Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
14.05.2018 Паўла Мажэйку аштрафавалі за інтэрв'ю 25 сакавіка
Вядомага незалежнага журналіста, былога палітвязня Паўла Мажэйка аштрафавалі на 35 базавых велічыняў за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".
11.05.2018 Берасце: суд выносіць штрафы блогерам
У судзе Ленінскага раёна Берасця 11 траўня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.
10.05.2018 Civil Rights Defenders: абвінавачванні супраць Таццяны Мастыкінай мусяць быць знятыя
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікае беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачванні супраць назіральніцы Таццяны Мастыкінай і іншых назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне павагі і абароны фундаментальнага права на свабоду сходаў.
10.05.2018 Паўла Севярынца будуць судзіць за “заклік да правядзення акцый”
Палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца ў хуткім часе будуць судзіць быццам бы за заклік да “Астравецкага шляху”.
08.05.2018 Бабруйск: Таісію Кабанчук судзяць за непадпарадкаванне. Наступнае паседжанне - 15 траўня
У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы Таісіі Кабанчук. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП,
08.05.2018 У Мінску за дзень журналістаў аштрафавалі адразу шэсць разоў
7 траўня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядзеў шэсць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў "Белсат" па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
08.05.2018 Сяргей Пятрухін: “Міліцыянеры і чыноўнікі робяць намаганні мяне дыскрэдытаваць”
Брэсцкі абласны суд 8 траўня разгледзеў скаргу блогера Сяргея Пятрухіна на пастанову Ленінскага суда г. Брэста па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
08.05.2018 Суд над берасцейскімі зборшчыкамі подпісаў перанесены на 11 траўня
У другой палове дня 7 траўня ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна.
04.05.2018 Суд над актывісткай РЭП з Бабруйску перанесены ў чарговы раз
У судзе Бабруйскага раёна 4 траўня працягнецца суд над лідэрам суполкі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай. Актывістку вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры яе прэвентыўным затрыманні .
03.05.2018 У Полацку працягваецца ціск на Свабодны прафсаюз
Полацкі прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў атрымаў позву ў суд 4 траўня ў 15:00 за парушэнне заканадаўства аб валютных апэрацыях.
03.05.2018 Патрабуем неадкладна спыніць ціск на праваабаронцаў у сувязі з выкананнем імі легітымнай праваабарончай дзейнасці
"Вясна" і БХК выступілі з супольнай заявай супраць ціску на назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці.
03.05.2018 Вячаслава Касінерава асудзілі на 10 сутак за фаер на Першамаі
Суд Цэнтральнага раёна 3 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Вячаслава Касінерава па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за фаер на Першамаі
03.05.2018 Блогер Пятрухін абскарджвае прэвентыўнае затрыманне напярэдадні акцыі
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Ніна Герасімук 3 мая разгледзела скаргу блогера Сяргея Пятрухіна на ягонае адвольнае затрыманне 23 сакавіка напярэдадні масавага мерапрыемства, якое планавалася правесці ў Берасці.
02.05.2018 Пракуратура і СК не хочуць разбірацца з адвольным затрыманнем назіральнікаў. Таццяну Мастыкіну выклікаюць у суд
Назіральнікі накіравалі калектыўныя скаргі ў Пракуратуру Савецкага раёна г. Мінска і Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску па факце незаконнага затрымання 25 сакавіка перад назіраннем “Дня Волі” у Мінску і ўтрымання ў РУУС Савецкага раёна. Днямі яны атрымалі адказы на іх.
02.05.2018 Суды за акцыі на Першамай і новыя затрыманні
Адміністрацыйныя справы затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях актывістаў разглядае 2 мая суд Цэнтральнага раёна Мінска.










