Навіны на тэму: акцыі

21.01.2011 Акцыя маўчаньня завяршылася затрыманьнямі

Толькі некалькі чалавек пасьпелі запаліць свечы на Акцыі маўчаньня, якая распачалася ў Менску на Кастрычніцкай плошчы ў 20 гадзінаў вечара. Праз некалькі хвілінаў удзельнікаў акцыі разагналі. Затрымана 5 чалавек, сярод якіх Максім Вінярскі.

20.01.2011 За акцыю салідарнасьці — 70 і 700 тысяч штрафу

Наваполацкі гарадзкі суд аштрафаваў мясцовых актывістаў Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава за акцыю салідарнасьці 19 студзеня.

19.01.2011 У Польшчы пачынаецца акцыя ў падтрымку "Вясны"

Грамадская ініцыятыва «Свабодная Беларусь», таварыства «Праект Слёнск» разам з бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага, выступілі з ініцыятывай акцыі пад назвай «Скасуй сістэму: збор лэптопаў для беларускіх апазіцыянераў». Медыяльную падтрымку гэтай інцыятыве будзе аказваць Радыё Рацыя.

14.01.2011 За вязняў паручаюцца

Некалькі соцень хадайніцтваў аб вызваленні палітвязняў ужо падпісаны ў офісе БНФ. Людзі звяртаюцца да пракуратуры з просьбай вызваліць зняволеных да суда пад сваё асабістае паручальніцтва.

24.12.2010 Сяргей Луканін апытаны ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы

24 снежня ў кватэры юрыста царквы «Новае Жыццё» тры супрацоўніка КДБ правялі ператрус, санкцыянаваны намеснікам пракурора Менска Мікалаем Куліком, пасля чаго Сяргея Луканіна даставілі ў КДБ для дачы паказанняў па крымінальная справе.

Каля Акрэсціна затрыманы Вольга Дамарад І Міхаіл Мацкеквіч

24.12.2010 Каля Акрэсціна затрыманы Вольга Дамарад І Міхаіл Мацкеквіч

Маладыя праваабаронцы Вольга Дамарад і Міхаіл Мацкевіч на працягу апошніх дзён займаліся маніторынгам судовых працэсаў над затрыманымі ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту. Увечары яны былі затрыманы каля Акрэсціна падчас акцыі салідарнасці з арыштаванымі.

УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС

23.12.2010 УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС

23 снежня, у чацвер, чацьвер Жодзінскі ГАЎС (вул. Сухаградзкая, 1) будзе прымаць перадачы з 09-00 да 13-00 і з 14-00 да 16-00. Усе жанчыны з Жодзінскага ГАЎС яшчэ 21 снежня скіраваныя назад у Менск (куды канкрэтна - не паведамляецца)

23.12.2010 У Жодзіна з Мінску перавезеныя 239 затрыманых

У жодзінскую турму № 8 з Мінску дастаўлена 239 затрыманых у часе падзеяў 19 снежня.

Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)

22.12.2010 Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)

21 нежня на афіцыйным сайце ГУУС Мінгарвыканкама з'явіліся тэлефоны, па якіх можна даведацца пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых 19 і 20 снежня падчас несанкцыянаванай акцыі

У Кіеве каля амбасады Беларусі прайшла акцыя салідарнасці

22.12.2010 У Кіеве каля амбасады Беларусі прайшла акцыя салідарнасці

У Кіеве каля будынка амбасады Беларусі 21 снежня прадстаўнікі грамадскіх і праваабарончых арганізацый, а таксама журналісты правялі акцыю салідарнасці з беларускімі калегамі, затрыманымі падчас і пасля завяршэння акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.

22.12.2010 Хрысціна Шацікава ў бальніцы з унутранымі пашкоджаннямі

Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі.

20.12.2010 Амбасадару Беларусі падалі афіцыйную пазіцыю МЗС Польшчы

20 снежня ў МЗС Польшчы быў выкліканы беларускі амбасадар Віктар Гайсёнак.

Спіс затрыманых і пацярпелых (Дадаецца)

20.12.2010 Спіс затрыманых і пацярпелых (Дадаецца)

Прозвішчы людзей, якіх затрымалі падчас зачысткі мірнай акцыі пратэсту.

ПЛОШЧА-2010 - брутальная зачыстка (аднаўляецца)

19.12.2010 ПЛОШЧА-2010 - брутальная зачыстка (аднаўляецца)

Агульная колькасць затрыманых падчас разгону мірнай акцыі пратэсту невядомая. Вельмі многа ўдзельнікаў моцна збітыя і дастаўленыя ў шпіталі. Паведамляюць, што ў бальніцы хуткай дамапогі не хапае персаналу і медыцынскіх сродках. Таксама збітых дастаўлялі ў шпіталь МУС. У цяжкім стане там знаходзіцца Язэп Палубятка.

19.12.2010 Шэсце дайшло да Кастрычніцкай плошчы

Як перадаюць рэпарцёры «Нашай Нівы» з вуліц сталіцы, у фатографа Андрэя Лянкевіча пабілі камеру, забралі камеру ў карэспандэнта БелаПАНа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства