Навіны на тэму: акцыі
21.09.2010 Ці пройдзе ў Барысаве пікет супраць сьмяротнага пакараньня?
20 верасьня ў Барысаўскі райвыканкам была пададзеная заяўка на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Такі пікет плануюць правесьці 10 кастрычніка ў Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.
21.09.2010 Неадэкэкватнае затрыманьне каля касцёла Сьвятога Язэпа
Перад пачаткам акцыі у абарону касцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску вечарам 20 верасьня былі затрыманыя 12 актывістаў. На падыходзе да месца правядзеньня акцыі супрацоўнікі міліцыі пад час затрыманьня ўжывалі неадэкватную фізічную сілу. Многіх затрыманых па дарозе ў Цэнтральны РУУС раёну моцна зьбілі. У Паўла Севярынца разбіты твар, Зміцера Дашкевіча білі нагамі ў грудзі.
20.09.2010 Завершана кампанія маладафронтацаў "Горад - наш!"
19 верасьня, у гадавіну абвяшчэньня бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўным сымбалем Беларусі Малады Фронт абвясьціў аб завяршэньні кампаніі “Горад – наш!”, якая пачалася 14 траўня. Кампанія “Горад – наш!” была праведзена ў 60 гарадах Беларусі.
16.09.2010 Дзень салідарнасьці: традыцыйныя затрыманьні і збіцьцё
Чарговы дзень салідарнасьці ў Менску адзначыўся масавымі затраманьнямі. Месца збору каля сабора сьвятога Язэпа было загадзя нашпігаванае пераапранутымі супрацоўнікамі міліцыі, падагнаная тэхніка. На падыходзе да сабора пачаліся затрыманьні. Усяго ў Цэнтральны РУУС Менска было дастаўлена каля двацацці актывістаў розных грамадскіх рухаў, у тым ліку і з кампаніі “Гавары праўду”.
12.09.2010 На фэст “Аршанская бітва” змаглі трапіць усяго каля 20-ці чалавек
Міліцыянты перакрылі пад’езды да Крапівенскага поля, не дазваляючы праехаць да вёскі Гацькаўшчына, дзе звычайна адбывалася імпрэза. А затым пачалі затрымліваць усіх, хто ішоў пешкі ў кірунку да альтэрнатыўнага месца, абранага непадалёк.
10.09.2010 Фэст на крапівенскім полі забаронены
10 верасня Юрыю Копціку ўручылі ў Аршанскім РАУС пастанову аб забароне запланаванага на 11 верасня масавага мерыпрыемства ў районе Крапіўна і папярэдзілі аб яго асабістай адказнасці.
10.09.2010 Удзельнікаў пікета за беларускія класы будуць судзіць
На прафесара Гродзенскага медуніверсітэта Алеся Астроўскага, яго жонку Аксану і гродзенскага грамадскага актывіста, краязнаўца і журналіста Уладзіміра Хільмановіча складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
10.09.2010 Мінскія ўлады не дазваляюць праводзіць інфармацыйныя пікеты
Намеснік старшыні гарвыканкама сп. Ціцянкоў лічыць, што падобныя мерапрыемствы будуць ствараць перашкоды для пешаходнага руху.
09.09.2010 Затрыманых падчас баёў падушкамі адпусцілі без складання пратаколаў
Усе затрыманыя падчас баёў падушкамі 8 верасня ў Мінску адпушчаны без складання пратаколаў, паведаміў БелаПАН грамадскі актывіст Андрэй Кім.
08.09.2010 Сёння - Дзень беларускай вайсковай славы
У 1514 годзе пад Воршай, на Крапівенскім полі, адбылася адна з найбольш значных бітваў сярэднявечча. 30-цітысячнае войска ВКЛ змагло ўшчэнт разбіць Маскоўскае войска, якое складала 80.000 жаўнераў.
08.09.2010 У Мінску арыштаваныя 50 апазіцыйных актывістаў
У Мінску міліцыя арыштавала каля 50 актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". Аб прад'яўленых ім абвінавачваннях пакуль нічога не паведамляецца.
03.09.2010 Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай, паведамілі 3 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску арганізатары мерапрыемства.
03.09.2010 “Вы парушылі закон і вам могуць прыслаць позву ў суд”
Прафэсара Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Алеся Астроўскага і журналіста Уладзімера Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам, міліцыянты завезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай. Там у іх узялі тлумачэньні і склалі пратакол канфіскацыі плякатаў. Затым, асобна, у пастарунак даставілі жонку спадара Астроўскага Аксану зь дзецьмі — Сьветай, Янкам і Васілём, якому два гады.
03.09.2010 Сямейны пікет за беларускую школу
Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана і іх дзеці 2 верасьня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.
02.09.2010 Мінюст асцерагаецца прафсаюзнага страйкавага фонду
Мінюст папярэдзіў Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), што у аб'яднання могуць узнікнуць праблемы з-за стварэння фонду салідарнасці.










