Навіны на тэму: акцыі

18.12.2010 Шматдзетная маці з Магілёва Натальля Шкадун спыніла галадоўку

Доўжылася яна восем сутак. Жанчына дамагалася ад улады паляпшэньня жыльлёвых умоваў для сваёй сям’і. Цяпер у трохпакаёвай кватэры памерам 63 квадратныя мэтры жыве дзевяць чалавек. Яна патрабуе выдзеліць ёй дзьве кватэры плошчай 120 квадратных мэтраў.

У 100 гарадах свету прайшла акцыя “За свабоду Беларусі”

17.12.2010 У 100 гарадах свету прайшла акцыя “За свабоду Беларусі”

Вечарам 16 снежня у больш чым 100 гарадах Еўразіі і Амерыкі прайшла акцыя “За свабоду Беларусі”. Удзельнікі акцыі на плошчах завязвалі ірты помнікам, каб нагадаць, што ў Беларусі людзі не могуць свабодна выказвацца і выбіраць уладу.

17.12.2010 ГА «БАЖ» - міліцыі: Не чапайце журналістаў!

Напярэдадні дня галасавання ГА «БАЖ» вырашыла нагадаць міліцыі пра права журналістаў прысутнічаць на вулічных акцыях, у тым ліку несанкцыянаваных.

17.12.2010 Рымашэўскі ладзіць у Крупках акцыю ў падтрымку Алеся Пушкіна

Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заклікае грамадскасць прыняць удзел у акцыі ў падтрымку мастака Алеся Пушкіна, якая пройдзе сёння каля РАУС у Крупках а 14-й гадзіне. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам кандыдат.

16.12.2010 Натальля Шкадун: Я хачу жыць цяпер, а не яшчэ праз год

Магілёўскі гарвыканкам прапанаваў шматдзетнай маці-галадоўніцы Натальлі Шкадун дзесяць варыянтаў, як вырашыць праблему з жыльлём для яе сям’і. Гэтая праблема прымусіла пачаць галадоўку, якая працягваецца ўжо сёмыя суткі.

15.12.2010 16 сьнежня пройдзе міжнародная акцыя «Свабодная Беларусь»

Маладыя эўрапейскія фэдэралісты (арганізацыя JEF-Europe) абвясьцілі аб правядзеньні 16 сьнежня чарговай, шостай па ліку міжнароднай акцыі «Свабодная Беларусь». Летась у падобным мерапрыемстве адначасова ўзялі ўдзел актывісты з найменей як 125 гарадоў ва ўсім сьвеце.

15.12.2010 Натальля Шкадун заяўляе, што будзе галадаць да вырашэньня сваіх жыльлёвых праблемаў

Шосты дзень у Магілёве галадае шматдзетная маці Натальля Шкадун. Яна дамагаецца для сваёй сям’і паляпшэньня жыльлёвых умоваў. У гарвыканкаме ведаюць пра галадоўку з публікацыяў у недзяржаўнай прэсе і заяўляюць, што прапаноўвалі не адзін варыянт вырашэньня праблемы. Ніводзін Натальлю Шкадун не задаволіў.

Мінчан павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека

10.12.2010 Мінчан павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека

Некалькі тысяч тэкстаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека раздалі мінакам удзельнікі акцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню правоў чалавека. Акцыю правялі праваабаронцы і актывісты моладзевых рухаў у цэнтры сталіцы 10 снежня, у дзень, калі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Ўсеагульную дэкларацыю чалавека.

Гарадзенцам раздавалі Дэклярацыі правоў чалавека

10.12.2010 Гарадзенцам раздавалі Дэклярацыі правоў чалавека

Гарадзенскія праваабаронцы правялі акцыю, прымеркаваную да ўгодкаў абвяшчэньня Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Правы чалавека па-барысаўску

10.12.2010 Правы чалавека па-барысаўску

Барысаўскія праваабаронцы М. Статкевіч і А. Мацкевіч ужо ня першы раз спрабуюць нейкім чынам зьвярнуць увагу грамадзкасьці горада да праблемы правоў чалавека і іх захаваньня. Ужо некалькі разоў з гэтай мэтай яны спрабавалі ў знамянальныя даты, такія, як Дзень правоў чалавека, Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, правесьці мерапрыемствы масавага характару ў выглядзе пікетаў.

10.12.2010 Затрыманьні на шляху да Кастрычніцкай плошчы

Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі прыкладна 15 удзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі.

09.12.2010 Супрацоўнікі МУС умяшаліся ў пікет нацыянал-бальшавікоў

Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху і журналіст агенцтва БелаПАН былі затрыманы падчас правядзення нацболамі запланаванага пікета супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Пікетаў за правы чалавека ў Віцебску не будзе

07.12.2010 Пікетаў за правы чалавека ў Віцебску не будзе

Праваабаронцам Паўлу Левінаву і Леаніду Сьвеціку Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебску адмовіла ў правядзеньні пікету ў гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека – 10 снежня.

06.12.2010 Несанкцыянаваны пікет у цэнтры Мінску

6 снежня ў Мінску, на плошчы Свабоды, адбыўся несанкцыянаваны пікет прадстаўнікоў групы жанчын, пацярпелых ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх.

06.12.2010 Несанкцыянаваны пікет у цэнтры Мінску

6 снежня ў Мінску, на плошчы Свабоды, адбыўся несанкцыянаваны пікет прадстаўнікоў групы жанчын, пацярпелых ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства