Навіны на тэму: акцыі

06.10.2011 У Гомелі пасьля маўклівай акцыі затрымалі траіх

У Гомелі пасьля акцыі маўклівага пратэсту, якая ладзілася ля фантану побач з цыркам, міліцэйскі спэцназ і людзі ў цывільным затрымалі траіх — Васіля Такарэнку, Ільлю Мельнікава і Ксеню Яраслаўцаву. Усяго ў акцыі бралі ўдзел паўтара дзясятка чалавек.

Марафон салідарнасці з Алесем Бяляцкім

05.10.2011 Марафон салідарнасці з Алесем Бяляцкім

У Маларыце 8 кастрычніка ўдзельнікі 18-га Міжнароднага марафону праваабаронцы Уладзімір Малей і Васіль Матусевіч пабягуць у майках з надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Па словах Уладзіміра Малея, яны хочуць звярнуць увагу мясцовага насельніцтва на чарговае злачынства ўлады ў адносінах да лепшых людзей Беларусі.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун не губляе надзеі правесьці пікет у Мазыры

05.10.2011 Праваабаронца Уладзімір Целяпун не губляе надзеі правесьці пікет у Мазыры

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, які атрымаў станоўчы адказ з райвыканкама на правядзеньне 8 кастрычніка пікету на стадыёне “Спартак”, сёньня перадаў заявы ў мясцовыя РАУС і райжылкамунгас на заключэньне дамоваў па аплаце адпаведных паслуг.

Гарадзенскіх партыйных лідараў выклікаюць у пракуратуру

04.10.2011 Гарадзенскіх партыйных лідараў выклікаюць у пракуратуру

Бліжэй да вечару 4 кастрычніка Юрый Істомін, старшыня абласной арганізацыі АГП, паведаміў, што яму патэлефанавалі з гарадзенскай пракуратуры. Пракурор Караваеў прапанаваў лідэру мясцовага АГП з’явіцца ў пракуратуру для азнаямлення з папярэджаннем аб адказнасці за магчымыя несанкцыянаваныя акцыі.

Віцебскі  ўдзельнік  акцыі маўклівага пратэсту дамогся адмены штрафу

04.10.2011 Віцебскі ўдзельнік акцыі маўклівага пратэсту дамогся адмены штрафу

Праз тры месяцы пасля затрымання і пакарання адбыўся паўторны працэс у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе Аляксандра Бажкова прызналі невінаватым. Гэта адзіны выпадак, калі пратэстоўцу ўдалося абскардзіць рашэнне райсуду ў Віцебскім абласным судзе, бо скаргі астатніх былі адхіленыя.

Гарадзенская міліцыя папярэджвае ініцыятараў Народнага сходу

04.10.2011 Гарадзенская міліцыя папярэджвае ініцыятараў Народнага сходу

Намеснік старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі “Справядлівы свет” Павел Станеўскі сёння, 4 кастрычніка, быў выкліканы ў аддзяленне міліцыі. Маёр Салаўёў папярэдзіў партыйнага актывіста пра адміністратыўную адказнасць за магчымыя несанкцыянаваныя акцыі.

Гомельскіх арганізатараў Народнага сходу папярэджваюць пра недапушчальнасць парушэння закона аб масавых мерапрыемствах

04.10.2011 Гомельскіх арганізатараў Народнага сходу папярэджваюць пра недапушчальнасць парушэння закона аб масавых мерапрыемствах

Андрэя Цянюту адпусцілі з РАУСа з папярэджаннем. Маёр Аляксандр Кошман паведаміў яму, што такое ж папярэджанне будзе вынесена іншым сябрам аргкамітэту па правядзенні Народнага сходу ў Гомелі. У прыватнасці, гаворка ішла пра старшыню абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова.

Слонімскія ўлады спахапіліся пасля суду

04.10.2011 Слонімскія ўлады спахапіліся пасля суду

Грамадскі актывіст Іван Бедка звярнуўся ў суд Слонімскага раёна са скаргай на адмову мясцовых чыноўнікаў. І, вядома ж, рашэнне суда было прынята не на карысць заяўніка. Аднак...

04.10.2011 Затрыманы шэсць удзельнікаў пікету на плошчы Свабоды ў Мінску

У міліцыі Цэнтральнага раёна сталіцы знаходзяцца шэсць удзельнікаў несанкцыянаванага ўладамі пікету. Прадстаўнікі групы “Грамадзяне супраць беззаконня ў судах і пракуратуры” ладзілі пікет каля будынку ратушы на плошчы Свабоды.

У Салігорску будуць пратэставаць супраць катаванняў

03.10.2011 У Салігорску будуць пратэставаць супраць катаванняў

Бараніць лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча ад катаванняў за кратамі салігорская моладзь збіраецца праз масавыя мерапрыемствы. Заяўка на правядзенне адпаведнага пікету была накіравана мясцовым маладафронтаўцам Андрэем Тычынай у раённы выканаўчы камітэт.

03.10.2011 Актывістаў кампаніі «Наш дом» разагналі трактарам

1 кастрычніка ў Слуцку супрацоўнікі праваахоўных органаў перашкодзілі правядзеньню суботніка грамадзянскай кампаніі «Наш дом». У выніку пацярпелі людзі.

"Свечку праўды Алеся Бяляцкага" пакажуць на фестывалі праваабарончых фільмаў у Бішкеку

30.09.2011 "Свечку праўды Алеся Бяляцкага" пакажуць на фестывалі праваабарончых фільмаў у Бішкеку

"Мы ўсе любім і паважаем Алеся і хочам яго вызвалення. Таму паказваем гэты фільм у рамках праваабарончай салідарнасці", - кажа дырэктар фестывалю Талекан Ісмаілава. Прэзентаваць фільм будзе сцэнарыст Паліна Сцепаненка.

“Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” абралі лагатып

30.09.2011 “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” абралі лагатып

Узнагароджаныя аўтары лепшых лагатыпаў для кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”. Вынікі адмысловага конкурсу былі абвешчаныя на імпрэзе 29 верасьня ў галерэі “Ў”.

29.09.2011 У Варшаве праходзіць акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Яе зладзілі каля галоўнага ўваходу ў гатэль, дзе праходзіць саміт Усходняга партнёрства.

29.09.2011 У Берасьці забаранілі пікеты Віктара Чайкоўскага

Намесьнік старшыні аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Віктар Чайкоўскі атрымаў адмоўны адказ з гарвыканкаму на сваю заяўку аб правядзеньні сэрыі пікетаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства