Навіны на тэму: акцыі

04.12.2010 Актывісты кампаніі “Грамадзянін” зладзілі акцыю ля Белтэлерадыёкампаніі

Яе мэтай было нагадаць дзяржаўнаму тэлебачанню, што ўсе кандыдаты на прэзідэнцтва маюць роўныя правы ў доступе да СМІ і непрадузятае асвятленне дзейнасці кожнага.

03.12.2010 Жыхары Ўручча правялі стыхійны сход

Больш за трыста жыхароў менскага мікрараёну Ўручча-2 на вуліцы Русіянава правялі сёньня стыхійны сход супраць будаўніцтва шматпавярховых дамоў на дзіцячай пляцоўцы.

Акцыя «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ўпершыню прайшла ў Менску

01.12.2010 Акцыя «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ўпершыню прайшла ў Менску

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”, прадстаўнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" правялі незвычайную акцыю «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ў Менску 30 лістапада.

“Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня”

01.12.2010 “Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня”

Старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі 30 лістапада 2010 года ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку прыняў удзел у акцыі «Гарады за жыццё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня».

24.11.2010 Рымашэўскага папярэдзіла Генпракуратура

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі папярэджаны Генеральнай пракуратурай аб неправамернасці правядзення акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 24 лістапада.

19.11.2010 Мітынг у грамадскай прыёмнай Лукашэнкі

У грамадскай прыёмнай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якая сёння адчынілася ў Мінску, у былым Доме літаратара (Фрунзе, 5) адбыўся стыхійны мітынг.

ГУУС: “Пікет можа прывесьці да стварэньня аварыйных сітуацый і ДТЗ

19.11.2010 ГУУС: “Пікет можа прывесьці да стварэньня аварыйных сітуацый і ДТЗ

Суд Маскоўскага раёна Менска 18 лістапада не задаволіў скаргу на адмову Мегарвыканкама на правядзеньне пікету. Заяўнікі мелі на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзян, у прыватнасьці на безпадстаўныя затрыманьні і перазатрыманьні шэрагу сацыяльных актывістаў напачатку верасня гэтага году.

12.11.2010 Пададзеная заяўка на правядзеньне 27 лістапада "Слуцкага збройнага чыну"

12 лістапада Партыя «Беларускі Народны Фронт» падала заяўкі на правядзенне ўрачыстых масавых мерапрыемстваў з мэтай ушанавання памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 г.

07.11.2010 Аршанскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму

Сябры КХП БНФ і партыі БНФ, вернікі каталіцкай і грэка-каталіцкай парафій правялі талаку ва ўрочышчы Кабыляцкая гара ў Воршы і ўшанавалі памяць расстраляных там у 1930-50-я гады ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

03.11.2010 Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні 7 лістапада пікета за перайменаваньне станцыі метро "Плошча Леніна"

Адказ папярэднюю заяву атрымаў 2 лістапада кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі "Малады Фронт" Эдуард Лобаў.  Суб'екты моладзевай кааліцыі "Новае Пакаленьне" меліся правесьці 7 лістапада, у гадавіну бальшавіцкага перавароту, на плошчы Незалежнасьці пікет са зборам подпісаў за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна".

Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

02.11.2010 Скаргі гомельскіх актывістаў зарэгістраваныя ў ААН

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу пяцёх удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў 2009 годзе перад будынкам гомельскага УУС з нагоды 10-ай гадавіны знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.

01.11.2010 У Магілёве ўшанавалі памяць загінулых у гады сталінскіх рэпрэсій

31 кастрычніка ў Магілёве актывісты Партыі БНФ ушанавалі памяць загінулых у гады сталінскіх рэпрэсій.

31.10.2010 Дзяды-2010

31 кастрычніка ў Менску адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты.

30.10.2010 Свечкі на ганку КДБ

У сталіцы прайшоў «Пікет памяці», прысвечаны трагічным угодкам масавага растрэлу нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

 

Чарговаму пікету ў Менску ўлады адказалі “Не!”

25.10.2010 Чарговаму пікету ў Менску ўлады адказалі “Не!”

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету 30 кастрычніка, які меў на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства