Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
24.10.2018 Суд над Алесем Дзянісавым за перапост адбудзецца сёмага лістапада
Суд па адміністрацыйнай справе аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць Алеся Дзянісава адбудзецца сёмага лістапада. Пра гэта гарадзенскі музыка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
24.10.2018 Гомель спрабуюць зачысціць ад незалежных журналістаў перад прыездам прэзідэнтаў
Буда-Кашалёўскі раённы суд выклікае на разгляд адміністрацыйных пратаколаў двух журналістаў-фрылансераў з Гомеля: 25 кастрычніка – Андрэя Толчына, 26 кастрычніка – Кастуся Жукоўскага. Інфармацыю перадае Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
24.10.2018 Журналістаў аштрафавалі пасля сюжэту пра падрыхтоўку да абласных «Дажынак»
Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву аштрафавалі ў судзе Камянецкага раёна ў агульнай складанасці на 2 205 рублёў. Такое рашэнне вынесла суддзя Аксана Скель.
23.10.2018 Цяжка такое нават уявіць: складзены пратакол за стварэнне дакументальнага фільма
У Беларусі ўпершыню міліцыя склала пратакол за стварэнне дакументальнага фільма.
22.10.2018 Рэчыца: пратакол за тое, што журналіст патрапіў у кадр “Белсата”
Журналіст-фрылансер з Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў атрымаў па пошце адміністрацыйны пратакол, складзены ўчастковым інспектарам райаддзела міліцыі за “парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.
22.10.2018 Новы тыдзень у Берасці пачаўся з судоў і штрафаў (табліца)
У пятніцу ў ізалятар часовага ўтрымання былі змешчаныя яшчэ чацвёра праціўнікаў шкоднай вытворчасці. Гэта Валерый Фамінскі, Дзямян Лепясевіч, Алесь Аблака і Андрэй Шарэнда. Сёння іх чакаюць суды за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
21.10.2018 Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці
Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую.
21.10.2018 Незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава аштрафаваныя
Берасцейскія незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 16 кастрычніка былі аштрафаваныя суддзём суду Жабінкаўскага раёну Дзмітрыем Куроўскім на 1.715 рублёў.
21.10.2018 У нядзелю ў берасцейскай міліцыі – “дзень адчыненых дзвярэй”?
Некалькім актыўным удзельнікам акцый пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем у пятніцу былі ўручаныя позвы ў Ленінскі РАЎС, альбо ў апорныя пункты гэтага раёна. Як пазначана: “ў якасці асоб, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс”.
19.10.2018 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў падтрымала Рамана Кісляка
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед праваабаронцы з Брэста Рамана Кісляка.
19.10.2018 Берасце: 12 судоў прайшло, апошні перанеслі на 24 кастрычніка
Разгляд адміністрацыйнай справы праваабаронцы Рамана Кісляка, які меў адбыцца 18 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця, перанесены на 24 кастрычніка. Аб пераносе паведамляе сайт “Берасцейскай Вясны”.
18.10.2018 Дзяніс Мандзік: “На мае просьбы расслабіць кайданкі супрацоўнікі міліцыі ніяк не рэагавалі”
Дзяніс Мандзік пры дапамозе праваабаронцаў “Вясны” накіраваў скаргу ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі - беспадстаўнае этапаванне ў кайданках.
18.10.2018 Берасце: праваабаронцу Рамана Кісляка чакае суд
У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 кастрычніка будзе разгледжаная адміністрацыйная справа праваабаронцы Рамана Кісляка. Паседжанне прызначанае на 15 гадзін.
17.10.2018 Суды за пікет "Білет на той свет"
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 17 кастрычніка прыступіў да разгляду адміністрацыйных спраў актывістаў "Моладзі БНФ" Дзяніса Мандзіка і Ганны Смілевіч.
16.10.2018 Пятрухін і Кабанаў атрымалі па пяць сутак за ўдзел у мітынгу “Не – заводу АКБ!”
У Берасці 16 кастрычніка працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Улады хваравіта адрэагавалі на нядзельны пратэст, калі на плошчу Леніна абласнога цэнтра выйшла каля 120 чалавек. У выніку 14 з іх былі затрыманыя.










