Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
26.04.2018 Колькі каштуе літара ў слове “Дэкрыміналізацыя”?
Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў 25 красавіка адміністрацыйную справу актывіста кампаніі Legalize Belarus Стаса Шашка. Гэта ўжо чацвёрты прысуд за ўдзел у пікеце “Дэкрыміналізацыя”.
24.04.2018 З офіса АГП знялі бел-чырвона-белы сцяг і склалі пратакол
Пакуль беларускія сілавікі ганяюцца за кожным вывешаным гістарычным бел-чырвона-белым сцягам, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў заканадаўчую ініцыятыву аб прызнанні гістарычнага сцяга Малдовы, які павінен быць узняты абавязковым парадкам ва ўсіх дзяржаўных установах.
24.04.2018 Светлагорск: Ларысу Шчыракову судзяць за Якімаву Слабаду
Суд Светлагорскага раёна разглядае адміністрацыйную справу журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць па арт 22.9 КаАП, за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.
23.04.2018 Шлях да беларускамоўнай адукацыі ляжыць праз… штрафы?
Актывіст ствараемай партыі БХД Раман Ганчароў завяршыў сумны спіс удзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якіх суды пакаралі штрафамі.
23.04.2018 Глыбокае: Фрылансер-журналіст у чацвёрты раз у гэтым годзе пакараны штрафам
Глыбоцкі раённы суд прысудзіў 35 базавых велічынь штрафу незалежнаму журналісту Змітру Лупачу.
20.04.2018 Пераслед журналістаў "Белсата" працягваецца
Карэспандэнтку Вольгу Чайчыц і аператара Андрэя Козела ў чарговы раз пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі.
18.04.2018 На тыя ж самыя граблі: на фрылансера склалі пратакол за стрым у Фэйсбуку
Журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі, атрымаў па пошце пратакол за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
14.04.2018 Назіральніцу Таццяну Мастыкіну апыталі ў Следчым камітэце
13 красавіка назіральніцу Таццяну Мастыкіну на апытанне выклікаў следчы Упраўлення Следчага камітэта па Савецкім раёне г. Мінска Вадзім Калеснік па факце яе незаконнага дактыласкапавання і фатаграфавання з прымяненне супрацоўнікамі міліцыі грубай фізічнай сілы.
13.04.2018 «Рукі мылі?», або Што трэба ведаць пра дактыласкапічную рэгістрацыю ў Беларусі?
Хто абавязаны здаваць дактыласкапічную інфармацыю і ці могуць адбіраць адбіткі пальцаў сілай - у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".
13.04.2018 У Брэсце зноў перамога!
У Брэсце 12 красавіка абласны суд адмяніў пастанову раённага суда, якім журналіста “Белсата” Алеся Ляўчука пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.
12.04.2018 Бабруйск: экс-кандыдата ў дэпутаты нарэшце асудзілі
Суд над былым кандыдатам у дэпутаты Дзянісам Худаўцом цягнуўся чатыры дні па арт. 17.1 КаАП.
12.04.2018 Пашкадавалі: Барыса Хамайду аштрафавалі на 1 базавую велічыню
Адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў дачыненні да сямідзесяцігадовага актывіста Барыса Хамайды разглядае сёння суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
11.04.2018 Суд у Берасці задаволіў скаргу Кабанава і Пятрухіна, штраф адменены, а фэйсбук па-ранейшаму - не СМІ
Брэсцкі абласны суд разгледзеў 11 красавіка скаргі блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна на пастанову суда Пінскага раёна, які вынес рашэнне пакараць іх штрафам у памеры 40 базавых велічыняў кожнага.
11.04.2018 Вольга Чайчыц: "Прыгразілі сілаю прывесці ў суд і асудзіць"
Адразу чатыры суда над журналістамі «Белсата» былі прызначаныя на 10 красавіка: адбыліся толькі два з іх.
10.04.2018 Праваабаронцы праманіторылі суды па адміністрацыйных справах
У справаздачы прадстаўленыя вынікі трохмесячнага маніторынгу судовых пасяджэнняў у 34 раённых судах ў Мінску і абласных гарадах, а таксама ў раённых судах у Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай вобласці.










