Навіны на тэму: акцыі

22.10.2010 Пікет за плошчу Незалежнасці

Моладзевай кааліцыяй "Новае Пакаленьне" пададзена у Мінгарвыканкам заяўка на пікет за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна".

18.10.2010 Шэсце і мітынг на Дзяды ў Менску — 31 кастрычніка.

Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў. Запланавана, што мемарыяльныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю 31 кастрычніка.

Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню (Фотарэпартаж)

11.10.2010 Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню (Фотарэпартаж)

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў мінулыя выходныя і напярэдадні правялі шэраг інфармацыйных акцый за адмену гэтага дзікунскага віду пакараньня. Пікеты прайшлі ў многіх гарадах Беларусі і былі прымеркаваныя да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая працягвае ўжываць сьмяротнае пакараньне.

Музыкі ў Вільні выступілі за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі

11.10.2010 Музыкі ў Вільні выступілі за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі

10 кастрычніка адзначаўся міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі зь Беларусі і Літвы адыгралі разам на адной сцэне дабрачынны канцэрт, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі – адзінай краіне ў Эўропе, дзе выконваюцца сьмяротныя прысуды.

У Жытоміры адбылася акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

11.10.2010 У Жытоміры адбылася акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

10 кастрычніка ў Жытоміры адбылася моладзевая акцыя да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Пікету супраць сьмяротнага пакараньня ў Барысаве ня быць

08.10.2010 Пікету супраць сьмяротнага пакараньня ў Барысаве ня быць

Барысаўскія праваабаронцы 20 верасьня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Учора стала вядома, што правядзеньне пікету забаронена мясцовымі ўладамі.

Акцыя “Скажы "Не" сьмяротнаму пакараньню” прайшла пад час Дня гораду і дажынак у Маларыце

05.10.2010 Акцыя “Скажы "Не" сьмяротнаму пакараньню” прайшла пад час Дня гораду і дажынак у Маларыце

Пад час Дня гораду і "дажынак" у Маларыце 2 кастрычніка ў межах спартыўнага прабегу праваабаронцы правялі акцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Пасля 10-сутачнага арышту і галадоўкі выйшаў на волю Канстанцін Жукоўскі

05.10.2010 Пасля 10-сутачнага арышту і галадоўкі выйшаў на волю Канстанцін Жукоўскі

4 кастрычніка з ізалятара часовага ўтрымання Петрыкаўскага РАУС выйшаў на волю гомельскі каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі.

Міліцыя перасьледуе абаронцаў касьцёлу

04.10.2010 Міліцыя перасьледуе абаронцаў касьцёлу

2 кастрычніка міліцыянты затрымалі чатырох маладафронтаўцаў. Як паведамляе прэс-служба МФ, непаўнагадовага Паўла Сяргея беспадстаўна трымалі ў пастарунку 6 гадзін. Сёння юнакі падаюць скаргі на супрацьпраўныя дзеянні міліцыі.

У Менску прайшоў круглы стол па справе касцёла Св. Язэпа

29.09.2010 У Менску прайшоў круглы стол па справе касцёла Св. Язэпа

Удзельнікі круглага стала ў касцёла Святога Язэпа і кляштара бернардынцаў яшчэ раз звярнуліся да кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, старшыні мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі, а таксама кіраўніка КУП "Мінская спадчына" Міхаіла Жыха.

Абарона касцёла Святога Язэпа працягваецца.

28.09.2010 Абарона касцёла Святога Язэпа працягваецца.

27 верасня да касцёла Святога Язэпа прыйшлі каля дваццаці чалавек. Акцыя прайшла без затрыманняў. На 29 верасня запланавана правядзенне круглага стала.

Арыштаваны на 10 сутак Жукоўскі галадае за кратамі

27.09.2010 Арыштаваны на 10 сутак Жукоўскі галадае за кратамі

Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі, арыштаваны на 10 сутак Петрыкаўскім раённым судом нібыта за лаянку й супраціў міліцыі, трымае галадоўку.

Шрэк гуляў каля МЗС

22.09.2010 Шрэк гуляў каля МЗС

Грамадзкія актывісты зладзілі пэрформанс ў касьцюмах пэрсанажаў папулярнага мультфільма “Шрэк” каля будынку Міністэрства замежных справаў Беларусі. Удзельнікі вясёлай працэсіі нагадалі дыпляматам, што “абяляць аўтарытарны рэжым на міжнароднай арэне – гэта марная і няўдзячная справа”. Гэпэнінг адбыўся ў рамках кампаніі Асамблеі НДА “Стоп 193.1!”.

У сьпісе затрыманых – будучы кандыдат у прэзідэнты Беларусі

21.09.2010 У сьпісе затрыманых – будучы кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Сёняшняя акцыя ў абарону касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бернардынак прайшла па звыкламу сцэнару: перад пачаткам акцыі пераапранутыя амапаўцы затрымлівалі на падыходзе знаёмых ужо ў твар актывістаў. Іх размясьцілі ў трох аўтобусах, якія стаялі паасобку адзін ад аднаго.

Велапрабег за вяртанне касцёла

21.09.2010 Велапрабег за вяртанне касцёла

Абаронцы касцёла Святога Язэпа працягваюць акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства