Навіны на тэму: акцыі

Кропкі экстрэмума. Мінск і акраец Сусвету

07.06.2011 Кропкі экстрэмума. Мінск і акраец Сусвету

У Мінску прайшоў міні-фэст дакументальнага кіно, арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй “Белфільм” пры ўдзеле расейскага дакументальнага парталу Frontlineсlub.ru . Гасцямі фестывалю сталі прадстаўнікі маскоўскай журналісцкай супольнасці – кінадакументаліст Валерый Балаян, вядомая журналістка Вольга Раманава і каардынатар праекта Frontline у Расіі Юрый Бурцаў.

Сёньня - прэзэнтацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі"

06.06.2011 Сёньня - прэзэнтацыя грамадскага вэб-архіву "Вытокі"

Грамадскі вэб-архіў "Вытокі" - супольная ініцыятыва праваабарончага цэнтру "Вясна", арганізацыі "Дыярыуш", Асамблеі НДА і "Цэнтра Супольнасць".

01.06.2011 У Лондане прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

31 траўня ля беларускай амбасады ў Вялікабрытаніі сабраўся пікет, які зладзілі актывісты кампаніі Free Belarus Now!

01.06.2011 Паштоўкі палітвязням

Два дзясяткі чалавек 31 мая сабралася на Галоўпаштамце, каб даслаць паштоўкі палітвязням.

28.05.2011 Алег Кудрачоў: я проста хацеў уратаваць хлопца

Госьць “Начной Свабоды” – мянчук Алег Кудрачоў, якога людзі на вуліцы абаранілі ад зьбіцьця міліцыянтамі і цяпер сабралі грошы на выплату вялікага штрафу.

Амап палюе на роварыстых

28.05.2011 Амап палюе на роварыстых

Чарговая акцыя ініцыятывы “Крытычная маса” была жорстка разагнаная ў Менску вечарам 27 траўня. Прыкладна каля сямідзесяці ўдзельнікаў на роварах арганізавалі веламарш у цэнтры горада. Іх спынілі супрацоўнікі ДАІ каля пад’езду да плошчы Перамогі. На вуліцы Кісялёва амапаўцам удалося затрымаць 8 чалавек і суправадзіць ў спецыяльна падагнаны аўтобус. Ровары былі пакінутыяя проста на тратуары.

25.05.2011 Міліцыя спыніла пратэсты кіроўцаў супраць цэнаў на бэнзін

З-за прэвэнтыўнага затрыманьня арганізатара акцыі "Стоп-бэнзін" Арцёма Шаркова, які быў дастаўлены на гутарку ў апорны пункт Фрунзенскага РУУС, акцыя супраць чарговага падвышэньня коштаў на паліва адбылася ня ў поўным фармаце.

24.05.2011 Апублікаваныя імёны 13 чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС

Іх пералік з'явіўся 24 траўня на сайце афіцыйнага бюлетэня ЕС.

24.05.2011 «Маладыя дэмакраты» выйшлі да амбасады Сірыі

Удзельнікі (каля 10 чалавек) трымалі плакаты "Свабоду Сірыі!" , "За нашу і вашу свабоду".

24.05.2011 "Малады Фронт" распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў

Калі раней маладафронтаўцы меліся займацца праблемаю выхавання дзетак з дзіцячых дамоў на грунце нацыянальнай ідэі, дык у цяперашняй сітуацыі мы вымушаныя памяняць ракурс і падтрымаць палітвязняў.

23.05.2011 Парфёнаў падпісаў паштоўку палітвязьню Атрошчанкаву

Вядомы расейскі тэлежурналіст Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку беларускаму палітвязьню Аляксандру Атрошчанкаву.

У Міколы Дземідзенкі пагоршылася здароўе

18.05.2011 У Міколы Дземідзенкі пагоршылася здароўе

У намесьніка старшыні Маладога фронту Міколы Дземідзенкі, які абвясціў галадоўку ў знак нязгоды з арыштам на 15 сутак, пагоршыўся стан здароўя: да яго выклікалі лекара.

17.05.2011 Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі: Свабоду Паэту Някляеву!

Каля сотні паэтаў, літаратараў і дзеячоў культуры з усяго свету падпісалі ліст салідарнасці з Уладзімірам Някляевым і заклікалі беларускія ўлады і суд неадкладна вызваліць паэта. Сярод падпісантаў лаўрэатка Нобелеўскай прэміі паэтка Віслава Шымборска.

У літоўскім Сейме -- выстава ў гонар 15-годдзя "Вясны"

16.05.2011 У літоўскім Сейме -- выстава ў гонар 15-годдзя "Вясны"

13 траўня ў Сейме Літоўскай Рэспублікі адкрылася выстава на тэму падзеяў 19 снежня, прысвечаная 15-м угодкам стварэння праваабарончага цэнтра "Вясна". На адкрыцці выставы прысутнічалі беларускія праваабаронцы і літоўскія дэпутаты.

05.05.2011 Арганізатара акцыі "Стоп-бензін 2" аштрафавалі

Акцыя "Стоп-бензін 2" прайшла ўвечары 28 красавіка на трох мінскіх аўтазаправачных станцыях канцэрна "Белнафтахім", а таксама на АЗС у больш чым дзесяці гарадах Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства