Навіны на тэму: акцыі

У Барысаве «Стоп-Бензін»-2 праваліўся

29.04.2011 У Барысаве «Стоп-Бензін»-2 праваліўся

Учорашняя акцыя «Стоп-Бензін» -2, запланаваная як масавы пратэст кіроўцаў супраць неабгрунтаванага падаражэння бензіну, не сабрала ў Барысаве і пяцёркі ўдзельнікаў. Аўтааматарка Алена, якая на запраўцы не ўбачыла масавасці пратэстуючых кіроўцаў, толькі ўздыхнула: «Шкада, што не здолелі арганізавацца. Няўжо так ужо гэта страшна?»

29.04.2011 Віцебскія аўтамабілісты пасля акцыі “Стоп-бензін” плануюць акцыю “Стоп-ДАІ”

Учора супрацоўнікі ДАІ не дазволілі аўтамабілістам праехаць калонай па галоўнай вуліцы горада.

29.04.2011 У Мінску прайшла акцыя "Стоп бензін", міліцыя затрымлівала арганізатара

Арцём Шаркоў паспеў заправіць 2 літры бензіну і разлічыцца купюрамі ў 10, 20 і 50 рублёў. Неабходныя 6600 нават не пралезлі ў акенца касіра.

28.04.2011 Арганізатара акцыі «Стоп бензін 2» выклікалі ў міліцыю

Рэспубліканская акцыя «Стоп бензін 2» пройдзе сёння ў Мінску і іншых гарадах краіны. Аўтамабілісты будуць пратэставаць супраць павышэння коштаў на паліва.

26.04.2011 Спецназаўцы прыехалі на Чарнобыльскі Шлях на дзясятку аўтазакаў

Уздоўж бульвара Мулявіна прыпаркаваныя каля дзесяці аўтазакаў са спецназаўцамі ўнутры. На бульвары машыны з'явіліся каля 15-й гадзіны, за тры гадзіны да пачатку акцыі. Хоць сёння не чакаецца вялікага збору людзей, улады перастрахоўваюцца.

Судзяць  ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС (аднаўляецца)

26.04.2011 Судзяць ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС (аднаўляецца)

26 красавіка Фрунзенскі суд Менску аштрафаваў на 525 — 700 тысяч рублёў удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Сярод пакараных грамадзяне Беларусі, Нямеччыны і Польшчы.

“Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”

20.04.2011 “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”

Грамадска-палітычныя актывісты з Варнянаў на чале з Мікалаем Уласевічам падалі заяўку ў Астравецкі райвыканкам на правядзенне інфармацыйнага пікету, прысвечанага дваццаць пятым угодкам чарнобыльскай трагедыі. Мерапрыемства заяўлена пад лозунгам “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”. Адказ ад уладаў пакуль не атрыманы.

19.04.2011 «Чарнобыльскі шлях-2011»: Забаранілі шэсце. Мітынг ля капліцы таксама пад пытаннем

Сёння ў Мінгарвыканкаме прайшла сустрэча заяўнікаў штогадовай вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» з гарадскімі ўладамі.

Пікеты ў падтрымку Фёдара Мірзаянава ў Маскве

19.04.2011 Пікеты ў падтрымку Фёдара Мірзаянава ў Маскве

У Маскве актывісты руху «Салідарнасць» пачынаючы з 14 красавіка кожны будны дзень з 16 да 17 гадзін праводзяць пікеты каля будынка МЗС з патрабаваннем да міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова адрэагаваць на арышт у Беларусі Фёдара Мірзаянава - сына расейскага грамадзяніна Рыма Мірзаянава.

Падтрымай палітвязня словам!

15.04.2011 Падтрымай палітвязня словам!

Прыводзім паштовыя адрасы папраўчых устаноў, дзе адбываюць тэрміны пакарання ўдзельнікі акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 года, якіх асудзілі за ўдзел у масавых беспарадках.

У Пінску адбылася жалобная акцыя ў памяць ахвяраў тэракту ў мінскім метро

15.04.2011 У Пінску адбылася жалобная акцыя ў памяць ахвяраў тэракту ў мінскім метро

Пінчукі, не адмаўляючы неабходнасці правядзення жалобы, адзначаюць, што летась, калі на адным з пінскіх прадпрыемстваў загінула 14 чалавек, мясцовыя ўлады доўгі час не рэагавалі падобным чынам. Гарадскую жалобу абвесцілі талькі амаль праз тыдзень - усё чакалі рашэння са сталіцы.

Міліцыянты шукалі арганізатараў жалобнай акцыі ў Маладэчне

14.04.2011 Міліцыянты шукалі арганізатараў жалобнай акцыі ў Маладэчне

13 красавіка ў Маладэчне каля касцёла св.Юзафа мясцовыя актывісты зладзілі жалобную акцыю, прысвечаную памяці пацярпелых у мінскім метро. Мерапрыемства прыцягнула ўвагу праваахоўных органаў. Для высвятлення абставінаў быў затрыманы мясцовы журналіст-фрылансер Яўген Сухаверх.

Рымашэўскі супраць “нашага прэзідэнта” і “стабільнасці”

14.04.2011 Рымашэўскі супраць “нашага прэзідэнта” і “стабільнасці”

Старшыня Салігорскага выканкаму Аляксандар Рымашэўскі забараніў правядзенне пікетаў пад лозунгамі “За стабільнасць” і “За нашага Прэзідэнта”. Таксама быў забаронены пікет супраць забароны пікетаў.

Акцыя жалобы прайшла ў Полацку

14.04.2011 Акцыя жалобы прайшла ў Полацку

13 красавіка ў 17.30 у Полацку прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Сустрэча была арганізавана праз сацыяльную сетку «В контакте» неабыякавай моладдзю - у асноўным студэнтамі, прадстаўнікамі рок-культуры і нефармалаў.

Прысуд Максіму Анцыповічу пакінуты ў сіле

12.04.2011 Прысуд Максіму Анцыповічу пакінуты ў сіле

Магілёўскі абласны суд пад старшынствам суддзі Уладзіміра Навітанюка 12 красавіка разгледзеў касацыйную скаргу Максіма Анцыповіча, які быў пакараны штрафам за ўдзел у неснкцыянаваным пікеце ў Магілёве яшчэ 16 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства