Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
27.11.2017 Начальнік АУС затрыманай у Гродна: Інфармацыя не пацвердзілася, парушэнняў не выяўлена
Начальнік АУС Ленінскага раёна г. Гродна Алег Карпушкін даў адказ на скаргу Веры Чарняк па факце незаконнага затрымання, фатаграфавання і спробы дактыласкапавання, а таксама парушэння працэсуальных нормаў падчас затрымання на лекцыі расійскага гісторыка і філосафа Пятра Рабава.
25.11.2017 Статкевіча выклікаюць у міліцыю за заклік у фэйсбуку адсвяткаваць угодкі БНР
Міколу Статкевіча выклікаюць у Ленінскі РУУС Менску «за заклікі ў фэйсбуку» адсьвяткаваць 25 сакавіка 2018 году сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе Свабода.
24.11.2017 Затрыманага з Пятром Рабавым хлопца абвінавачваюць у прапагандзе фашызму
На Іллю Сянько, які раней быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабаў ў Баранавічах, складзены адміністрацыйны пратакол з абвінавачаннем у «прапагандзе і (або) публічным дэманстраванні, вырабе і (або) распаўсюджванні нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».
24.11.2017 За "Марш абураных беларусаў-2.0" аштрафаваны Уладзімір Неўмяржыцкі, а на чарзе…
У судзе Мазырскага раёна 23 лістапада адбылося судовае паседжанне па адміністратыўнай справе Уладзіміра Неўмяржыцкага, якога звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – "Маршы абураных беларусаў-2.0", які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка.
22.11.2017 Ніна Багінская і іншыя актывісты папоўнілі спіс пакараных за ўдзел у акцыі пратэсту 21 кастрычніка
Колькасць пакараных за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі «Маршы абураных беларусаў 2.0», якая адбылася 21 кастрычніка ў Мінску, працягвае расці.
21.11.2017 Актывіст з Мазыра патрабуе прадставіць яму копію пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні
Актывіст з Мазыра Уладзімір Неўмяржыцкі замест адказу на свой зварот да начальніка раённай міліцыі, атрымаў позву у суд. Раней на яго быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 21 кастрычніка ў Мінску.
20.11.2017 Мінгарсуд 22 лістапада разгледзіць скаргу Уладзіміра Някляева на арышт
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, якога асудзілі да 10-суткавага арышту нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.
20.11.2017 Вячаслава Сіўчыка другі раз за тры дні аштрафавалі за ўдзел у акцыях пратэсту
20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь.
17.11.2017 Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў
Міжнародная федэрацыя журналістаў і ўдзельнікі канферэнцыі "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі", якая прайшла 16 лістапада ў Мінску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў.
15.11.2017 Тамару Шчапёткіну асудзілі за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя да штрафу
Журналістку-фрылансерку Тамару Шчапёткіну, якую вінавацілі ў "незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ", асудзілі да штрафу ў 25 базавых велічынь.
15.11.2017 Міліцыя пачала “пратакаліраваць” “Ланцуг памяці”
Не паспелі яшчэ праваахоўнікі на пару з судамі разабрацца ў удзельнікамі “Марша абураных беларусаў-2.0”, як час падганяе складаць пратаколы правапарушэнняў на тых, хто выйшаў 29 кастрычніка да прыступкаў будынку КДБ, каб правесці жалобную акцыю «Ланцуг памяці».
15.11.2017 За тры сюжэты для "Белсат" журналістку Аліну Скрэбунову аштрафавалі на 30 базавых
Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Таццяна Касцюк вырашыла, што журналістка незаконна вырабляла прадукцыю СМІ.
14.11.2017 “Марш абураных беларусаў-2.0”: пераслед ўдзельнікаў набывае масавы характар
Беларускія суды працягваюць адміністратыўны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту – “Марша абураных беларусаў-2.0”, які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка. Каля 15 чалавек пакараныя штрафамі, некалькі атрымалі арышты, многія чакаюць прызначэння судовага паседжання.
13.11.2017 Міліцыя запалохвае мазырскага ўдзельніка акцыі пратэсту 21 кастрычніка
Адгалоскі "Марша абураных беларусаў-2.0" дакаціліся і да Мазыра: участковы распытваў мазыраніна аб тым, колькі яму заплацілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску
13.11.2017 Уладзімір Някляеў: Яны думаюць, што любога можна зламаць…
Былы палітвязень Уладзімір Някляеў распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і галоўнага рэдактара «СБ» Паўла Якубовіча, а таксама пра тое, як улады “перавыхоўваюць” найбольш актыўных лідараў апазіцыі.










