Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
14.06.2018 Абарона Курапатаў: непажаданыя наведнікі рэстарана і новыя пратаколы
Паводле распрацаванага абаронцамі Курапатаў графіку пікетавання каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах 14 чэрвеня вахту перанялі актывісты Партыі БНФ.
13.06.2018 Абарона Курапатаў: інцыдэнты, канфлікты, пратаколы…
Больш за трыццаць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі і ДАІ склалі на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплеску “Паедзем-паядзім”, што паўстаў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
12.06.2018 Валанцёр "Вясны" будзе судзіцца з Міністэрствам фінансаў
Юрый Мяцельскі падаў пазоў да Міністэрства фінансаў аб спагнанні маёмаснай шкоды, грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.
12.06.2018 Актывістка Наталля Стрэльчанка мае намер ісці да канца
Пры дапамозе праваабаронцаў ПЦ "Вясна" актывістка рыхтуе заяву ў камісію па правах чалавека ААН.
11.06.2018 Абаронцы Курапатаў кансалідуюцца і прымаюць праграму дзеянняў
У шосты дзень супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў на месцы ўваходу ў рэстаранны комплекс «Поедем поедим» адбылася нарада кіраўнікоў грамадскіх рухаў і партый.
07.06.2018 На затрыманую ў Курапатах журналістку Кацярыну Андрэеву склалі пратакол
Журналістку «Белсата» затрымалі ў Курапатах побач з так званым комплексам «Бульбаш-хол», дзе актывісты пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», піша БАЖ.
06.06.2018 Затрымліваюць абаронцаў Курапатаў
На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.
06.06.2018 Фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў сёлета ўжо шосты штраф
Суд Гомельскага раёна 4 чэрвеня пакараў журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага максімальным штрафам паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП – 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).
06.06.2018 Суд вярнуў у міліцыю пратакол аб "масавым мерапрыемстве" актывісткі ЛГБТ
Суд Маскоўскага раёна адправіў назад у міліцыю пратакол, які супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі на актывістку Вікторыю Біран, паведамляе TUT.BY.
05.06.2018 На арганізатараў «Астравецкага шляху» склалі пратаколы
Як паведамляе "Зялёны партал", павесткі ў Заслаўскі аддзел міліцыі атрымалі сем удзельнікаў круглых сталоў і экскурсіі, якія праводзяцца ў рамках кампаніі «Астравецкі шлях».
04.06.2018 За фаташоп - 74 гадзіны ў ізалятары
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска 4 чэрвеня адправіў пратакол "за фотаздымак каля будынка МУС" актывіста на дапрацоўку.
04.06.2018 За фотаздымкі "Самі вы падробка" Віку Біран будуць судзіць у трох судах
Першае паседжанне па абвінавачванню ЛГБТ-актывісткі Вікі Біран у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве павінна адбыцца ўжо 6 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна.
04.06.2018 Аўтара «Белсату» апраўдалі ў судзе. Гэта ўнікальны выпадак
Суддзя Докшыцкага раёну Віцебскай вобласці закрыў справу ў дачыненні да фрылансера Зміцера Лупача «за недаказанасцю правапарушэння».
04.06.2018 Міліцыя Заслаўя выклікае ўдзельнікаў акцыі «Астравецкі шлях» - будуць складаць пратаколы
У сацыяльных сетках паведамляецца, што на 5 чэрвеня ў Заслаўскі аддзел міліцыі Мінскага РАУС выклікаюць жыхара Маладэчна Івана Лагвіновіча і жыхара Мінска Ігара Лялькова.
31.05.2018 Суд прызначыў дату новага разгляду адміністрацыйнай справы Вячаслава Касінерава
Паўторны разгляд адміністрацыйнай справы Вячаслава Касінерава за пікет "Дэкрыміналізацыя 328" адбудзецца 7 чэрвеня ў 16.30.










