Навіны на тэму: акцыі

Пікет аднаго чалавека ў Баранавічах

11.07.2011 Пікет аднаго чалавека ў Баранавічах

Пікет аднаго чалавека “За жыццё без маны і фальшу” правёў у старым гарадскім парку Рыгор Грык 10 ліпеня. Мэсэджы, з якімі грамадскі актывіст выйшаў на пікет, зацікавілі грамадзян. На пікеце прысутнічалі прадстаўнікі гарадской міліцыі, але ўсё прайшло спакойна. Актывіст заўважыў, што шмат хто з зацікаўленых мінакоў баяўся падыйсці - менавіта з-за людзей у форме.

11.07.2011 Шчукіна з Акрэсьціна аўтаматчыкі вывезьлі ў бязьлюдны раён

Вечарам 8 ліпеня пасьля пяцісутачнага адміністрацыйнага арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Мінску павінен быў выйсьці 69-гадовы праваабаронца Валерый Шчукін.

11.07.2011 У Гародні асуджаным за “маўклівую рэвалюцыю” не стае месцаў у СІЗА

Пра гэта паведаміў адзін з арыштаваных 6 ліпеня, Аляксей Л. Высветлілася, што арыштаваных гэтак шмат, што ім не стае месца ў СІЗА.

11.07.2011 Уладзімір Шульжыцкі атрымаў 15 сутак арышту

Моладзевы актывіст са Смаргоні быў асуджаны раніцай 11 ліпеня.

“Вясна” салідарная з рэгіянальнымі сябрамі-праваабаронцамі

09.07.2011 “Вясна” салідарная з рэгіянальнымі сябрамі-праваабаронцамі

Праваабарончы цэнтар “Вясна” выказвае падтрымку і салідарнасьць сваім рэгіянальнымі актывістамі, затрыманымі пры выкананьні прафесійных абавязкаў падчас акцый маўклівага пратэсту па ўсёй Беларусі.

08.07.2011 Магілёўскага праваабаронцу арыштавалі на 7 сутак

Такі прысуд ён атрымаў за "маўклівую акцыю" 3 ліпеня.

08.07.2011 Ужо 77 журналістаў падпалі пад затрыманні з пачатку «маўклівых пратэстаў»

Паводле падлікаў БАЖ, усяго з часу з’яўлення ініцыятывы «маўклівых пратэстаў» у Мінску і рэгіёнах зафіксавана ўжо 77 выпадкаў затрымання журналістаў.

У Менску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня (абнаўляецца)

08.07.2011 У Менску працягваюцца суды над затрыманымі 6 ліпеня (абнаўляецца)

Людзей, затрыманых падчас акцый маўклівага пратэсту 6 ліпеня, дастаўляюць у суды розных раёнаў Менску. У суд Савецкага раёну прывезьлі 19 чалавек, у суд Партызанскага раёну 15 чалавек. Распачаліся судовыя паседжаньні ў судзе Кастрычніцкага раёну.

Спіс актывістаў Гомельскага рэгіёну, пакараных за ўдзел у народных акцыях

08.07.2011 Спіс актывістаў Гомельскага рэгіёну, пакараных за ўдзел у народных акцыях

Праваабаронцы Гомельшыны склалі спіс дэмакратычных актывістаў рэгіёну, якія трапілі пад пераслед з боку ўладаў

Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)

08.07.2011 Суды ў рэгіёнах 7 ліпеня (дапаўняецца)

У многіх гарадах Беларусі 7 ліпеня адбываліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту 6 ліпеня. Праваабаронцы намагаюцца адсачыць, наколькі гэта магчыма, усе адміністратыўныя працэсы, і збіраюць інфармацыю аб незаконным пераследзе грамадзян.

Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці

07.07.2011 Пакараныя ўдзельнікі “маўклівай” акцыі 6 ліпеня ў Берасьці

Шасцёра чалавек прыцягнутыя судом да адміністрацыйнай адказнасці па абвінавачванню ў парушэнні правілаў парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў па арт. 23.34 КаАП РБ

Хроніка “маўклівай рэвалюцыі”: 6 ліпеня (аднаўляецца, дадаюцца спісы)

07.07.2011 Хроніка “маўклівай рэвалюцыі”: 6 ліпеня (аднаўляецца, дадаюцца спісы)

У гарадах Беларусі затрымана болей 400 удзельнікаў акцый пратэсту. У рэгіёнах - 220. У Менску - каля 190. У Партызанскім РУУСе знаходзяцца каля 20 чалавек, у Першамайскім – 20, у Фрунзенскім – 25, у Заводскім -30, Ленінскім - 31 чалавек, Савецкім - 15, Кастрычніцкім - 20, Маскоўскім РУУСе - каля 35 чалавек.

07.07.2011 Вілейка: суд перанеслі на 12 ліпеня

Сёння павінны былі асудзіць удзельніка маўклівай акцыі Дзмітрыя Капцюга.

Вынікі “сеткавай рэвалюцыі”: за 5 акцый у Беларусі затрымана каля 1 730 чалавек

07.07.2011 Вынікі “сеткавай рэвалюцыі”: за 5 акцый у Беларусі затрымана каля 1 730 чалавек

Усяго за час правядзення “маўклівых рэвалюцый”, арганізаваных “Рэвалюцыяй праз сацыяльныя сеткі”, што адбываліся ў Беларусі 15, 22 і 29 чэрвеня, а таксама 3 і 6 ліпеня, было затрымана каля 1 730 чалавек. З іх у Менску - 980.

У Гародні працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі 3 ліпеня

06.07.2011 У Гародні працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі 3 ліпеня

6 ліпеня ў Ленінскім раённым судзе Гародні працягваюцца суды над удзельнікамі мірнай маўклівай акцыі "Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках", якая адбывалася 3 ліпеня. Працэсы вядуць суддзі Наталля Козел, Ганна Леўсік і Дзмітрый Кедаль. З раніцы судовыя паседжанні над некалькімі ўдзельнікамі былі перанесены на пазнейшыя тэрміны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства