Навіны на тэму: акцыі
29.09.2011 Маўклівыя акцыі: сталіца і рэгіёны
28 верасьня сябры суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" заклікалі прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу апоўначы на 29 верасьня, адразу пасьля таго, як завершыцца футбольны матч "БАТЭ-Барсэлона".
28.09.2011 Да ўвагі ўдзельнікаў начной акцыі маўклівага пратэсту!
Усіх, хто плануе ўдзельнічаць у акцыі маўклівага пратэсту на Кастрычніцкай плошчы апоўначы 29 верасня, Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае паведамляць аб затрыманнях удзельнікаў і іншых парушэннях правоў чалавека.
28.09.2011 Фотарэпартаж з варшаўскіх пікетаў за вызваленне Алеся Бяляцкага
Прадстаўнікі шэрагу праваабарончых арганізацый – з Польшчы, Нарвегіі, Кіргізіі, Арменіі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Таджыкістана, Грузіі, Беларусі і Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека – 27 верасня зладзілі пікет з патрабаваннем вызвалення беларускіх палітвязняў. Адзін з пікетаў адбыўся каля будынку гатэля “Сафітэль”, у якім гэтымі днямі праходзіць сустрэча АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Пікетоўцы выйшлі з плакатамі “Свабоду палітвязням!”, “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” і партрэтамі вязняў.
28.09.2011 “Вясна” перадала тры ноўтбукі інвалідам-калясачнікам
Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў тры ноўтбукі Мінскай арганізацыі “Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК). Гэтыя ноўтбукі былі канфіскаваныя праваахоўнымі органамі падчас ператрусу на офісе арганізацыі 19 снежня 2010 года і вернутыя 8 верасня 2011 года.
27.09.2011 Запрашаем на падвядзенне вынікаў конкурсу
29 верасня “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвесцяць вынікі конкурсу на лепшы лагатып для кампаніі. Імпрэза, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы, пройдзе ў Галерэі Ў. Пачатак а 19-ай гадзіне.
27.09.2011 Акцыя ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Варшаве
Акцыя ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага прайшла 27 верасня ў Варшаве. Польская сталіца была абраная невыпадкова – цяпер там праходзіць штогадовая канферэнцыя АБСЕ па правах чалавека, якая сабрала каля тысячы прадстаўнікоў урадаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці з 56 краін- удзельніц АБСЕ.
27.09.2011 27 верасьня ў Варшаве будуць пікетаваць у падтрымку Бяляцкага
Хэльсынскі фонд правоў чалавека (Польшча) ладзіць у Варшаве пікет, каб падтрымаць зьняволенага ў Беларусі кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.
27.09.2011 У гомельскім ізалятары галадаюць тры арыштаваныя апазіцыянеры
Галадоўку трымаюць Кастусь Жукоўскі, Андрэй Цянюта і Зміцер Шаўчэнка.
26.09.2011 16-гадовага прэзідэнцкага лаўрэата выгналі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у дэманстрацыі
А бацькі-сілавікі выставілі сына з дому.
26.09.2011 Баранавіцкі актывіст падаў заяўку на пікет у падтрымку Юліі Цімашэнка
26 верасня ў Баранавічах Рыгор Грык падаў заяву на правядзенне пікету ў падтрымку былога прэм’ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка. Грамадскі актывіст плануе правесці пікет 16 кастрычніка, з 16 да 17 гадзінаў, у старым гарадскім парку.
26.09.2011 У Мінску пачынаецца бестэрміновая акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Праваабаронцы-актывісты, выпускнікі «Адукацыйнага курсу па правах чалавека» з 26 верасня абвяшчаюць бестэрміновую акцыю «Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!».
26.09.2011 Вернікі моляцца за здароўе Алеся Бяляцкага
25 верасня, у дзень народзінаў кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага ў святынях Беларусі адбыліся імшы за ягонае здароўе.
26.09.2011 Вясноўскія кампутары перадалі ў дзіцячы дом
23 верасня кампутары Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якія правялі каля паўгода ў праваахоўных органах пасьля ператрусу на офісе арганізацыі, былі перададзеныя ў адзін з дзіцячых дамоў горада Воршы.
25.09.2011 Віншаванні Алесю Бяляцкаму гучалі сёння на менскіх вуліцах (ФОТА, ВІДЭА)
25 верасня сябры, калегі і аднадумцы Алеся Бяляцкага выйшлі на сталічны праспект, каб распавесці людзям пра тое, што сёння, у свой дзень народзінаў, вядомы на ўвесь свет беларускі праваабаронца знаходзіцца за кратамі на Валадарцы.
25.09.2011 Вязніца Бяляцкага
25 верасня – дзень народзінаў Алеся Бяляцкага. Сорак дзевяць гадоў. Паўвекавы, юбілейны год ён сустракае ў вязніцы. Піша Уладзімір Някляеў у блогу на сайце "Беларускі партызан".










