Навіны на тэму: акцыі
26.07.2010 Тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці будуць раздаваць на вуліцы
27 ліпеня актывісты партыі БНФ будуць раздаваць мінакам тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці і сувэрэнітэце Беларусі, які быў прыняты роўна 20 гадоў таму.
26.07.2010 Міліцыя спыніла акцыю пратэсту ў Магілёве
24 ліпеня ў Магілёве меў адбыцца мітынг "За свабоднае разьвіцьцё інтэрнэту". Група жыхароў зьбіралася пратэставаць супраць указу прэзыдэнта № 60 "Аб выкарыстаньні інтэрнэту", які набыў моц 1 ліпеня.
23.07.2010 "Праваму альянсу" не дазволілі пікет каля расейскай амбасады
Менгарвыканкам забараніў актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Правы альянс" правесьці пікет каля расейкай амбасады 27 ліпеня, у дзень абвяшчэньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.
23.07.2010 У Віцебску забаранілі імпрэзу да 27-га ліпеня
Абласная суполка Партыі БНФ атрымала адмову ў адказ на заяву пра правядзеньне сьвяточнага сходу да Дня абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
21.07.2010 Касацыйная скарга Абрамовіча не задаволеная
Учора адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Алеся Абрамовіча на рашэньне суда Барысаўскага раёну, які прызнаў яго вінаватым у парушэньні арт. 23.34, 23.4 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня, і непавінавеньне законнаму распараджэньню альбо патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў).
16.07.2010 Кіма аштрафавалі за "падушкі"
Суд Першамайскага раёна Менска аштрафаваў актывіста Андрэя Кіма за “бой падушкамі” на 17 500 рублёў.
16.07.2010 За падушкі -- затрыманьне
Увечары 15 ліпеня падыходы да Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску кантралявалі людзі ў цывільным. Яны затрымлівалі тых, у каго аказвалася з сабой падушка, і вялі у міліцэйскія аўтобусы. Агулам затрымалі каля 70 чалавек з тых, хто хацеў паўдзельнічаць у "бітве падушкамі", прымеркаванай да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы і не дазволенай гарадзкімі ўладамі.
12.07.2010 Мінскія ўлады не дазволілі правесці антыкарупцыйны пікет
Мінгарвыканкам адмовіў "Праваму Альянсу" ў правядзенні 12 ліпеня на плошчы Бангалор пікета супраць карупцыі ў судовай сістэме Беларусі. Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў лідэр арганізацыі Юрый Карэтнікаў.
01.07.2010 Маладафронтавец скардзіцца ў пракуратуру
Актывіст "Маладога Фронту" Уладзімір Яроменак, затрыманы ўдзень міліцыянтамі за расклейку налепак у межах кампаніі "Горад - наш!", падаў скаргу ў пракуратуру Саваецкага раёну. Маладафронтавец указаў на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
29.06.2010 Сухотнікі спынілі галадоўку
Пацыенты шпіталя з прымусовым лячэньнем сухотаў у Воўкавічах спынілі галадоўку пратэсту. 23 чэрвеня больш за дваццаць чалавек адмовіліся ад ежы, патрабуючы спыніць зьбіцьцё пацыентаў супрацоўнікамі дэпартамэнту аховы.
25.06.2010 Затрыманых маладафронтаўцаў вінавацяць у "антысанітарыі"
Затрыманыя актывісты Маладога Фронту Алена Макарэвіч і Зміцер Ясевіч зараз знаходзяцца ў апорным пункце Савецкага РАУСа. Старэйшы лейтэнант Барадзенка складае на іх пратаколы адміністратыўнага правапарушэння па ч.2 арт.21.14 КаАП РБ
25.06.2010 Штрафы нацыянал-бальшавікам
24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска была разгледжаная справа удзельнікаў мітынгу супраць указу № 60, які быў жорстка разагнаны напярэдадні. Затрыманаму лідэру беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгену Контушу прысудзілі штраф у памеры 25 базавых велічыняў, яшчэ чатыры ўдзельнікі акцыі атрымалі па 5 б.в.
24.06.2010 Сухотнікі абвясьцілі галадоўку
У Волкавічах пад Дзяржынскам пацыенты шпіталя закрытага тыпу, дзе лекуюцца хворыя на сухоты, абвясьцілі галадоўку, патрабуючы ад адміністрацыі ўстановы стварыць для іх нармальныя ўмовы.
24.06.2010 Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку
23 чэрвеня Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку пратэсту пасля сустрэчы з галоўным лекарам мінскага следчага ізалятара і абяцання, што яго асноўнае патрабаванне - пратэзіраванне зубоў - будзе задаволена.
24.06.2010 Праваабаронцы Германіі праводзяць акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька
Нямецкая праваабарончая арганізацыя праводзіць новую акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька, адлічынай па палітычных матывах з БДУ ў снежні 2009 года.










