Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Суды над затрыманымі 3 ліпеня: штрафы і суткі

04.07.2018 Суды над затрыманымі 3 ліпеня: штрафы і суткі

У судах г. Мінска 4 ліпеня судзілі затрыманых на "Дзень Незалежнасці" Вячаслава Сіўчыка, Рыгора Кастусёва, Максіма Вінярскага, Аляксея Туровіча за абарону Курапатаў, Мікалая Статкевіча — за заклік за заклік да ўдзелу ў акцыі.

Усе тры пратаколы супраць Вікі Біран суды адправілі на дапрацоўку

04.07.2018 Усе тры пратаколы супраць Вікі Біран суды адправілі на дапрацоўку

Як паведаміла ЛГБТК-актывістка Віка Біран, суды Маскоўскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёна г. Мінска адправілі на дапрацоўку ў адпаведныя РУУСы пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях нібыта за правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - "адзіночнага пікета".

Затрыманы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў

04.07.2018 Затрыманы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў

Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт Менск-2, адкуль збіраўся вылятаць у Варшаву на пасяджэнне міжнароднай камісіі польскага Сейму.

У Гародні 3 ліпеня жорстка затрымалі двух актывістаў. Адзін з іх у шпіталі

04.07.2018 У Гародні 3 ліпеня жорстка затрымалі двух актывістаў. Адзін з іх у шпіталі

Гарадзенскія актывісты Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці, планавалi правесці пiкет падчас урачыстасцяў у Гароднi. Іх жорстка затрымалі невядомыя ў цывільным.

Назіральнікаў #ControlBY затрымалі людзі ў цывільным

03.07.2018 Назіральнікаў #ControlBY затрымалі людзі ў цывільным

Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК было затрымана 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.

Зачыстка перад 3 ліпеня: Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак

30.06.2018 Зачыстка перад 3 ліпеня: Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак

Праваабаронцам стала вядома, што ў суботу, 30 чэрвеня, пачалі масава затрымліваць абаронцаў Курапат.

Наведнікі мінскага клубу, дзе праходзяць закрытыя ЛГБТ-вечарыны, паведамляюць пра начны налёт АМАП

30.06.2018 Наведнікі мінскага клубу, дзе праходзяць закрытыя ЛГБТ-вечарыны, паведамляюць пра начны налёт АМАП

Па словах наведніцы клюбу, людзі ў масках АМАП і людзі ў штацкім уварваліся ў клюб прыкладна ў 00.40 30 чэрвеня.

Суды за інсталяцыю з ЛГБТ-клумбай перад будынкам МУС: усім па 3 базавыя велічыні

29.06.2018 Суды за інсталяцыю з ЛГБТ-клумбай перад будынкам МУС: усім па 3 базавыя велічыні

Студэнты тэатральнай лабараторыі Fortinbras Вольга Рамашка, Надзея Крапівіна і Дзмітрый Яфрэмаў, якія 28 чэрвеня стварылі ЛГБТ-клумбу перад будынкам беларускага МУС, сумна вядомага гамафобнымі поглядамі яго кіраўніцтва, былі затрыманыя і адпраўленыя да суда на Акрэсціна.

Фотафакт: Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба

28.06.2018 Фотафакт: Каля статуі гарадавога насупраць МУС зьявілася ЛГБТ-клюмба

Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры правяла ў цэнтры Менску насупраць будынку МУС акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Радыё Свабода.

Абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова ізноў збіў аўтамабіль – на гэты раз з пераломам рукі

28.06.2018 Абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова ізноў збіў аўтамабіль – на гэты раз з пераломам рукі

 Гэта не першы выпадак наезду аўтамабіля на Кулакова. Каля 2 тыдняў таму адін з наведнікаў аўтамабіля наўмысна не спыніўся і ўдарыў актывіста капотам свайго аўтамабіля. За гэта на кіроўцу склалі пратакол і пакаралі невялікім адміністрацыйным штрафам. Адзначаліся спробы наезду і іна іншых пікетоўшчыкаў.

Змітра Дашкевіча затрымлівалі за банэр „Курапаты – дарога смерці”

25.06.2018 Змітра Дашкевіча затрымлівалі за банэр „Курапаты – дарога смерці”

Змітра Дашкевіча позна ўвечары 23 чэрвеня затрымалі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней у той дзень  быў затрыманы жыхар Ваўкавыска Валерый Жабрак, які вёз з Курапат расцяжку з надпісам «Курапаты — дарога смерці».

У Светлагорску спынілі справу супраць журналісткі за інтэрв’ю, якога не было

22.06.2018 У Светлагорску спынілі справу супраць журналісткі за інтэрв’ю, якога не было

Журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова з Гомеля атрымала паведамленне пра спыненне супраць яе адміністрацыйнай справы.

Абарона Курапатаў: пачатак перамоваў і шмат пратаколаў

20.06.2018 Абарона Курапатаў: пачатак перамоваў і шмат пратаколаў

 Усяго цягам дня 19 чэрвеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі склалі 13 пратаколаў на пікетоўшчыкаў: Вячаслаў Сіўчык – 4 пратаколы, Леанід Кулакоў – 3 пратаколы, Сяргей Мацкойць – 2 пратаколы, Ніна Багінская таксама 2 пратаколы, па адным – у Святланы і Георгія Софіных.

Абарона Курапатаў: пераход да мяккіх варыянтаў пратэсту?

19.06.2018 Абарона Курапатаў: пераход да мяккіх варыянтаў пратэсту?

Вахту каля рэстарацыі «Поедем поедим» 18 чэрвеня  трымалі актывісты грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва», а ў другой палове дня ім на дапамогу прыехалі і актывісты БСДП (Грамада). Усяго 7 чалавек. Ці хопіць іх на блякаваньне рэстарацыі? – ставіць пытанне Радыё Свабода.

Узмацняецца пераслед абаронцаў Курапатаў: 12 пратаколаў за дзень

15.06.2018 Узмацняецца пераслед абаронцаў Курапатаў: 12 пратаколаў за дзень

Рэпрэсіі супраць праціўнікаў адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Поедем поедим” у ахоўнай зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах, у чацвер, 14 чэрвеня былі самымі масавымі за ўвесь час пікетавання рэстарану.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства