Навіны на тэму: акцыі

Актывіста “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова ўсю ноч вартавала міліцыя

25.03.2011 Актывіста “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова ўсю ноч вартавала міліцыя

Леанід Аўтухоў жыве ў райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласці. Машыну з супрацоўнікамі міліцыі насупраць свае хаты ён заўважыў яшчэ 24 сакавіка. Змяняючыся “на варце”, некалькі супрацоўнікаў міліцыі на розных машынах пільнавалі яго ўсю ноч. А 25 сакавіка да яго паабяцаў прыехаць сьледчы КДБ.

Барысаўская міліцыя выклікае дэмактывістаў «на гутарку» у Дзень Волі

25.03.2011 Барысаўская міліцыя выклікае дэмактывістаў «на гутарку» у Дзень Волі

Барысаўчане Міхаіл Васільеў і Віктар Гарбачоў 25 сакавіка ў 14.30 абавязаны з'явіцца ў мясцовы РУУС «для размовы». Абодва яны былі даверанымі асобамі кандыдата Ўладзімера Някляева на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Міліцыя спрабуе ізаляваць на Дзень Волі  Вячорку

25.03.2011 Міліцыя спрабуе ізаляваць на Дзень Волі Вячорку

Некалькі міліцыянтаў з форме і ў цывільным ад самай раніцы спрабуюць патрапіць у кватэру Вінцука Вячоркі. Пры гэтым яны паведамляюць палітыку, што маюць адпаведную пастанову.

Міліцыя прыйшла за Ганнай Шарубай

25.03.2011 Міліцыя прыйшла за Ганнай Шарубай

Актывістка “Маладога фронту” Ганна Шаруба паведамляе, што некалькі міліцыянатаў спрабавалі ўварвацца ў яе кватэру. Каб “паразмаўляць”. Яна адмовілася адчыніць дзверы. Зараз яны стаяць каля пад’езду.

Жодзінскае ноу-хау: пра забарону пікету - праз міліцыю

24.03.2011 Жодзінскае ноу-хау: пра забарону пікету - праз міліцыю

24 сакавіка да жодзінскага дэмакратычнага актывіста, сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Сілкіна прыйшлі капітан і старшы лейтэнант міліцыі, каб запрасіць на размову ў мясцовы ГАЎС.

Выклікалі – атрымайце

23.03.2011 Выклікалі – атрымайце

У Магілёве ўсім заяўнікам на правядзенне пікетаў 25 сакавіка супрацоўнікі РАУС Ленінскага раёна ўчора ўручылі позвы на допыт у якасці сведак. Дэмакратычныя актывісты павінны былі 23 сакавіка з'явіцца да часова выканаўцы абавязкаў намесніка начальніка Аддзела аховы правапарадку РАУС Ленінскага раёна маёра А.А. Цецерукова. Замест паказанняў "сведкі" пакінулі міліцыянтам скаргу ў кнізе заўвагаў.

Астапеню - 10 сутак арышту за расцяжку, Шылу - 13

23.03.2011 Астапеню - 10 сутак арышту за расцяжку, Шылу - 13

Рыгора Астапеню, якога затрымалі ўчора разам з Іванам Шыламі за расцяжку ў падтрымку Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава пакаралі арыштам на 10 сутак. Адміністратыўную справу разглядаў суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Тацяна Матыль. Івану Шылу - 13 сутак.

Праваабаронцу Пуціцкага запалохваюць перад 25 сакавіка

23.03.2011 Праваабаронцу Пуціцкага запалохваюць перад 25 сакавіка

Рэчыцкага прааабаронцу і грамадскага дзеяча Валерыя Пуціцкага 22 сакавіка пісьмова папярэдзілі аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

22.03.2011 Магілёў: Пікеты апазыцыі забароненыя

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў групе грамадзян правесьці тры пікеты за вызваленьне беларускіх палітвязьняў.

Польшча: 200 подпісаў за тры гадзіны – у падтрымку беларускіх вязняў

22.03.2011 Польшча: 200 подпісаў за тры гадзіны – у падтрымку беларускіх вязняў

У выніку акцыі “Дашлі Свабоду Беларусі” на працягу трох гадзінаў перад будынкам рэктарата Сілезскага ўніверсітэта ў Катовіцах было сабрана 200 подпісаў. На зробленай у выніку паштоўцы змешчаны здымкі ўсіх, хто далучыўся да акцыі.

19.03.2011 У Брэсце збіраюць подпісы, каб дазволілі канцэрта Вайцюшкевіча

У Брэсце арганізаваны збор подпісаў пад зваротам да міністра культуры Паўла Латушкі дазволіць канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.

18.03.2011 Дзень Волі забараняюць

Сёння заяўнікі традыцыйнай акцыі на 25 Сакавіка мелі сустрэчу ў гарвыканкаме. Мінскія ўлады павінны былі даць

17.03.2011 Еўрапейскія адвакаты накіравалі ліст міністру юстыцыі Беларусі

У лісце, накіраваным міністру Віктару Галаванаву, Рада адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы выказвае занепакоенасць у сувязі з выпадкамі пераследу і ціску на беларускіх адвакатаў. Ліст падпісаў Жорж-Альбер Даль, прэзідэнт Рады адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы.

17.03.2011 Чарговы мільённы штраф — Барысу Хамайду

Месяц таму судзьдзя таго ж Чыгуначнага райсуду не знайшла ў дзеяньнях Барыса Хамайды складу правапарушэньня. Адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыянтамі на затрыманага 3 студзеня апазыцыянэра, разглядаўся цяпер паўторна.

Магілёўскі аблсуд пакінуў у сіле прысуды за пікет салідарнасці

10.03.2011 Магілёўскі аблсуд пакінуў у сіле прысуды за пікет салідарнасці

10 сакавіка ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Сяргей Каралёў разглядаў скаргу Валянціна Лабачова, Сяргей Нягаціна і Наталлі Шкадун, якія раней былі пакараныя за пікет салідарнасці з палітвязнямі 16 студзеня. Яшчэ адна скарга – ад Максіма Анцыповіча – будзе разгледжаная пазней.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства