Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
27.07.2018 Суд над Тамарай Шчапёткінай перанесены, пратаколы – на дапрацоўцы
Тамару Шчапёткіну чарговы раз абвінавачваюць за працу на Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі. Апошні раз па гэтым артыкуле яе каралі ў лістападзе 2017 года. Яе заява па гэтай справе прынята да разгляду Камітэтам па правах чалавека ААН.
25.07.2018 Суд над Мікалаем Салянікам перанесены ў чарговы раз
Справа ўжо адпраўлялася на дапрацоўку, і нібыта была перакваліфікавана з удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на “хуліганку”. Але зараз яна зноў адпраўлена на дапрацоўку.
24.07.2018 Ці з'явіцца Леанід Зайдэс у судзе над актывісткай Навумавай?
Копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні за непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП) атрымала па пошце адна з актыўных абаронцаў Курапатаў Мая Навумава.
24.07.2018 Мікалая Саляніка будуць судзіць 26-га ліпеня
Раней актывіста вінавацілі ва удзеле ў несанкцыяваным пікеце, зараз жа, пасля дапрацоўкі матэрыялаў, Мікалаю Саляніку прад’яўляюць абвінавачванне ў хуліганстве.
23.07.2018 Мікалай Дзядок абскарджвае абвінавачванне ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі
Былы палітвязень Мікалай Дзядок накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Фрунзенскага раёна, які аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічынь.
23.07.2018 Магілёў: абласны суд разгледзіць скаргу актывісткі Галіны Смірновай
Магілёўскі абласны суд прызначыў на 26 ліпеня разгляд скаргі кіраўніцы Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Галіны Смірновай. Справа тычыцца штрафу, якім яе пакаралі напярэдадні Дня Волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
23.07.2018 Маскоўскі суд таксама аштрафаваў Віку Біран на 15 базавых велічынь
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 ліпеня ў 10.30 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Вікі Біран з-за фотаздымка з плакатам каля Дому Ураду.
20.07.2018 Актывістаў асудзілі за раздачу ўлётак на 155 базавых велічынь
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 20 ліпеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 19 ліпеня пад час пікетавання рэстарана “Гранд Кушавель” актывістаў абароны Курапат.
20.07.2018 Затрыманыя пад “Гранд Кушавелем” актывісты - на Акрэсціна
Каля сталічнага рэстарана “Гранд Кушавель” супрацоўнікі міліцыі 19 ліпеня прыблізна ў 14 гадзін затрымалі актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгу Нікалайчык і Маю Наумаву.
19.07.2018 Абласны суд пакінуў у сіле штраф магілёўскім журналістам-фрылансерам
Цяпер Аліна Скрэбунова і Яўген Глушкоў удваіх павінны будуць выплаціць дзяржаве 80 базавых велічынь за журналісцкую дзейнасць.
19.07.2018 Абаронцу Курапатаў з Гомеля аштрафавалі чатыры разы за адзін дзень
Пры пікетаванні забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» і рэстарана "Поедем-поедим" у Курапатах 14 ліпеня гомельскага актывіста Барыса Анікеева аштрафавалі чатыры разы.
18.07.2018 Мінфін па пазове валанцёра «Вясны»: «Суд не ўстанавіў незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі»
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска 18 ліпеня цалкам адмовіў Юрыю Мяцельскаму ў пазоўных патрабаваннях.
18.07.2018 Чарговы суд за Курапаты: Алесь Талстыка — 30 базавых велічыняў
У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Талстыка па ч.3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).
18.07.2018 Гародня: Суд над Салянікам перанесены на нявызначаны тэрмін
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні на 18 ліпеня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Саляніка.
17.07.2018 Новы суд чакае Віку Біран 23 ліпеня
Суд Маскоўскага раёна выклікае на 10.30 гадзін раніцы 23 ліпеня Віку Біран як асобу, ў адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.










