Навіны на тэму: акцыі

12.08.2011 Гомельскі праваабаронца просіць генпракурора распачаць справу супраць судзьдзі

11 жніўня гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны накіраваў заяву генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да суддзі Алены Цалковай.

12.08.2011 Баранавіцкія пікетоўшчыкі сутыкаюцца з бюракратыяй

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша сутыкнуўся з непаразуменьнем некаторых службаў, зь якімі плянуе заключыць дамовы на абслугоўваньне пікету за вызваленьне Алеся Бяляцкага, які мае адбыцца 22 жніўня.

12.08.2011 Пяцёра ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з Дашкевічам выходзяць на волю

12 жніўня з Дрыбінскага і Горацкага ізалятараў часовага ўтрыманьня выйдуць на волю пяцёра ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці са зьняволеным у Горацкай папраўчай калёніі №9 лідэрам “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам.

Дэпутат Бундэстага Рэнэ Рошпель прымае шэфства над Фёдарам Мірзаянавым

11.08.2011 Дэпутат Бундэстага Рэнэ Рошпель прымае шэфства над Фёдарам Мірзаянавым

Рэнэ Рошпель, сябра парламенцкай групы нямецка-беларускага сяброўства, узяў шэфства над палітзняволеным Фёдарам Мірзаянавым. Рэнэ Рошпель стаў 14-м апякуном беларускіх палітвязняў.

Бярозаўскія актывісты падалі заяву на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

11.08.2011 Бярозаўскія актывісты падалі заяву на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў райвыканкам з заявай на правядзенне пікету. Яны хочуць правесці яго 24 жніўня 2011 на дазволеным ўладамі месцы – гарадскім стадыёне.

Нобелеўская лаўрэатка Шырын Эбадзі падпісала паручальніцтва за Алеся Бяляцкага

10.08.2011 Нобелеўская лаўрэатка Шырын Эбадзі падпісала паручальніцтва за Алеся Бяляцкага

10 жніўня вядомая іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 2003-га году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, распачатай Міжнароднай Федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) сумесна з ПЦ “Вясна”.

10.08.2011 Суд пакінуў у сіле прысуд чалавеку без рукі за «плясканне ў далоні»

Скаргу Канстанціна Капліна, асуджанага за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 Ліпеня, Гродзенскі абласны суд пакінуў без задавальнення.

10.08.2011 БХД пачынае кампанію канферэнцый за вызваленне палітвязняў

Беларуская хрысціянская дэмакратыя распачынае кампанію праваабарончых канферэнцый за вызваленне палітычных вязняў – мерапрыемствы пройдуць ва усіх рэгіёнах, дзе адбываюць пакаранне зняволеныя за Плошчу.

10.08.2011 10 сутак арышту за салідарнасьць з Дашкевічам

Раман Васільеў асуджаны 9 жніўня на 10 сутак арышту за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня.

10.08.2011 На Віцебшчыне забараняюць пікеты за вызваленьне палітвязьняў

Адмовы з выканкамаў ідуць адна за адной: апошнюю атрымаў аршанскі актывіст Яўген Анішчанка. Колькі дзён таму акцыі ў падтрымку палітвязьняў былі забаронены ў Віцебску і Наваполацку.

10.08.2011 Выйшаў на волю гамяльчанін, арыштаваны за паведамленні ў сацыяльнай сетцы

Вечарам 9 жніўня з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Дзмітрый Шаўчэнка, арыштаваны на трое сутак за размяшчэнне паведамленняў у сацыяльнай сетцы "УКантакце". Каля ізалятара маладога чалавека сустракалі жонка і сябры.

08.08.2011 Шурхай і Шыла на суд у Горкі не паехалі

Горацкі раённы суд адклаў разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Івана Шылы з Салігорску й незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Зьмітра Шурхая зь Берасьця. Актывісты сёньня не зьявіліся на судовае паседжаньне. Судзьдзя Ірына Чаплыгіна ня стала разглядаць справы без абвінавачаных.

Заўтра ў Мазыры суд за запіс на старонцы “ВКонтакте”

03.08.2011 Заўтра ў Мазыры суд за запіс на старонцы “ВКонтакте”

На 4 жніўня ў судзе Мазырскага раёна прызначаны разгляд адміністратыўнай справы працоўнага завода меліярацыйных машын Міхала Караткевіча. Ён на сваёй старонцы “ВКонтакте” для ўласнага карыстання змясціў інфармацыю пра сустрэчы на пл. Леніна ў Мазыры штосераду а 19-й гадзіне. Судовае паседжанне заўтра пачнецца а 12-ай гадзіне ў пакоі 306.

03.08.2011 Міліцыянтаў, якія затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё, пакараюць

Генпракуратура скончыла праверку па заяве Еўрарадыё наконт затрыманняў у час правядзення ў сталіцы "маўклівых акцый" журналістаў “Еўрарадыё”— Паўла Свярдлова (двойчы) і Андрэя Елісеева.

03.08.2011 Месяц арышту за лаянку і маўчаньне

Выйшаў на волю пасьля 30-сутачнага арышту за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту жыхар Гомелю Руслан Усьціменка. Малады чалавек ужо ня зможа абскардзіць рашэньне суду, бо прайшоў вызначаны законам тэрмін, а ў зьняволеньні ён ня мог гэтага зрабіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства