Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
10.09.2018 Курапаты Дзяніса Урбановіча: затрыманні, штрафы, арышты
Новы штраф памерам у 30 базавых велічынь (735 рублёў) атрымаў у Менскім раённым судзе абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч.
10.09.2018 Таццяна Кім атрымала штраф за Курапацкую вахту
Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяны Кім. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў складзены яшчэ 11 жніўня.
07.09.2018 Патрабаваў вярнуць вопратку – атрымаў штраф
Ленінскі раённы суд Гародні разгледзеў справу аб адміністратыўным правапарушэнні ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка. Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.1. КоАП (дробнае хуліганства).
06.09.2018 Напярэдадні акцыі ў Курапатах Паўла Севярынца асудзілі на 10 сутак
Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары на вуліцы Скарыны, куды яго даставілі пасля пяці гадзін, праведзеных у Бараўлянскім РАУСе.
05.09.2018 Ціск на "Белсат" працягваецца: журналістку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў
Суд Смалявічскага раёна аштрафаваў журналістку Вольгу Чайчыц 1225 рублёў па ч.2 арт. 22.9 КаАП за сюжэт пра жыхароў мікрараёну Крыніца, якія выйшлі на пратэст супраць закрыцця крамы.
05.09.2018 Актывістак аштрафавалі за «віцебскую вахту» ў Курапатах
За ўдзел у пікетаванні рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў суд Віцебскага раёну аштрафаваў Алену Янушкоўскую на 13 базавых велічыняў, у Першамайскім райсудзе г. Віцебску штрафамі па 12 базавых пакаралі Ірыну Захараву і Таццяну Севярынец.
05.09.2018 Журналіста-фрылансера аштрафавалі восьмы раз сёлета за супрацу з "Белсатам"
Суд Браслаўскага раёна пакараў журналіста-фрылансер з Глыбокага Зміцера Лупача штрафам у памеры 36 базавых велічыняў. Суддзя Аляксандр Вязіцкі прыцягнуў журналіста да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
05.09.2018 “Ляпіла на плот чыстыя лісты, з якіх утварыўся надпіс “Абудзіцеся – зачыніцеся”
Актывістку Маю Навумаву чакае суд за ўдзел у акцыі пратэсту каля рэстарана “Поедем поедим”, якая адбылася ў Курапатах 11 жніўня 2018 года. Яе вінавацяць во ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.2 арт. 23.34 КаАП.
04.09.2018 Фотажурналістку аштрафавалі за здымак дэсантнікаў у фантане
Журналістку Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на Br 490 за публікацыю фотарэпартажа пра Дзень дэсантніка на Belsat.eu.
03.09.2018 Судзяць удзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем поедим»: штрафы і суткі
У судзе Мінскага раёна 3 верасня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Поедем поедим» у Курапатах.
03.09.2018 Журналістцы пагражаюць прымусовай дастаўкай у суд
Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна ў суботу, 1 верасня, атрымала паведамленне з Баранавіцкага РАУС пра тое, што 4 верасня павінна з'явіцца ў суд за матэрыял на “Радыё Рацыя”.
03.09.2018 Адміністрацыйны пераслед у жніўні (аналіз)
Паводле звестак праваабаронцаў за мінулы месяц да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 20 чалавек. 17 х іх атрымалі буйныя штрафы на агульную суму 543 базавыя велічыні, двое – Максім Вінярскі і Павел Севярынец - пакараныя арыштамі на 10 сутак.
31.08.2018 Актывісты абскарджваюць штрафы за акцыю салідарнасці каля Дома правасуддзя
Прафсаюз РЭП дапамагае абскарджваць рашэнні раённых судоў г. Мінска актывістам, якіх асудзілі за акцыю салідарнасці з лідэрамі прафсаюза 24 жніўня каля Дома правасуддзя.
30.08.2018 Пераслед незалежных журналістаў не спыняецца
Чарговыя ахвяры артыкула 22.9 КаАП - Тамара Шчапеткіна з Бярозы і Зміцер Лупач з Глыбокага.
29.08.2018 Актывістка з Калінкавіч абскардзіла буйны штраф за салідарнасць з прафсаюзам РЭП
29 жніўня актывістка з райцэнтра Калінкавічы Тамара Зайцава звярнулася ў касацыйную інстанцыю Мінгарсуда са скаргай на пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які прысудзіў ёй буйны (612,50 руб.) штраф за ўдзел у акцыі салідарнасці з лідэрамі прафсаюза РЭП.










