Навіны на тэму: акцыі
19.07.2011 У Жодзіне супраць арыштаваных ужываліся катаваньні
Арыштаваныя за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту 6 ліпеня ў Менску Сяргей Крэйда, Сяргей Каласоўскі і Алена Савіч распавялі пра факты катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня ў дачыненьні арыштаваных. Невядомыя супрацоўнікі білі зьняволеных, адмаўлялі ім у медычнай дапамозе.
18.07.2011 Грамадзянка Расіі абскарджвае ў Менгарсудзе пастанову пра штраф за нецэнзурную лаянку
Марына Дукмасава, якая з'яўляецца грамадзянкай Расійскай Федэрацыі, 7 ліпеня ў выніку разгляду адміністратыўнай справы судом Партызанскага раёна Менска была аштрафаваная на 10 базавых велічыняў за «дробнае хуліганства». 6 ліпеня жанчына разам з непаўналетнім сынам, які таксама з'яўляецца расійскім грамадзянінам, была затрыманая і дастаўленая ў Маскоўскае РУУС. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яе ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы.
18.07.2011 У Наваполацку аштрафаванага за “маўклівую сераду” хочуць звольніць з працы
Сёння раніцай Алег Крайко, які працуе грузчыкам на заводзе “Палімір”, быў выкліканы да начальніка цэха Аляксандра Мурыгіна, дзе напісаў заяву пра тое, што не будзе ўдзельнічаць у падобнага кшталту мерапрыемствах. Аднак начальнік сказаў, што дырэктар завода Алег Жэбін усё адно будзе настойваць на яго звальненні.
18.07.2011 Актывіст зь Берасьця пакараны рэкордным штрафам
У Берасьці Ленінскі раённы суд прысудзіў штраф памерам 40 базавых велічынь каардынатару "Маладой Беларусі" па Берасьцейскай вобласьці Юрыю Бацуку.
18.07.2011 Пікет у абарону палітвязьня Мікіты Ліхавіда
Заяўку на правядзеньне пікету ў абарону палітзьняволенага Мікіты Ліхавіда падаў у Белаазёрску каардынатар “Руху за свабоду” на Берасьцейшчыне Зьміцер Трацяк.
15.07.2011 Наваполацк: Алегу Крайко – штраф у дзве базавыя велічыні
15 ліпеня ў Наваполацкім гарадскім судзе адбыліся разгляды яшчэ некалькіх адміністратыўных справаў “маўклівых рэвалюцыянераў”, затрыманых падчас акцыі 13 ліпеня. Аднаго з іх, Алега Крайко, суддзя Іванова пакарала штрафам у дзве базавыя велічыні, паколькі Алег пагадзіўся з абвінавачаннем.
15.07.2011 Праваабаронца Анатоль Паплаўны з ІЧУ: “Дзякую ўсім за падтрымку!”
Анатоля Паплаўнага, які адзінадцатыя суткі адбывае незаконнае пакаранне ў ІЧУ, наведаў адвакат. Наш калега на ўмовы ўтрымання не скардзіцца, трымаецца бадзёра. Разам з тым сардэчна дзякуе ўсім за падтрымку і выказвае сваю салідарнасць з усімі затрыманымі ўдзельнікамі народных акцый па ўсёй краіне.
15.07.2011 Генпракуратура: Па фактах прыцягнення журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці даручана правесці праверку
Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч накіраваў міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову ліст у сувязі з заявай журналістаў, што паступіла ў Генпракуратуру 13 ліпеня, аб неабгрунтаваных затрыманнях прадстаўнікоў СМІ пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, канфіскацыі ў іх фотавідэаматэрыялаў і прафесійнай тэхнікі.
15.07.2011 Гародня: Дзянісаў на волі, сёння з ізалятару выходзіць Гумянюк, заўтра - Бандарчук
З гарадзенскага ізалятару часовага ўтрымання ўвечары 13 ліпеня быў выпушчаны журналіст і рок-музыкант Алесь Дзянісаў. 15 ліпеня ўвечары на волю павінен выйсці журналіст і паэт Юры Гумянюк (на фота), а заўтра - грамадска-палітычны актывіст Зміцер Бандарчук, - паведамляе “Гарадзенская вясна”.
15.07.2011 Івану Шылу – арышт на 8 сутак
Такое пакаранне 15 ліпеня ў Салігорскім судзе агучыў суддзя Бураўцоў. Разгляд адміністратыўнай справы моладзевага актывіста, затрыманага ў “маўклівую сераду” 13 ліпеня, пачаўся ўчора, але быў перанесены, паколькі Іван запатрабаваў прысутнасці адваката. Сёння адвакат прысутнічаць не змог, аднак суддзя не задаволіў хадайніцтва пра перанос працэсу. Таксама не было задаволена хадайніцтва пра выклік сведкаў з боку абароны.
14.07.2011 Cуды ў Наваполацку: “маўклівых” пакаралі штрафамі
Сёння Наваполацкі гарадскі суд пакараў затрыманых у "маўклівую сераду" 13 ліпеня штрафамі: Яўгену Канстанцінаву – 10 б.в., Аляксандру Грудніцкаму (яго затрымалі разам з шасцігадовым сынам) і Аляксею Трубкіну – па 20 б.в.
14.07.2011 У Салігорску судзілі “маўклівых рэвалюцыянераў”
Раніцай 14 ліпеня Салігорскі суд пачаў разглядаць адміністратыўныя справы затрыманых учора ўдзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту Івана Шылы і Андуся Тычыны, а таксама прадпрымальніка Алега Бахты. Суд над маладафронтаўцам Іванам Шыла перанесены на раніцу 15 ліпеня ў сувязі з патрабаваннем маладзёна прадставіць яму адваката. Справу бузе разглядаць суддзя Бураўцоў.
14.07.2011 Жодзіна: Раману Васільеву – трое сутак
Сёння ў Жодзіне разглядалася адміністратыўная справа затрыманага ўчора падчас “маўклівай” акцыі Рамана Васільева. Суд пакараў маладога чалавека арыштам на трое сутак па артыкуле 17.1 КаАП.
14.07.2011 Дзмітрыя Капцюга з Вілейкі асудзілі на 7 сутак за акцыю 6 ліпеня
14 ліпеня ў Вілейцы суддзя Арцімовіч А.В. асудзіла Дзьмітрыя Капцюга на 7 сутак арышту за маўклівую акцыю 6 ліпеня.
14.07.2011 У Наваполацку разам з бацькам затрымалі шасцігадовага хлопчыка
Супрацоўнікі ГАУСу “дазволілі” жонцы Аляксандра Грудніцкага прыехаць і забраць дзіця, аднак адвялі на гэта ўсяго 15 хвілінаў. Пагражалі тым, што здадуць іх малалетняга сына ў сацыяльны прытулак.










