьці 10 кастрычніка пікетаваньне супраць пакараньня смерцю.

Максіма Вінярскага будуць судзіць

22.09.2009 Максіма Вінярскага будуць судзіць

Сёньня ў Савецкім судзе Менску будуць судзіць актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага. Усю ноч хлопца трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады спыніць разгоны дэманстрацыяў

18.09.2009 Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады спыніць разгоны дэманстрацыяў

Швэцыя, якая старшынюе зараз у Эўразьвязе, запатрабавала ад Менску спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства