Навіны на тэму: акцыі
12.09.2011 Акцыя “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” - у Бярозе
Бярозаўскія праваабаронцы 11 верасня правялі акцыю ў падтрымку арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Улёткі з заклікам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” раздаваліся ў найбольш шматлюдным месцы - на вялікім гарадскім рынку.
09.09.2011 Жыхары Брэста атрымалі ўлёткі «Свабоду Алесю Бяляцкаму!»
«Свабоду праваабаронцу Алесю Бяляцкаму!» – з такім заклікам брэсцкія праваабаронцы Уладзімір Малей і Юры Жыдовіч раздалі ўлёткі з інфармацыяй пра дзейнасць Алеся Бяляцкага і абвінавачванні ў яго адрас з боку беларускай улады.
09.09.2011 Агітацыя за Народны сход каштавала больш за мільён рублёў штрафу
Дэмакратычны актывіст з Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць) Віталь Гуляк пакараны штрафам у адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў — гэта трыццаць базавых адзінак.
09.09.2011 Мазырскаму праваабаронцу не даюць правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун 6 верасня атрымаў адмову на свой паўторны зварот у райвыканкам аб дазволе на правядзенне пікета у падтрымку Алеся Бяляцкага.
08.09.2011 Аршанская міліцыя адмовілася ахоўваць пікет у падтрымку Бяляцкага
Праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Берасьнеў плянавалі правесьці пікет 16 верасьня, але ім не ўдалося заключыць дамову зь міліцыяй, каб тая ахоўвала парадак падчас імпрэзы.
08.09.2011 Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор
Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць дадатковы прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» («Election Observation: Theory and Practice», EOTP) ў 2011 годзе.
07.09.2011 Фантастычнае ноу-хау Баранавіцкага гарвыканкама
Баранавіцкі гарвыканкам другі раз забараніў правядзення пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Гэта стала вядома з пісьма за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз.Касцюкевіча, якое атрымаў 06.09.2011 года баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша.
07.09.2011 У Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў напішыце зняволеным калегам
8 верасня адзначаецца Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў. Гэта добрая нагода для кожнага з нас узгадаць пра нашых калег і сябраў арганізацыі, якія сёння апынуліся ў няволі, — Дзмітрыя Бандарэнку, Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Аляксандра Атрошчанкава.
07.09.2011 Іван Шыла атрымаў 20 сутак
Суд горада Горкі пакараў салігорскага актывіста Маладога Фронту дваццацьцю суткамі арышту за пікет каля калоніі, дзе адбывае пакараньне лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч.
06.09.2011 Суд над Галінай Кавалевіч перанесьлі
Судзьдзя бярозаўскага суду Дзьмітры Карцінскі перанёс судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе супраць старшыні мясцовай суполкі КХП-БНФ.
06.09.2011 Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ля беларускіх амбасадаў
5 верасня ў розных гарадах Еўропы прайшлі акцыі салідарнасці з арыштаваным старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Акцыі праводзіліся каля амбасадаў Беларусі ў Стакгольме, Маскве, Кіеве, Вільні, Ерэване і іншых гарадах.
06.09.2011 Віцебскі флэш-моб у падтрымку Алеся Бяляцкага
Віцебскія грамадзкія і палітычныя актывісты, праваабаронцы і журналісты адгукнуліся на заклік ПЦ “Вясна” “Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!”. Цягам некалькіх дзён яны напісалі каля трыццаці лістоў на паштоўках. Паштоўкі даслалі на адрас менскага СІЗА № 1, што на вул. Валадарскага.
05.09.2011 Галіну Кавалевіч з Бярозы будуць судзіць
У судзе Бярозаўскага раёна 6 верасня ў 11 гадзін будзе разгледжана адміністрацыйная справа старшыні Бярозаўскай суполкі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Галіны Кавалевіч. Яна абвінавачваецца ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі падчас "маўклівай акцыі" 13 ліпеня.
05.09.2011 Акцыі супраць арышту Бяляцкага ў Армэніі, Кіргізіі, Расеі і Ўкраіне
4 верасьня споўніўся месяц з моманту затрыманьня ў Менску кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага.
02.09.2011 Гомель: Галіну Стараселец зноў аштрафавалі
Сёньня суд Цэнтральнага раёну Гомеля паўторна прызнаў Галіну Стараселец вінаватай у брыдкаслоўі ў грамадзкім месцы і чарговы раз пакараў 105-тысячным штрафам.










