Навіны на тэму: акцыі
21.07.2011 Невядомы ў цывільным зьбіваў і пагражаў затрыманаму
Затрыманы 6 ліпеня на плошчы Бангалор і арыштаваны на 10 сутак Антон Рулёў заяўляе пра тое, што пасьля затрыманьня невядомы ў цывільным ударыў яго і пагражаў знайсьці ў яго наркотыкі.
21.07.2011 У Магілёве суд не задаволіў скаргі “маўчуноў”
Сёння, 21 ліпеня, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргі праваабаронцы Барыса Бухеля, журналістаў Алеся Асіпцова, Аліны Скрыбуновай, Ганна Ільіной і грамадскага актывіста Валянціна Лабачова.
21.07.2011 Акцыя салідарнасьці ў Канадзе
20 ліпеня, у сераду, група беларусаў Таронта сабралася каля будынку Гарадзкой управы (City Hall), каб распаўсюдзіць сярод мінакоў улёткі аб сытуацыі ў Беларусі.
20.07.2011 20 ліпеня ў рэгіёнах: адзінкавыя затрыманні “маўклівых”
Сёння ў беларускіх гарадах і мястэчках удзельнікі “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” збіраліся на цэнтральных плошчах. Удзельнікаў дзевятай па ліку акцыі маўклівага пратэсту былі дзесяткі, затрыманняў – адзінкі.
20.07.2011 Затрыманьні на “маўклівай акцыі” 20 ліпеня ў Менску (абнаўляецца)
У Менску прайшла чарговая акцыя “маўклівага пратэсту”. Удзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Навакольныя вуліцы і двары былі запоўненыя міліцыянтамі, АМАПаўцамі і асобамі ў цывільным. Скрайняя левая паласа дарогі ўздоўж праспекта Незалежнасьці перакрытая.
20.07.2011 Сяржук Алексіевіч уцёк ад міліцыянтаў
Пра гэта брэсцкі актывіст сам паведаміў Еўрарадыё.
20.07.2011 У Брэсце затрыманы непаўналетні Сяржук Алексіевiч
Як паведамiў грамадскi актывiст Iван Стасюк, хлопца проста трымаюць у пастарунку без складання пратакола. Прычына затрымання невядомая. Таксама Сержука пазбавiлi магчымасцi патэлефанаваць бацькам.
20.07.2011 Актывістка гей-руху Наталля Прадзед арыштаваная на 10 сутак
Такім чынам яе пакаралі за несанкцыянаванае мерапрыемства. Пра гэта паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё актывіст ЛГБТ-руху Сяргей Прадзед.
20.07.2011 Менскія пенсіянеры патрабуюць пакарання для міліцыянтаў, якія іх збівалі
Скаргі ў пракуратуру накіравалі менчукі Уладзімір Марозаў, якога душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, і Святлана Вяргейчык, якую ў той жа вечар білі пры затрыманні на плошчы каля ДК Чыгуначнікаў. Абодва пацярпелыя маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, што магло прывесці да незваротных наступстваў. Але хапунам у цывільным, здаецца, усё чалавечае чужое.
20.07.2011 Міліцыя трымае магілёўскіх “маўчуноў” пад пільным кантролем
У пачатку кожнага тыдня іх з прафілактычнай гутаркай наведваюць супрацоўнікі міліцыі.
20.07.2011 Катаваньні ў салігорскім ізалятары
Увечары 19 ліпеня, на шостыя суткі арышту, маладафронтаўца Івана Шылу шпіталізавалі. Маладзён быў дастаўлены ў Салігорскі скурвэндыспансэр з-за абвастрэньня алергічнай хваробы, якую ён займеў у беларускім войску пад час палітпрызыву.
19.07.2011 У Магілёве ўдзельнікі “маўклівых” акцый абскардзяць свае затрыманні ў абласным судзе
Сярод тых, хто накіраваў свае скаргі ў Магілёўскі абласны суд - праваабаронца Барыс Бухель, журналісты Алесь Асіпцоў, Аліна Скрыбунова, Ганна Ільіна, грамадскія актывісты Алег Дзьячкоў, Валянцін Лабачоў, а таксама Аляксандр Сімановіч і Яраслаў Ялавы, паведамляе Магілёўскае аддзяленне “Вясны”.
19.07.2011 Гомельскія флэшмоберы гатовыя дайсці да ААН
У Гомелі выйшлі на свабоду затрыманыя падчас акцыяў маўклівага пратэсту 3 ліпеня. Праваабаронца Анатоль Паплаўны і сябра партыі БХД Васіль Такарэнка правялі ў ізалятары часовага ўтрымання 15 сутак.
19.07.2011 Чым займаецца пракуратура?
Грамадзяне ў апошнія месяцы патокам накіроўваюць у пракурорскія органы скаргі з патрабаваннямі прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў, якія незаконна затрымліваюць людзей па так званых маўклівых серадах. Аднак замест таго, каб праводзіць праверку па фактах міліцэйскага самаўпраўства, пракуратура праводзіць прафілактычныя гутаркі з яго ахвярамі.
19.07.2011 Дзяўчыну з плакатам «ШОС» схапілі на плошчы Незалежнасці
Як паведамілі НН відавочцы, каля 13.00 на плошчу Незалежнасці ў Мінску з падземнага перахода выйшла чарнявая дзяўчына 20–23 гадоў. У руках яна мела складзены вялікі ліст паперы.










