Навіны на тэму: акцыі

Сёння пройдуць суды над затрыманымі падчас акцыі 13 ліпеня (абнаўляецца)

14.07.2011 Сёння пройдуць суды над затрыманымі падчас акцыі 13 ліпеня (абнаўляецца)

У Менску сёньня пройдуць суды над грамадзянамі, затрыманымі падчас акцыяў "маўклівага пратэсту" 13 ліпеня. Большасьць затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).

Праваабаронца Барыс Бухель вызвалены ў ноч на 14 ліпеня

14.07.2011 Праваабаронца Барыс Бухель вызвалены ў ноч на 14 ліпеня

У Магілёве ў ноч на 14 ліпеня, а 3-яй гадзіне, з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Барыс Бухель. Ён адбываў адміністратыўнае пакаранне за “маўклівую акцыю” 3 ліпеня. Суддзя Ленінскага суда Станіслаў Шандаровіч 8-га ліпеня асудзіў праваабаронцу на 7 сутак арышту.

Хроніка "маўклівай акцыі" ў Менску 13 ліпеня (абнаўляецца)

13.07.2011 Хроніка "маўклівай акцыі" ў Менску 13 ліпеня (абнаўляецца)

На ўсіх затрыманых складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ), іх адвезьлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Заўтра маюць адбыцца суды. Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядомая.

“Маўклівая серада” 13 ліпеня ў рэгіёнах (абнаўляецца)

13.07.2011 “Маўклівая серада” 13 ліпеня ў рэгіёнах (абнаўляецца)

13 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі акцыі маўклівага пратэсту таксама праходзяць у змененым фармаце, аднак месцам збору шмат дзе застаюцца цэнтральныя гарадскія плошчы, а таксама дадаюцца буйныя гандлёвыя кропкі. Шмат у якіх буйных гарадах плошчы агароджаны турнікетамі альбо ачэплены міліцыяй. Ёсць звесткі пра затрыманні.

13.07.2011 Віцебскага сябру БХД звольнілі з "Белвеста" за акцыі па серадах

З сябрам аргкамітэту БХД Зміцерам Літвіном з Віцебска не працягнуты кантракт на прадпрыемстве "Белвест". Прычынай звальнення сталі размовы Зміцера са сваімі супрацоўнікамі і запрашэнне далучыцца да маўклівых акцыяў па серадах. Пра прэс-службе БХД гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец:

13.07.2011 Брэсцкія настаўнікі будуць сачыць за сваімі вучнямі на цэнтральнай плошчы

Пра гэта паведаміла настаўніца адной са школаў Брэста.

13.07.2011 Міліцыянты не інфармуюць пра стан здароўя Салодкага

Міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю пра стан здароўя Юрася Салодкага.

13.07.2011 У Гродне на волю выйшаў Ігар Банцар

З ізалятара часовага ўтрымання па вуліцы Гая пасля 10 сутак арышту выйшаў Ігар Банцар – журналіст і актывіст непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі.

12.07.2011 Напярэдадні “маўклівай акцыі” міліцыя папераджае актывістаў

Такі папераджальны званок сёння атрымаў Максім Кавалёў з Магілёву.

12.07.2011 Украіна пратэстуе супраць затрыманьня ў Менску сваіх грамадзянаў

Як заявіў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын 12 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве, Украіна лічыць няправільным удзел сваіх грамадзян у маўклівых акцыях пратэсту на тэрыторыі Беларусі.

Арганізаваны збор сродкаў на аплату штрафаў

11.07.2011 Арганізаваны збор сродкаў на аплату штрафаў

Шаноўныя, калі вы гатовыя дапамагчы ў аплаце штрафаў затрыманым падчас акцыяў маўклівага пратэсту, звяртайцеся, калі ласка, на Управу БНФ па адрасе: пр. Машэрава, 8 (былая вул. Варвашэні, 8). Сабраныя грашовыя сродкі будуць перададзеныя ў ПЦ "Вясна".

Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку

11.07.2011 Гарадзенскія зняволеныя трымаюць галадоўку

У Гарадзенскім ізалятары часовага ўтрымання асуджаныя ўдзельнікі маўклівага пратэсту трымаюць галадоўку. Супрацоўнікі ІЧУ, якія не хацелі прымаць харчовыя перадачы, праз нейкі час вымушаныя былі прызнацца, што зняволеныя адмовіліся ад ежы.

11.07.2011 Вязень Акрэсціна Юры Салодкі трымае сухую галадоўку

Жонка вязня Акрэсціна Юрыя Салодкага Ганна паведаміла «НН», што яе муж ужо сем сутак трымае ў турме сухую галадоўку.

Справа перакрыцця дарогі ў Брузгах набывае абсурдны змест

11.07.2011 Справа перакрыцця дарогі ў Брузгах набывае абсурдны змест

Ужо пакараных за перакрыццё дарогі ў Брузгах 12-га чэрвеня людзей пачалі наноў выклікаць у суд. На 20-га ліпеня выклікаюцца 36 чалавек.

11.07.2011 Валерый Клімічэнка атрымаў 15 сутак

За ўдзел у маўклівай ацыі ў Маладзечне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства