Навіны на тэму: акцыі

З ЛГБТ-актывістамі суд хацеў разабрацца хутка?

18.12.2009 З ЛГБТ-актывістамі суд хацеў разабрацца хутка?

Сяргей Прадзед, адзін з затрыманых за акцыю каля амбасады Ірана ў Менску, 17 снежня быў выкліканы ў Савецкі РАУС. Там актывісту паведамілі, што суд над ім мусіць адбыцца “сёння”. У пратаколе, складзеным пасля затрымання, значылася іншая дата – 26 снежня. Трое актывістаў ЛГБТ-руху былі затрыманыя 16 снежня за акцыю пратэсту супраць пакарання смерцю геяў у Іране.

Адзіны мітынг на ўсю Беларусь

15.12.2009 Адзіны мітынг на ўсю Беларусь

Адзіны мітынг, прымеркаваны да 61-й гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднаму дню правоў чалавека, афіцыйна адбыўся ў Берасці. На стадыёне “Лакаматыў”, які мясцовыя ўлады вызначылі адзіным месцам для правядзеньня масавых мерапрыемтваў 10 снежна сабралася некалькі дзесяткаў чалавек, сярод якіх прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, праваабаронцы, актывісты партый і рухаў.

У Лельчыцах прайшла акцыя "Прававая інфармацыя − дзецям"

11.12.2009 У Лельчыцах прайшла акцыя "Прававая інфармацыя − дзецям"

Актывісты і праваабаронцы 10 снежня перадалі праваабарончую літаратуру ў бібліятэкі горада.

У Рэчыцы прайшла інфармацыйная акцыя

10.12.2009 У Рэчыцы прайшла інфармацыйная акцыя

10 снежня ў Рэчыцы на вуліцы каля гарадскога рынку мясцовыя грамадска-палітычныя актывісты раздалі каля паўтары тысячы асобнікаў спецвыпуску правабарончага бюллетэня "Рэчыцкі агляд", прымеркаванага да 61-ай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Святкаваньне Дня правоў чалавека ў Беларусі фактычна пад забаронай

10.12.2009 Святкаваньне Дня правоў чалавека ў Беларусі фактычна пад забаронай

На Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабаронцам забаранілі праводзіць пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы.

Віктарына да дня правоў чалавека

09.12.2009 Віктарына да дня правоў чалавека

Да Сусветнага дня правоў чалавека, што адзначаецца 10 снежня, грамадская кампанія “Цішоткі вольных Беларусаў” (tishotka.blog.tut.by) пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра “Вясна” аб’яўляе віктарыну. Сярод тых, хто дашле правільныя адказы, выпадковым выбарам будуць вызначаныя пяць пераможцаў, якія атрымаюць “Цішотку вольных беларусаў” і падарунак ад “Вясны”.

У Гародні пікет не дазволілі

09.12.2009 У Гародні пікет не дазволілі

9 cьнежня гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, які ў вызначаны заканадаўствам тэрмін так і не дачакаўся афіцыйнага адказу на сваю заяўку пра правядзення пікету, прысвечанага чарговай гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, асабіста звярнуўся ў Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Пікеты: забараніць нельга дазволіць

09.12.2009 Пікеты: забараніць нельга дазволіць

Беларускія ўлады добра ўсьвядомілі, дзе неабходна ставіць коску ў гэтым сказе, але, паўсюдна і заўсёды адмаюляючы ў правядзеньні пікетаў, ці маюць яны рацыю?

Чаму ўлады баяцца пікетаў на гадавіну прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека?

08.12.2009 Чаму ўлады баяцца пікетаў на гадавіну прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека?

Каля дзесяці адмоваў ў правядзеньні пікетаў, прысьвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека атрымалі гэтымі днямі беларускія праваабаронцы.

Каля ААН беларусы зладзілі чарговы пікет

08.12.2009 Каля ААН беларусы зладзілі чарговы пікет

6 снежня ля цэнтральнага офіса Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адбыўся пікет у падтрымку людзей, якія на Беларусі змагаюцца за дэмакратызацыю краіны і супраць самавольства ўлады.

У Мінску распачнецца фестываль дакументальных фільмаў прымеркаваны да сусветнага Дня правоў чалавека

07.12.2009 У Мінску распачнецца фестываль дакументальных фільмаў прымеркаваны да сусветнага Дня правоў чалавека

У дні правядзення фестывалю, арганізатары правядуць сярод усіх наведвальнікаў конкурс прымеркаваны да дня правоў чалавека. Кінапаказы, уваход на якія вольны для ўсіх жадаючых, працягнуцца 3 дні, з 7 па 9 снежня ў канферэнц-залі гатэлю Crown Plaza (Кірава,13, 2-гі паверх). Пачатак а 18.30. Падрабязную інфармацыю, расклад кінасеансаў і інфармацыю пра фільмы, якія будуць прэзентавацца на фестывалі можна даведацца на сайце арганізатараў.

Маем права навучаць сваіх дзяцей на роднай мове

07.12.2009 Маем права навучаць сваіх дзяцей на роднай мове

У Жодзіне праваабаронцы Святлана і Аляксей Лапіцкія падалі ў гарвыканкам заяўку на пікет з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Таксама яны плануюць збіраць подпісы ў падтрымку беларускамоўнага навучання ў горадзе.

Гомельскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета 10 снежня

07.12.2009 Гомельскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета 10 снежня

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка і член Партыі БНФ Анатоль Паплаўны падавалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета да Дня правоў чалавека, што адзначаецца 10-га снежня. Сёння актывісты атрымалі адказ на сваю заяўку, распавёў Рацыі Леанід Судаленка:

У пікетаванні бярозаўскім актывістам адмовілі незаконна

04.12.2009 У пікетаванні бярозаўскім актывістам адмовілі незаконна

Бярозаўскі райвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету 13 снежня актывістам Тамары Шчапёткінай і Сяргею Русецкаму.

04.12.2009 Больш за мільён рублёў штрафу за фатаздымкі

Актывістка “Маладой Беларусі” Наста Машчава пакараная на 30 базавых велічыняў судом Завадзкога раёну Менску. У часе пэрфомэнса 2 сьнежня каля ўнівэрмагу “Беларусь” дзяўчына рабіла фатаздымкі. У судзе ёй патлумачылі, што яна ня мела права фатаграфаваць без акрэдытацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства