Навіны на тэму: акцыі

27.06.2011 Папярэджаньні за «рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі» ў Берасьці

Берасьцейская абласная пракуратура зацікавілася арганізатарамі маўклівай акцыі пратэсту ў Берасьці.

“Усю гэтую дзею назваць правасуддзем вельмі цяжка”

24.06.2011 “Усю гэтую дзею назваць правасуддзем вельмі цяжка”

Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч 23 чэрвеня назіраў за разглядам некаторых адміністратыўных справаў затрыманых падчас акцыі маўклівага пратэсту. Праваабаронца прысутнічаў у судзе Савецкага раёну Менску на працэсах, якія вяла суддзя Аксана Рэлява. Прааналізаваўшы вынікі разгляду аналагічных адміністратыўных справаў у іншых райсудах сталіцы 22 чэрвеня, ён адзначае некаторыя агульныя тэндэнцыі.

Заява Міжнароднай назіральнай місіі з нагоды падзеяў 22 чэрвеня

24.06.2011 Заява Міжнароднай назіральнай місіі з нагоды падзеяў 22 чэрвеня

Міжнародная назіральная місія падрыхтавала заяву ў сувязі зь непрапарцыйнымі дзеяньнямі ўладаў Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі 22 чэрвеня і журналістаў, якія асьвятлялі дадзеную падзею.

Суды за “сеткавую рэвалюцыю” (дапаўняецца)

23.06.2011 Суды за “сеткавую рэвалюцыю” (дапаўняецца)

Ідуць суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівай” акцыі ў Менску. У судзе Цэнтральнага раёна асуджаны 5 чалавек, якія правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Разгляд адміністратыўных спраў таксама адбываецца ў Ленінскім і Савецкім судах.

23.06.2011 У Вялейцы затрымалі цяжарную жанчыну, дзяўчынку і самакат

Падчас акцыі маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сэтку" ў Вялейцы затрымалі 10 чалавек. Сярод затрыманых апынулася і цяжарная жанчына з дзіцем 10-12 гадоў.

Спісы затрыманых удзельнікаў акцый 22 чэрвеня

23.06.2011 Спісы затрыманых удзельнікаў акцый 22 чэрвеня

Праваабарончы цэнтр “Вясна” збірае інфармацыю пра затрыманых у ходзе разгону акцыі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” 22 чэрвеня ў Менску і іншых гарадах краіны. Пакуль падаем папярэднія спісы, якія будуць дапаўняцца і змяняцца. Сачыце за абнаўленнем.

Маўклівы пратэст у Жодзіне разганяла машына для паліваньня вуліц

23.06.2011 Маўклівы пратэст у Жодзіне разганяла машына для паліваньня вуліц

22 чэрвеня ў Жодзіне прайшла акцыя маўклівага пратэсту. Перашкаджаць правядзеньню акцыі прыехала машына для паліву вуліцаў.

Баранавічы: у акцыі маўклівага пратэсту бралі ўдзел каля 200 чалавек

23.06.2011 Баранавічы: у акцыі маўклівага пратэсту бралі ўдзел каля 200 чалавек

22 чэрвеня а 19-ай гадзіне ў Баранавічах гараджане сабраліся, каб выразіць свій маўклівы пратэст. Ва ўчорашняй акцыі бралі ўдзел каля 200 чалавек - гэта ў10 разоў болей за папярэднюю.

Хроніка маўклівай рэвалюцыі: больш за 460 чалавек затрымалі ў Беларусі

22.06.2011 Хроніка маўклівай рэвалюцыі: больш за 460 чалавек затрымалі ў Беларусі

Больш за 220 затрыманых у Менску, сярод іх - моцна збітыя. Па папярэдніх звестках праваабаронцаў, на 22 гадзіны ў Цэнтральным РУУСе Менска знаходзіцца каля 80 чалавек, прыкладна 50 адвезлі ў Савецкі РУУС. У Фрунзенскім РУУСе - 26 чалавек. Адзін аўтобус накіравалі ў Ленінскі РУУС, высвятляецца агульная колькасць затрыманых. Іх 56 чалавек. Адзін з аўтобусаў быў накіраваны ў Партызанскі РУУС. Ёсьць звесткі, што некалькі чалавек патрапілі ў Маскоўскі РУУС. У іншых гарадах Беларусі агулам затрымана больш за 250 чалавек.

У Жытоміры збіралі подпісы за вызваленне палітвязняў у Беларусі

22.06.2011 У Жытоміры збіралі подпісы за вызваленне палітвязняў у Беларусі

19 чэрвеня жытомірская група Amnesty International правяла акцыю па зборы подпісаў за неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычна зняволеных беларусаў.

Актывістаў затрымалі за «Саўбелку»

22.06.2011 Актывістаў затрымалі за «Саўбелку»

21 чэрвеня прыкладна ў 19 -00 на Нямізе былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў флэш-мобу супраць газэты «Советская Белоруссия». Актывісты дамовіліся праз інтэрнэт выстраіцца каля грамадскай прыбіральні, трымаючы газеты.

22.06.2011 Удзельнікаў “Рэвалюцыі праз сацсеткі” выклікаюць у КДБ

Брэсцкіх грамадскіх актывістаў ды ўдзелькаў інтэрнэт-суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” выклікаюць у Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Кантактыя дадзеныя людзей прадстаўнікі КДБ знаходзяць у спісе ўдзельнікаў сустрэчы на плошчы Леніна 22 чэрвеня і тэлефануюць ім, каб уручыць позву.

Улады пачалі рыхтавацца да "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі"

22.06.2011 Улады пачалі рыхтавацца да "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі"

На 22 чэрвеня запланаваная чарговая акцыя "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Яе арганізатары запрашаюць праз інтэрнэт на цэнтральныя плошчы гарадоў, каб выказаць маўклівы пратэст супраць існуючага рэжыму.

Баранавічы: актывіст Рыгор Грык падаў заяву на правядзенне пікета “За жыццё без ілжы і падману”

21.06.2011 Баранавічы: актывіст Рыгор Грык падаў заяву на правядзенне пікета “За жыццё без ілжы і падману”

21 чэрвеня баранавіцкіактывіст Рыгор Грык падаў заяву ў мясцовы гарвыканкам на правядзенне пікета пад лозунгам “За жыццё без ілжы і падману”.

У Ваўкавыску ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту выклікаюць у КДБ

21.06.2011 У Ваўкавыску ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту выклікаюць у КДБ

Супрацоўнікі КДБ выклікаюць дзевяць навучэнцаў Ваўкавыскага педагагічнага каледжу, якія былі затрыманыя 15 чэрвеня сярод 13-ці ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Вусныя “запрашэнні” камітэтчыкі перадалі праз адміністрацыю навучальнай установы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства