Навіны на тэму: акцыі
07.04.2011 Андрэй Бажко дамогся свайго
Прадпрымальнік з Горак Андрэй Бажко патрабаваў выплаты заробленага ад перасоўнай механізаванай калоны №1 райцэнтру. Андрэй абвясціў галадоўку і стаў з плакатам ля ўваходу ў дзяржаўнае прадпрыемства.
06.04.2011 Працягваюцца акцыі салідарнасці ля Чырвонага касцёла
Кожны вечар ускласці кветкі, запаліць свечкі і разгарнуць партрэты вязняў турмы КДБ прыходзяць дзесяткі неабыякавых людзей.
02.04.2011 Вулічны трыб’ют «Ляпісаў»
Паўсотні аматараў гурту «Ляпіс Трубяцкой» праспявалі ўлюбёныя песні ля клуба «Рэактар» у знак салідарнасці з музыкамі, канцэрты якіх у Беларусі забаранілі.
02.04.2011 Пісьменнік Сяргей Малалеткін абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызвалення палітвязняў
Непасрэдным падставай для вырашэння звярнуцца да такога крайняга сродку пратэсту, якім з'яўляецца галадоўка, для Малалеткіна стаў прысуд яшчэ аднаму ўдзельніку плошчы - Мікіту Ліхавіду, які таксама абвясціў галадоўку пасля суду. Як тлумачыць сам Сяргей, яго сын з'яўляецца практычна аднагодкам Мікіты Ліхавіда. У знак пратэсту з відавочна несправядлівым і жорсткім прысудам прыняў для сябе рашэнне - галадаць столькі ж, колькі Мікіта Ліхавід.
01.04.2011 Затрымалі нацыянал-бальшавікоў з кардоннаю труною
У Менску затрымалі 10 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць закрыцця рэспубліканскага шпіталю Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў. Актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху зладзілі флэшмоб.
01.04.2011 Блогер Будзімір абвясціў бестэрміновую галадоўку
30 сакавіка ў сваім блогу былы пазаштатны супрацоўнік «Радыё Свабода» Дзмітры Галко, вядомы пад імем Будзімір, распачаў бестэрміновую галадоўку пратэсту, патрабуючы вызвалення палітвязняў.
01.04.2011 Пікет супраць забароны пікетаў запланаваны ў Салігорску
Заяўкі на шэраг пікетаў былі пададзены ў Салігорску дэмакратычным актывістам і прадпрымальнікам Уладзімірам Шылам. Правядзенне усіх пікетаў запланавана ў афіцыйна адведзеным мясцовымі ўладамі для гэта месцы – на стадыёне “Будаўнік”.
31.03.2011 Мікіта Ліхавід абвясціў галадоўку пратэсту супраць прысуду
Пра галадоўку Мікіта Ліхавід паведаміў сваёй маці Алене Ліхавід падчас спаткання, якое адбылося раніцай 31 сакавіка ў менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.
29.03.2011 У Барысаве збіраюць подпісы ў абарону палітвязняў
Ініцыятыва сыходзіць ад жыхароў мікрараёнаў Дымкі і Максімаўка. «Шмат хто з нас, простых людзей названых вышэй мікрараёнаў, добра ведаюць Уладзіміра Някляева. Ён, заступіўся за нас, выйшаў з канкрэтнымі патрабаваннямі да мясцовых уладаў Барысава і Барысаўскага раёна аб навядзенні парадку з падтаплення нашых дамоў і прысядзібных участкаў ". Але не толькі ў падтрымку экс-кандыдата Уладзіміра Някляева выступаюць неабыякавыя барысаўчане.
29.03.2011 Уладзімір Няпомняшчых скардзіцца ў абласны суд на затрыманне ў Дзень Волі
У скарзе ў абласны суд грамадзянін даводзіць, што ён не парушаў грамадскі парадак і рашэнне аб прыцягненні яго да адміністратыўнага арышту было незаконным.
28.03.2011 Пакуль былі ў пастарунку, пакралі ноутбукі і дакументы
Як стала вядома, 25 сакавіка ў некалькіх мінскіх моладзевых актывістаў у іх адсутнасць прайшлі ператрусы, пасля якіх прапалі дакументы і ноутбукі. Ніякай копіі пастановы аб вынятку рэчаў на рукі маладым людзям не выдалі. Самі яны ў той час былі затрыманы і пра ператрусы не ведалі.
28.03.2011 25 сакавіка ў Віцебску былі затрыманыя Таццяна Севярынец і Уладзіслаў Старавераў
Абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта “па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў”, незалежны журналіст – па падазрэньні ў пэдафіліі.
28.03.2011 Міліцыянт так і сказаў: “Ну як вам гэты цырк?”
Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка і яе сябра Антось Мінейка былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Менску на выхадзе са станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”. Гэта здарылася прыкладна ў шэсць гадзін вечара 25 сакавіка, калі яны спрабавалі прыняць удзел у святкаванні Дня Волі.
25.03.2011 Дзень Волі: хроніка перасьледу
21.15 Прэвентыўна затрыманых апазіцыянераў пачалі выпускаць. Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Молчан паведаміў, што яго толькі што адпусцілі з міліцыі -- прыкладна з 13 гадзінаў ён знаходзіўся ў Партызанскім РУУС сталіцы.
25.03.2011 Спіс затрыманых на Дзень Волі ў Менску і рэгіёнах
Сьпіс няпоўны. Будзе ўдакладняцца.










