Навіны на тэму: акцыі
12.10.2011 У Брэсце – чарговая забарона на пікеты
Улады Брэста не даюць дазвол на пікеты, якія мусяць спрыяць усталяванню спрошчанага руху паміж Польшчай і Беларуссю. Між тым, як паведаміла адна з ініцыятараў пікету Ганна Канюс, на сённяшні дзень сабрана больш за 2000 подпісаў грамадзян пад зваротамі ў гарвыканкам і мясцовы гарсавет у падтрымку хутчэйшага прыняцця адпаведнага міжурадавага пагаднення.
12.10.2011 Новы рэктар ФПБэшнага ўніверсітэта пачаў працу з ідэалагічных чыстак
Студэнт 4-га курса 7-га семестра беларускага Міжнароднага універсітэта МІПСА Валянцін Фядзюк быў адлічаны з ліку студэнтаў за ўдзел у адной з “маўклівых” акцый у Салігорску. Адпаведны загад быў падпісаны 7-га кастрычніка новым рэктарам навучальнай установы Станіславам Князевым.
12.10.2011 “Вясна” перадала ноўтбук у беларускамоўны клас магілёўскай школы
Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў адзін з ноўтбукаў, які раней быў канфіскаваны пры ператрусе на офісе арганізацыі, у беларускамоўны клас адной з магілёўскіх школ. У класе навучаюцца 3 дзяцей, якія распачалі нядаўна свой другі навучальны год.
11.10.2011 Баранавіцкі гарвыканкам не жадае “ўмешвацца” ва ўнутраныя справы Украіны
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту, сябру гарадской суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Руху “За свабоду” Рыгору Грыку праводзіць пікет у падтрымку Юліі Цімашэнка.
10.10.2011 Нобелеўская лаўрэатка Аун Сан Су Чжы выказала салідарнасць Алесю Бяляцкаму
Адна з самых вядомых у свеце дысідэнтаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1991 году Аун Сан Су Чжы з Бірмы далучылася да міжнароднай кампаніі ў абарону пераследуемага ўладамі Беларусі праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
10.10.2011 Суды над прэвентыўна затрыманымі перад Народным сходам пераносяць
У судзе Мінскага раёна і горада Заслаўя пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Ігара Трухановіча, прэвентыўна затрыманага ў дзень Народнага сходу 8 кастрычніка. З-за няяўкі міліцыянтаў, якія мусілі выступаць у якасці сведкаў па справе, судовае паседжанне перанесена на 13 кастрычніка.
09.10.2011 На Зінаіду Міхнюк склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні
Зінаіду Міхнюк адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным затрыманні нібыта за лаянку. Пасля трох гадзін з моманту затрымання яе зноў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і вывезлі на адну з вуліц горада.
08.10.2011 У Глыбокім журналіст Зміцер Лупач правёў тры гадзіны ў пастарунку
Ніякай імпр’зы ў Глыбокім не планавалася, ідэя раздаваць улёткі на мясцовым кірмашы належыць мясцовым актывістам, якія і склалі тэкст са зваротам да суграмадзян. Амаль сотню такіх улётак у Змітра Лупача канфіскавалі міліцыянты.
08.10.2011 Арганізатары Народнага сходу ў Оршы былі затрыманыя міліцыяй, але акцыі гэта не перашкодзіла
Прыкладна за паўгадзіны да пачатку Народнага сходу ў Оршы міліцыяй былі затрыманыя Старшыня аргкамітэта па ягоным правядзенні 79-гадовы Мінай Карніенка, а таксама двое сяброў аргкамітэту Мікалай Дзямідаў і Леанід Цвяткоў.
08.10.2011 Старшыню Быхаўскай арганізацыі Партыі БНФ дастаўлялі ў міліцыю
8 кастрычніка старшыню Быхаўскай раённай арганізацыі партыі БНФ Сяргея Антонава выклікалі у мясцовы РАУС. Яму патэлефанавалі з райаддзела і прапанавалі прыбыць для тэрміновай гутаркі.
07.10.2011 Актывістаў БХД выклікаюць у пракуратуру
Напярэдадні правядзення 8 кастрычніка ў многіх гарадах Беларусі Народнага сходу двух актывістаў аргкамітэту БХД выклікаюць у пракуратуру.
07.10.2011 Целяпуна папярэдзілі па прадстаўленні Генпракуратуры (абноўлена)
Мазырская раённая пракуратура па прадстаўленні Генпракуратуры папярэдзіла праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна аб адказнасці за … арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе. На пярэчанне праваабаронцы што ён не датычны да арганізацыі сходу, а ўсяго толькі прасіў дазволу на пікет, у пракуратуры адказалі: “Гэта не мае значэння, лепей сядзіце дома”.
06.10.2011 Кульбіты мазырскіх чыноўнікаў
Сёння, 6 кастрычніка, праваабаронца ўрэшце атрымаў выпіску з рашэння райвыканкама пра заключэнне дамоваў з адпаведнымі службамі і накіраваўся да начальніка Мазырскага РАУС Пятра Зыкуна. Той зняў копію і сказаў, што будзе рабіць пісьмовы запыт у райвыканкам, каб цалкам азнаёміцца з гэтым рашэннем райвыканкама ("я могу десятки таких ответов и выписок наделать...").
06.10.2011 Міліцыя зачынена, усе сышлі на танцы
Колькі міліцыянтаў патрабуецца для аховы пікету з трох чалавек? Зразумела, з лішкам б хапіла і аднаго. Таму адказ начальніка ГАУС, атрыманы праваабаронцамі, варта літаральна разумець так: у дні моладзевых дыскатэк гарадская міліцыя не ў стане знайсці нават аднаго супрацоўніка для аховы. Усе - на дыскатэках і ў загадкавых месцах масавага адпачынку ў восеньскую пару.
06.10.2011 Гомель: на затрыманых “маўклівых” складзеныя пратаколы
«Там напісалі такое, што немагчыма было чытаць – маўляў, мы былі п'янымі, штурхалі мінакоў, не давалі ім прайсці па ходніках. Я адмовілася падпісваць такі пратакол. За намі мэтанакіравана сачылі, яшчэ ад пляцоўкі на фантане, а потым скарысталіся момантам і схапілі», - распавяла Ксенія Яраслаўцава.










