Навіны на тэму: акцыі
25.02.2011 У Магілёве за акцыю 16 студзеня асудзілі ня ўсіх
Магілёўская міліцыя расшуквае яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая прайшла 16 студзеня. Гэта - Максім Анцыповіч.
17.02.2011 У Менгарвыканкам падалі заяўку на акцыю 25 сакавіка
Арганізатары акцыі на Дзень Волі падалі заяву ў Менгарвыканкам аб правядзенні мітынга і шэсця ў Мінску 25 сакавіка. Вызначана, што галоўнымі лозунгамі сёлетняга мерапрыемства будуць патрабаванні вызвалення палітычных зняволеных і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
14.02.2011 Маладафронтаўцы да КДБ не дайшлі
Па дарозе да Камітэта дзяржбясьпекі былі затрыманыя сябры "Маладога Фронту", што меліся віншаваць сваіх паплечнікаў з Днём Любові,у тым ліку й намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка, які нёс з сабою вялізныя чырвоныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў.
14.02.2011 Пікет супраць гамафобіі доўжыўся 5 хвілінаў
10 чалавек удзельнічалі ў пікете супраць гамафобіі ў Беларусі. Акцыя прайшла ў сквэры насупраць будынку Міністэрства юстыцыі.
08.02.2011 Магілёў: Лабачову – 7 сутак, Нягаціну – 5 сутак
8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Наталлі Шкадун. Пратаколы на грамадскіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасці, праведзеную ў горадзе 16 студзеня.
08.02.2011 У Магілёве будуць судзіць за салідарнасьць
Сёньня суд Ленінскага раёну Магілёва разгледзіць адміністрацыйную справу супраць трох удзельнікаў акцыі салідарнасьці, якая адбылася 16 студзеня. Сябраў партыі БНФ Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна ды беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун вінавацяць ў тым, што яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Актывістам пагражае штраф, альбо адміністрацыйны арышт.
07.02.2011 Гомельскія актывісты РЭП заяўляюць пра пікеты салідарнасьці
Актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП на Гомельшчыне падалі 15 заявак у мясцовыя органы ўлады з просьбай дазволіць ім правесьці пікеты супраць пераследу экс-кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама сябраў іх выбарчых штабоў. Акцыі, правядзеньне якіх прызначана на 23 лютага, будуць праходзіць у выглядзе пікетаў у буйных райцзнтрах вобласці і Гомелі на адкрытай пляцоўцы каля гіпермаркету “Гіппа”, што на Рэчыцкай шашы.
04.02.2011 Родным зняволеных пішуць з усяго свету
Карэспандэнцыю на адрас бацькоў затрыманых дасылаюць міжнародныя арганізацыі, палітычныя партыя, праваабарончыя цэнтры, а таксама простыя людзі, занепакоеныя лёсам палітыкаў і актывістаў.
04.02.2011 Барыс Хамайда: “Суд даў дазвол на бел-чырвона-белы сцяг!”
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова апраўдала апазыцыянэра, якога 3-га студзеня міліцыянты затрымалі ў цэнтры Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам.
04.02.2011 Плошча Бангалор – больш не месца для акцый апазіцыі?
Мінгарвыканкам не дазволіў партыі левых “Справядлівы свет” пікет у абарону правоў чалавека, якія планавалася правесці 5 лютага ў месцы, вылучаным самімі ўладамі для падобных мэтаў. На думку чыноўнікаў, пікет “будзе ствараць перашкоды для транспартнага руху” па трох прылягаючых да плошчы Бангалор вуліцах.
01.02.2011 Украінскія пісьменьнікі патрабуюць байкоту Менскага кніжнага кірмашу
Да гэтага кроку яны заклікаюць у адкрытым лісьце на адрас украінскіх уладаў у знак салідарнасьці з Уладзімірам Някляевым і Наталкай Бабінай.
26.01.2011 Сяржук Семянюк: “Прыходзяць людзі і падпісваюць паручальніцтва адразу за ўсіх зняволеных”
Ужо больш за два тыдні на Ўправе Партыі БНФ збіраюць подпісы пад паручальніцтвамі за тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ і ў следчым ізалятары на Валадарскага. За тых людзей, хто стаў ахвярай падзей 19 студзеня ў цэнтры Мінска. Людзі пад сваю адказнасць просяць змяніць тым, хто знаходзіцца за кратамі меры стрымання – вызваліць іх да суда пад падпіску аб нявыездзе.
25.01.2011 Польскія адвакаты падтрымалі беларускіх калег
Камісія па правах чалавека пры Вярхоўнай радзе Адвакацкай палаты Рэспублікі Польшча распаўсюдзіла заяву, у якой выказала сваю глыбокую занепакоенасць паведамленнямі пра тое, што арыштаваныя ў сувязі з пратэстамі, якія адбываліся ў Мінску 19-20 снежня 2010 года, асобы, у тым ліку чатыры кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не забяспечаныя адпаведнымі магчымасцямі для кантакту з адвакатамі, што прадстаўляюць іх інтарэсы.
24.01.2011 Пракуратура афіцыйна папярэджвае сясцёр Пашко
Сёстры Юля і Кацярына Пашко 24 студзеня атрымалі позвы ў Пракуратуру Брэсцкай вобласьці для “ўручэньня афіцыйнага папярэджаньня”. Яны мяркуюць, што папярэджаньне можа быць звязанае з падзеямі 19 сьнежня ў Менску.
22.01.2011 За маўчаньне – абражалі і затрымлівалі (дадаецца)
Сталі вядомыя прозвішчы затрыманых ўдзельнікаў акцыі маўчаньня, якая адбылася 21 студзеня ў Менску. У Цэнтральны РАУС патрапілі: 1. Каракін Уладзімер - грамадзянін Украіны










