Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
15.10.2018 Берасце: удзельнікаў мітынгу супраць будаўніцтва завода АКБ пакаралі штрафамі і арыштам
У судзе Ленінскага раёна Берасця праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ.
15.10.2018 Аліну Літвінчук чакае суд за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя
Суд над Алінай Літвінчук пройдзе 18 кастрычніка. Як нагадвае журналістка, у перыяд з 2014 па 2016 год на яе было заведзена 7 падобных пратаколаў. Па пяці з іх Аліну Літвінчук аштрафавалі агулам больш як на 100 базавых велічынь.
15.10.2018 На гарадзенскага музыку Алеся Дзянісава склалі пратакол за перапост
Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, да адмінстрацыйнай справы прывяло тое, што Дзянісаў зрабіў перапост са старонкі анархістаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.
12.10.2018 На журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну склалі чарговы пратакол
На яе склалі пратакол па ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і (або) распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) за матэрыял "У Белаазёрску прэзентавалі юбілейны нумар "Жырандолі".
10.10.2018 У Берасці засудзілі яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва завода АКБ
У судзе Ленінскага раёна Берасця 10 кастрычніка пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Канстанціна Астапука. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП.
09.10.2018 Светлагорск: штрафы за патрабаванне чыстага паветра
Суд Светлагорскага раёна пакараў грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча штафам на 20 базавых велічынь.
08.10.2018 Наступствы берасцейскай акцыі: траіх актывістаў судзяць, адзін — у шпіталі
У судзе Ленінскага раёна Берасця 8 кастрычніка праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых у нядзелю ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
08.10.2018 Берасце: Амап затрымаў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода
На плошчы Леніна ў Брэсце, дзе па выходных збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, 7 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяць чалавек.
05.10.2018 У Светлагорску за флэшмоб прызначылі новыя суды
Суд Светлагорскага раёна прыняў рашэнне задаволіць хадайніцтвы і перанесці судовыя пасяджэнні на панядзелак, 8 кастрычніка, на 14.30 (Анатолю Змітровічу) і на 16.00 (Алене Маслюковай).
04.10.2018 Пасля ночы ў ІЧУ Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічыняў
Суддзя Віктар Шаўцоў абвінаваціў абаронцу Курапатаў па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).
04.10.2018 Пятрухіна і Астапука аштрафавалі за "кармленне галубоў"
Чацвёртага кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця працягнуўся разгляд адміністрацыйных спраў блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука, якія былі затрыманы пасля нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
04.10.2018 Светлагорскія ўлады не здаюцца: праваабаронцу і актывіста чакае новы суд за флэшмоб
Супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак 3 кастрычніка склаў адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да праваабаронцы Алены Маслюкова і грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча.
04.10.2018 Паўла Севярынца чакае суд за пікетаванне ў Курапатах
Затрыманага 3 кастрычніка падчас пікетавання рэстараннага комплексу «Поедем поедим” у Курапатах Паўла Севярынца сёння чакае суд. Ноч палітык правёў у ІЧУ Мінскага раёна.
01.10.2018 Суд над светлагорскай праваабаронцай перанеслі на нявызначаны тэрмін
Суд над светлагорскай праваабаронцай Аленай Маслюковай, які першапачаткова быў перанесены на 3 кастрычніка, у гэты дзень не адбудзецца.
01.10.2018 Берасце: суды за "кармленне галубоў" працягнуцца 4 кастрычніка.
У судзе Ленінскага раёна Берасця пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.










