Навіны на тэму: акцыі
01.07.2011 Аператар БелаПАН падасць у пракуратуру на спецназаўцаў
Тэлеаператар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Васіль Сямашка рыхтуе заяву ў пракуратуру і Упраўленне асабістай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў на дзеянні супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння.
01.07.2011 У Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівых акцый” 29 чэрвеня
Сёньня беларускія суды будуць працягваць разгляд адміністратыўных спраў затрыманых 29 чэрвеня ўдзенікаў акцый пратэсту. Чакаецца, што ў судзе Ленінскага раёна Менска будзе разгледжана 6 адміністратыўных спраў, пройдуць суды у Маскоўскім і Савецкім раёнах. Пакуль няма звестак па суду Фрунзенскага раёна.
01.07.2011 За ўдзел у "маўклівай акцыі" пратаколы ў краіне склалі на 130 чалавек
Міліцыянты заяўляюць, што ўдзельнікі "маўклівай акцыі" "гучна выкрыквалі нецэнзурныя выразы на адрас супрацоўнікаў міліцыі". Агулам, па звестках міліцыі, якія цытуе БелаПАН, у Мінску ў акцыі ўдзельнічалі каля 350 чалавек. Нагадаем, што праваабаронцы ацэньваюць лічбу ўдзельнікаў у паўтары тысячы чалавек.
30.06.2011 Барысенка засудзіў усю сямью Шылаў
Удзень у Салігорску судзілі затрыманых удзельнікаў учорашняй маўклівай акцыі пратэсту, што кожную сераду праходзіць на галоўнай плошчы сталіцы шахтароў. Пяцёра з шасьці падсудных правялі гэту ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Чацьвёра з гэтых шасьці застануцца там і ў бліжэйшыя тыдні.
30.06.2011 Пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівых акцый” (аднаўляецца)
На гэты раз беларуская "Феміда" вырашыла выправіць сітуацыю, каб збіць актыўнасьць удзельнікаў акцый пратэсту, з дапамогаю арыштаў.
30.06.2011 Папярэднія спісы затрыманых у Менску 29 чэрвеня
Усяго ў Менску затрымалі больш за 160 чалавек, многія пры гэтым былі збітыя. Па папярэдняй інфармацыі складзена болей за 30 пратаколаў аб адміністратыўных праварапушэннях. Сярод затрыманых 13 журналістаў. У рэгіёнах колькасць затрыманых складае болей сотні.
30.06.2011 Старшыня БАЖ пракаментавала затрыманні і збіццё журналістаў
Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна пракаментавала прэс-службе БАЖ гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх і замежных журналістаў, якія асвятлялі "маўклівую" акцыю ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, увечары 29 чэрвеня.
29.06.2011 Падчас "маўклівай" акцыі ў Мінску і Брэсце былі затрыманыя журналісты
Сілавікі дзейнічалі па звычайным для іх сцэнары - затрымлівалі не толькі ўдзельнікаў мірнай акцыі, але і тых, хто выконваў свае правесійныя абавязкі па асвятленні мірнай акцыі. Пры гэтым некаторыя журналісты былі збітыя, пашкоджаная тэхніка.
29.06.2011 Хроніка маўклівай рэвалюцыі: 29 чэрвеня
У Раусах перапісваюць пашпартныя дадзеныя затрыманых. Усяго ў Ленінскім РУУСе зараз 56 чалавек, у Савецкім - 40, у Маскоўскім - 32. Больш за 40 чалавек у Фрунзенскім. Затрыманых таксама дастаўляюць і ў Цэнтральны РУУС. Такім чынам, колькасьць затрыманых на гэты час больш за 160 чалавек. У іншых гарадах затрымана каля 90 чалавек. Лічба ўдакладняецца.
29.06.2011 Гомельская Вясна будзе абараняць ахвяр народнай рэвалюцыі
Стала вядома пра пераслед чарговага ўдзельніка гомельскай Плошчы. Капітан міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля Раман Сагаль склаў супраць Руслана Чуешкова два адміністрацыйныя пратаколы, згодна з якіх малады чалавек абвінавачваецца ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
29.06.2011 Актывіст БХД зь Берасьця атрымаў 7 сутак арышту
Каардынатар аргкамітэту партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" па Берасьцейкай вобласьці Зьміцер Шурхай асуджаны на 7 сутак арышту за дробнае хуліганства (арт. 17.1. КаАП РБ).
29.06.2011 Грамадскага актывіста з Рагачова 29 чэрвеня выклікаюць у міліцыю
Дзяніс Дашкевіч звязвае гэта з удзелам у акцыі маўклівага пратэсту. Каля 22 гадзін 28 чэрвеня да яго дадому прыйшлі міліцыянты і ўручылі позву.
27.06.2011 Сэрыя акцый да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаваньняў
Маладыя актывісты, удзельнікі «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» правялі акцыі ў Менску ў гонар Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26 чэрвеня.
27.06.2011 Магілёў: удзельнікаў маўклівых акцыяў папярэджваюць
Удзельнікаў акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" ў Магілёве папярэджваюць пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
27.06.2011 Пікет супраць катаваньняў у Вільні
У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў, які адзначаецца 26 чэрвеня, беларускія актывісты правялі ў Вільні акцыю супраць прымянення рэжымам Лукашэнкі катаванняў у дачыненні да беларускіх палітвязняў.










