Навіны на тэму: акцыі
22.09.2011 У Баранавічах затрыманы чалавек, які распаўсюджваў улёткі пра “Народны сход”
Жыхар гораду Сяргей Аўчыннікаў быў затрыманы ўвечары 21 верасня, калі распаўсюджваў матэрыялы пра “Народны сход”.
21.09.2011 “Маўклівыя” акцыі вяртаюцца ў беларускія гарады (аднаўляецца)
21 верасьня ў Менcку і рэгіёнах "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" ладзіць маўклівыя акцыі. На гэты раз яны пройдуць пад лозунгам: "Хопіць цярпець! — рост цэнаў, дэвальвацыю, "бязьмежжа" міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцаньні ўлады!"
21.09.2011 Магілёўскія актывісты праводзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі
У Магілёве 20 верасня адбыўся чарговы сход грамадскага камітэту дапамогі палітвязням. Пра гэта паведаміла гарадская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Тацяна Шамбалава.
21.09.2011 Перад пратэстамі 21 верасня ў школах з бацькоў патрабуюць распіскі за дзяцей
Хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.
20.09.2011 Дзьмітры Шаўчэнка галадае ў ізалятары
Гомельскі грамадзкі актывіст Дзьмітры Шаўчэнка, пакараны судом на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за распаўсюд улётак пра маўклівую акцыю пратэсту, яшчэ ў залі суду заявіў, што пачынае галадоўку.
19.09.2011 Салідарныя з Беларуссю: паштоўка зняволенаму Алесю Бяляцкаму
«Дарагі Алесь, мы жадаем Табе радавацца свабодзе ў сваёй краіне як мага хутчэй!» - ужо некалькі тысяч віншавальных паштовак з такім пажаданнем адпраўленыя з Польшчы вядомаму ва ўсім свеце беларускаму праваабаронцу, які вымушаны сустракаць свой 49-ты год нараджэння ў следчым ізалятары.
19.09.2011 У Магілёве прайшла акцыя супраць сьмяротнага пакараньня
18 верасьня актывісты маладзёвых арганізацыяў Магілёва правялі інфармацыйную акцыю «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Буклеты, прысьвечаныя гэтай тэме, яны раздавалі мінакам на праспэкце Пушкіна.
16.09.2011 У Гомелі распачата акцыя “Павіншуй Бяляцкага з Днём народзінаў!”
16 верасьня гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка распачалі у абласным цэнтры акцыю, прысвечаную Дню народзінаў палітычна зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ён будзе сустракаць верагодна за кратамі 25 верасьня.
16.09.2011 Дапамога дзецям – наш абавязак
Валантэры дабрачыннай ініцыятывы зьвяртаюцца да ўсіх грамадзянаў з просьбай дапамагчы дзеткам-сіротам, якія жывуць у дзіцячым доме. У дзіцячым доме, куды будуць перададзеныя сабраныя рэчы і грашовыя сродкі, практычна няма спартовага інвентару. У дзяцей няма ні спартовай вопраткі, ні спартовага абутку. Збор вядзецца да 22 верасьня.
16.09.2011 Страйк на заводзе зборнага жалезабэтону ў Сьветлагорску
15 верасьня на заводзе зборнага жалезабэтону № 11 АТТ «Сьветлагорскі домабудаўнічы камбінат» адбыўся стыхійны страйк. Як паведаміў адзін з працаўнікоў заводу, з раніцы адмаўляліся прыступаць да працы рабочыя каркасна-панэльнага цэху.
14.09.2011 Змітра Шурхая завочна асудзілі на 10 сутак
Актывіст з Берасця атрымаў пастанову суда па пошце.
14.09.2011 Тамара Юневіч: “Вы проста ня можаце ўявіць, якая радасьць з гатэй нагоды ў Івана”
Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў адзін з вернутых пасьля канфіскацыі 19 сьнежня мінулага году ноўтбукаў у Дрыбін. Новым яго ўладальнікам стаў унук Тамары Юневіч, аўтаркі вядомага адкрытага ліста на імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі “Я хачу дастукацца да вашай душы”. 13 верасьня кампутар перадалі праз сваякоў у Дрыбін.
13.09.2011 Баранавіцкі гарвыканкам забараніў чарговы пікет
13 верасня 2011 года Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзенне чарговага пікету ў падтрымку палітзняволеных грамадскаму актывісту Рыгору Грыку.
13.09.2011 Іван Бедка судзіцца са Слонімскім райвыканкамам
13 верасьня слонімскі раённы суд разгледзіць скаргу дэмакратычнага актывіста Івана Бедкі да мясцовага райвыканкама. Мясцовая раённая адміністрацыя, на думку Бедкі, неабгрунтавана двойчы забараняла яму праводзіць пікеты: у абарону палітзьняволеных і супраць зьбядненьня насельніцтва.
12.09.2011 Паручальніцтвы салігорскіх грамадзкіх актывістаў за Алеся Бяляцкага не задаволілі
Абсалютна аднолькавыя адказы без пазначэньня імёнаў і прозьвішчаў атрымальніка знайшлі ў сваіх паштовых скрынях салігорскія грамадзкія актывісты, якія накіроўвалі некалькі тыдняў таму свае паручальніцтвы за зьняволеннага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.










