Навіны на тэму: акцыі
26.10.2011 Пяць затрыманых – у Цэнтральным судзе Менска (аднаўляецца)
Галіну Паддубко суддзя Алена Семак пакарала штрафам на суму 700 тысяч рублёў;
25.10.2011 Чарговая акцыя на Кастрычніцкай пачалася з затрыманьняў
Пад час чарговай акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 25 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі чатырох актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”.
25.10.2011 Максіма Вінярскага асудзілі за акцыю салідарнасьці на 10 сутак
З памяшкання суду Цэнтральнага раёна Менска, дзе праходзіць разгляд адміністратыўнай справы затрыманага пад час акцыі салідарнасьці 24 кастрычніка Максіма Вінярскага выдалілі ўсіх грамадзян. І толькі пасьля настойлівых патрабаванняў праваабаронцаў і сяброў затрыманага, быў атрыманы дазвол прысутнічаць на судзе.
25.10.2011 У Барысаве страйкуюць камунальнікі
Работнікі двух падраздзяленняў барысаўскага камунальнага прадпрыемства «Жыллё» з панядзелка абвясцілі страйк. Пачаць працаваць абяцаюць толькі пасля павышэння зарабатнай платы. У аўторак пратэстоўцы маюць намер працягнуць страйк, з’явіўшыся на працу без спазненняў.
24.10.2011 Затрыманыя Максім Вінярскі і, верагодна, Васіль Парфянкоў (дадалося)
Як высветлілася пазней, Васіль Парфянкоў сапраўды быў затрыманы асобамі ў цывільным, якія даставілі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе на той момант ужо знаходзіўся Максім Вінярскі. Парфянкова адпусцілі праз тры гадзіны без складання пратаколу.
24.10.2011 Да панядзелка на вуліцах Оршы правіселі партрэты палітвязняў
Як растлумачыў аршанскі каардынатар БХД Яўген Анішчанка, гэтая акцыя ставіла перад сабой мэту прыцягнуць увагу жыхароў Оршы да праблемы існавання палітычных зняволеных у нашай краіне, а таксама прадэманстраваць, што ў Беларусі ёсць людзі і арганізацыі, якіх гэтая праблема не пакідае абыякавай.
24.10.2011 За акцыю салідарнасці гамяльчук Віталь Пратасевіч пакараны 10 суткамі
24 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбылося паседжанне па справе грамадскага актывіста Віталя Пратасевіча, які ўвечары 21 кастрычніка правёў адзіночную акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі.
24.10.2011 У Баранавічах плануецца пікет супраць невыканання Закона “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”
24 кастрычніка грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў у Баранавіцкі гарвыканкам чарговую заяву на правядзенне пікета. Заяўнік лічыць, што Баранавіцкі гарвыканкам, гарадскі суд і міліцыя не выканваюць Закон “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”.
24.10.2011 Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандар Валанцэвіч абвясьціў галадоўку
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандар Валанцэвіч, якога ўчора затрымалі на акцыі ў падтрымку палітычных зьняволеных, знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, паведамляе сайт europeanbelarus.org.
21.10.2011 Акцыя салідарнасьці: затрыманьні
21 кастрычніка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ладзіцца акцыя з патрабаваньнем вызваліць вязьняў сумленьня. Арганізатар – грамадзянская кампанія "Эўрапейская Беларусь". Масавыя затрыманьні актывістаў гэтай арганізацыі пачаліся яшчэ з раніцы.
19.10.2011 Паштоўка для Алеся Бяляцкага ад армянскіх калегаў
Армянскія праваабарончыя арганізацыі далучыліся да патрабаванняў іх калегаў аб вызваленні Алеся Бяляцкага. 19 арганізацый, якія дзейнічаюць у Арменіі, падрыхтавалі паштоўкі «Свабоду Алесю Бяляцкаму» з мэтай праінфармаваць аб справе беларускага праваабаронцы як мага больш шырокае кола людзей.
17.10.2011 Справа Рамана Кісляка адпраўлена на дапрацоўку
Сёння ў судзе Ленінскага раёну Берасця меўся адбыцца суд над праваабаронцам Раманам Кісляком за акцыю пратэсту супраць арышту старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Суддзя адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку, а Рамана Кісляка вызвалілі з-пад варты.
17.10.2011 Міліцыя "арыштавала" самаробныя лялькі
Самаробныя лялькі выклікалі цікавасць у супрацоўнікаў міліцыі. Лялькі, якія прызначаліся для маці і жонак палітвязняў, канфіскавалі супрацоўнікі Ленінскага РУУСа Мінска “дзеля далейшага абследавання”.
13.10.2011 Гомель. Акцыя маўклівага пратэсту ў атачэньні спэцназаўцаў
12 кастрычніка ў Гомелі а 19 гадзіне на акцыю «маўклівага» пратэсту выйшлі каля дзесяці маладзёнаў. Спэцназаўцы ўзялі ўдзельнікаў акцыі ў аблогу й ледзьве не наступалі ім на ногі. Вялі ва ўпор відэаздымку.
12.10.2011 Баранавічы: велапрабегам па чынавенстве і бюракратызме
12 кастрычніка ў Баранавічах прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне велапрабегу 27 кастрычніка. Такім чынам ён хоча праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове райвыканкама ў прадастаўленні ў арэнду мясцовым прадпрымальнікам калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.










