Навіны на тэму: акцыі

24.08.2011 Віцебская міліцыя палічыла ахову апазіцыйнага мітынга немэтазгоднай

Хрыстафор Жэляпаў не пакідае надзеі правесці мітынг у падтрымку асуджаных за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. Аднак чарговы раз ён атрымаў забарону на правядзенне масавага мерапрыемства.

У Горадні - ператрусы

23.08.2011 У Горадні - ператрусы

Сёння ўдзень падчас інфармацыйнай акцыі ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ў Горадні быў затрыманы рэгіянальны грамадзка-палітычны дзеяч і праваабаронца Віктар Сазонаў. Пасля гэтага былі праведзены два ператрусы - у грамадскім офісе і на кватэры Віктара Сазонава.

23.08.2011 У Магілёве адмянілі прысуд двум бабруйскім журналістам

Справа журналістаў "Бабруйскага кур'ера" Віктара Масаловіча і Віктара Качана па рашэнні Магілёўскага аблсуда будзе перагледжаная.

На акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Магілёве  затрыманыя журналісты

23.08.2011 На акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Магілёве затрыманыя журналісты

23 жніўня у Магілёве адбылася акцыя праваабаронцаў у падтрымку Алеся Бяляцкага, падчас асвятлення якой былі затрыманыя грамадскі актывіст Павел Варашылаў, а таксама журналіст Аліна Скрыбунова і відэааператар Яўген Глушакоў. Усе яны дастаўленыя ў Ленінскі РАУС г. Магілёва. Цягам 2 гадзінаў усіх затрыманых апыталі і адпуцілі без складаньня пратаколаў.

Акцыя "Свабоду Бяляцкаму" ў Менску скончылася затрыманьнямі (аднаўляецца)

23.08.2011 Акцыя "Свабоду Бяляцкаму" ў Менску скончылася затрыманьнямі (аднаўляецца)

Затрыманыя ўдзельнікі акцыі дагэтуль знаходзяцца ў Цэнтральным РУУСе Менска. Сябры спрабавалі перадаць затрыманым мінеральную ваду і сродкі гігіены, аднак дзяжурны па РУУСе адмовіўся прыняць перадачу. Пасьля складаньня пратаколу апытаньня, фатаграфаваньня і зьняцьця адбіткаў пальцаў усіх затрыманых адпусьцілі.

У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў

23.08.2011 У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў

Гарадзенскія праваабаронцы зладзілі сёння ў горадзе над Нёманам акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Грамадскія правабаронцы раздавалі адмысловыя бюлетэні, прысвечаныя арышту Алеся Бяляцкага, ходзячы па вуліцы Ажэшкі і цэнтральным парку імя Жылібера.

23.08.2011 Горадня: штраф за маўклівую акцыю "паўтарылі"

Дзьмітрыя Бакуновіча змушаюць плаціць штраф — 175 тысячаў рублёў за затрыманьне падчас маўклівай акцыі 6 ліпеня.

Мазыр: праваабаронцы падалі паўторную заяву у падтрымку Алеся Бяляцкага

23.08.2011 Мазыр: праваабаронцы падалі паўторную заяву у падтрымку Алеся Бяляцкага

Атрымаўшы адмоўны адказ на правядзенне пікетаў 22, 23 і 27 жніўня па прычыне, што ў гэты час на стадыёне будуць праводзіцца заняткі навучэнцаў “Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №1 г. Мазыра” праваабаронца Ул. Целяпун ўгледзеў невыкананне артыкула 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Адама Бяляцкага будуць судзіць за хуліганства

23.08.2011 Адама Бяляцкага будуць судзіць за хуліганства

Затрыманага падчас акцыі "Стоп бензін" Адама Бяляцкага супрацоўнікі ДАІ даставілі ў Цэнтральны РУУС, дзе ён будзе знаходзіцца да суду. Па папярэдняй інфармацыі на яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне арт. 17.1 КаАП РБ - дробнае хуліганства. Судовае паседжанне прызначана ў Цэнтральным судзе сталіцы а 10 раніцы 23 жніўня.

 Адама Бяляцкага звезлі ў кайданках

22.08.2011 Адама Бяляцкага звезлі ў кайданках

Падчас акцыі "Стоп бензін" аўтамабіль, якім кіраваў Адам Бяляцкі, спыніўся на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і Машэрава непадалёк ад Плошчы Перамогі. Кіроўца ўключыў аварыйку і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.

Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!

22.08.2011 Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!

Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Ваша салідарнасць! Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На падставе Вашых паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.

22.08.2011 У Астраўцы забаранілі пікет супраць пабудовы АЭС

Раённы выканаўчы камітэт горада Астравец адмовіў у правядзенні пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Акцыя салідарнасьці зь Бяляцкім у Варшаве

22.08.2011 Акцыя салідарнасьці зь Бяляцкім у Варшаве

Зьвяз Беларусаў Польшчы (Związek Białorusinów w Polsce) правёў акцыю салідарнасьці з Алесем Бяляцкім у цэнтры Варшавы.

У Магілёве таксама не дазволілі правядзенне пікета ў падтымку Алеся Бяляцкага

22.08.2011 У Магілёве таксама не дазволілі правядзенне пікета ў падтымку Алеся Бяляцкага

Заяўнікі Барыс Бухель і Аляксей Колчын атрымалі адказ з Магілёўскага гарвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікетавання 22 жніўня. Праваабаронцы хацелі правесці пікет з патрабаваннем вызвалення свайго калегі Алеся Бяляцкага ў цэнтры гораду.

22.08.2011 Чарговы пікет у падтрымку Бяляцкага забараняюць

Кобрынскія ўлады не дазволілі правесці пікет у горадзе Кобрыне ў падтрымку арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства