Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
29.05.2018 На актывістку Віку Біран склалі пратакол за фатаграфію з плакатам
Сузаснавальніцу праекта MAKEOUT.BY Віку Біран 28 траўня ў 16.00 выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе па ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
29.05.2018 За "па 500 тут няма" зноў штраф
Раман Кузьмянкоў пачаў штотыдзень выходзіць на адзіночныя пікеты. На сваім другім пікеце 21 траўня ён зноў быў затрыманы. 29 траўня яго асудзілі на 22 базавыя велічыні (539 рублёў).
29.05.2018 Ларысу Шчыракову аштрафавалі за асвятленне галадоўкі ўдзельніц руху «Маці 328»
Cуд Калінкавіцкага раёна 28 траўня пакараў незалежную журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову буйным штрафам паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.
25.05.2018 Прайшло два месяцы з моманту затрымання незалежных назіральнікаў. Што маем?
Пракуратура Савецкага раёна не выявіла парушэнняў заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да валанцёраў, затрыманых 25 сакавіка.
25.05.2018 Маладафронтаўцу Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на паўгода
Як паведамляе Еўрарадыё, маладафронтаўцу Уладзю Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў.
24.05.2018 Ціск на незалежных журналістаў працягваецца
Незалежных журналістаў Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова 23 траўня апытвалі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. На іх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
24.05.2018 Чым даўжэй суд разглядае справу, тым меншы штраф?
Бабруйскую актывістку Галіну Смірнову аштрафавалі на дзве базавыя велічыні па арт. 23.4 КаАП, але адміністрацыйны разгляд па гэтай справе расцягнуўся аж на пяць судовых працэсаў.
24.05.2018 За cхаваны пад маскай твар на Першамаі непаўнагадоваму вынеслі папярэджанне
Вячаслава Сідарэнку камісія па справах непаўнагадовых прызнала вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП – парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, якое адбылося 1 траўня ў Кіеўскім скверы.
23.05.2018 Адбыліся суды над астатнімі ўдзельнікамі акцыі за свабоду палітвязняў
23 траўня ў судзе Першамайскага раёна адбылося паседжанне па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Галіны Лагацкай.
23.05.2018 Справу Касінерава за пікет «Дэкрыміналізацыя 328» адправілі на новы разгляд
Мінгарсуд адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна г. Мінска ад 4 красавіка 2018 года, якім актывіст быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў.
23.05.2018 Гомельскі журналіст абскарджвае максімальны штаф па артыкуле 22.9 КаАП
Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі абскарджвае ў абласным судзе пастанову суддзі Гомельскага раёна Тамары Застаўнецкай аб пакаранні паводле артыкула 22.9 КаАП.
22.05.2018 У Магілёве міліцыянты гвалтоўна затрымалі журналістку
У Магілёве 21 траўня затрымалі журналістку-фрылансерку Аліну Скрабунову. Яна расказала БелаПАН, як адбывалася затрыманне, больш падобнае да выкрадання.
22.05.2018 Адбыліся чарговыя суды за пікет перад "Чарнобыльскім шляхам"
У Першамайскім судзе 21 траўня прысудзілі штрафы актывістам Леаніду Кулакову і Маі Навумавай за пікет, які прайшоў у Мінску 26 красавіка перад "Чарнобыльскім шляхам".
16.05.2018 Агляды ў актывістаў у звязку з акцыяй на трасе М1 супраць будаўніцтва акумулятарнага завода
Як стала вядома ПЦ "Вясна", як мінімум у трох чалавек раніцай 16 траўня прайшлі агляды кватэраў, якія былі звязаныя з падазрэннем іх удзелу ў акцыі па перакрыцці трасы М1 пад Брэстам 5 траўня.
14.05.2018 Аршанца затрымалі за адзіночны пікет і асудзілі ў той жа дзень
Каля помніка Леніна ў цэнтры Оршы прайшоў адзіночны пікет "Па 500 тут няма", паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.










