Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Блогер Пятрухін атрымаў чарговы штраф. Зараз - за няяўку ў міліцыю

23.11.2018 Блогер Пятрухін атрымаў чарговы штраф. Зараз - за няяўку ў міліцыю

23 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы блогера Сяргея Пятрухіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні артыкула 24.6 КаАП (ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс).

Гародня: актывіст прыйшоў на суд з калодкай на ланцугу

23.11.2018 Гародня: актывіст прыйшоў на суд з калодкай на ланцугу

22 лістапада Мікалай Салянік з'явіўся у суд Ленінскага раёну ў паласатай турэмнай робе. На шыі у яго быў металёвы ашыйнік, да якога прыкуты ланцуг. На ланцугу была замацаваная калодка.

За ўшанаванне ля будынку КДБ памяці расстраляных – 35 базавых штрафу

22.11.2018 За ўшанаванне ля будынку КДБ памяці расстраляных – 35 базавых штрафу

22 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося судовае паседжанне па справе актывіста Алеся Абрамовіча. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі "Ланцуг памяці", прысвечанай памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі, якая прашла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ.

Журналістку аштрафавалі за фота мужа падчас размовы з міліцыянтам

22.11.2018 Журналістку аштрафавалі за фота мужа падчас размовы з міліцыянтам

Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская 14 лістапада пакарала журналістку-фрылансера Мілану Харытонаву штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

У Гродна зноў штраф за рэпост

20.11.2018 У Гродна зноў штраф за рэпост

Суд Кастрычнікага раёну г. Гродна 20 лістапада разглядзеў адміністрацыйную справу Аляксандра Горбача, якая тычылася перапостаў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.

Суд аштрафаваў двух удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

16.11.2018 Суд аштрафаваў двух удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы

15 лістапада старшыня Свіслацкага раённага суду Аляксандр Шылін засудзіў грамадскага актывіста Юрыя Глебіка паводле артыкуу 23.34, частка 1 да 25 базавых велічынь штрафу. Ён жа 16 лістапада аштрафаваў іншага грамадскага актывіста Віктара Пяцельчыца да 10 базавых штрафу.

Праваабаронца знайшоў два парушэнні закону ў справе пра поўху гарадавому. Але з боку міліцыі

16.11.2018 Праваабаронца знайшоў два парушэнні закону ў справе пра поўху гарадавому. Але з боку міліцыі

Праваабаронца «Вясны», былы адвакат Павал Сапелка мяркуе, што міліцыянты мінімум двойчы парушылі заканадаўства, калі прыцягнулі да адказнасці падлетка за поўху «гарадавому» і выклалі відэа з прабачэннямі падлетка ў інтэрнэт.

Анатоля Мышкевіча аштрафавалі на 14 базавых

15.11.2018 Анатоля Мышкевіча аштрафавалі на 14 базавых

14 базавых адзінак адміністрацыйнага штрафу прысудзіў суддзя Ленінскага раёна Гародні Дзмітрый Бубенчык гарадзенцу Анатолю Мышкевічу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Актывіст атрымаў штраф за ўстаноўку крыжоў у Курапатах

15.11.2018 Актывіст атрымаў штраф за ўстаноўку крыжоў у Курапатах

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіст Валер Рабцаў атрымаў пастанову аб накладанні на яго штрафу за ўстаноўку крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.

Светлагорск:  вялікія штрафы журналістам-фрылансерам і "непавага да суда"

14.11.2018 Светлагорск:  вялікія штрафы журналістам-фрылансерам і "непавага да суда"

У Светлагорску са скандалам вынесены максімальны штраф журналістам-фрылансерам за асвятленне флэш-мобу супраць “смярдзючага” завода

Гродна: трэцяя за месяц справа за рэпост

12.11.2018 Гродна: трэцяя за месяц справа за рэпост

У Гродна заведзена яшчэ адна адміністрацыйная справа за інфармацыю, якая знаходзіцца ў асабістых сацыяльных сетках.

Берасце: затрыманага ў нядзелю "чалавека-ліса" выпусцілі з ІЧУ

12.11.2018 Берасце: затрыманага ў нядзелю "чалавека-ліса" выпусцілі з ІЧУ

Чарговая акцыя праціўнікаў будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода завяршылася 11 лістапада затрыманнем аднаго з берасцейскіх актывістаў Канстанціна Астапука.

"Долой самодержавие!" ацанілі ў 30 базавых велічынь

08.11.2018 "Долой самодержавие!" ацанілі ў 30 базавых велічынь

Суддзя Руслан Гурын вынес пастанову аб прыцягненні Лаўрэнцьева да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, або 735 рублёў.

Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі за плакат  "Долой самодержавие!"

08.11.2018 Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі за плакат  "Долой самодержавие!"

Мікалая Саляніка пасля складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне выпусцілі з РАУСу, Аляксандар Лаўрэнцьеў застаўся пад вартай, відаць ён будзе засуджаны да адміністрацыйнага арышту.

Гарадзенская міліцыя апытала актывістаў пра Дзень памяці паўстанцаў

08.11.2018 Гарадзенская міліцыя апытала актывістаў пра Дзень памяці паўстанцаў

7-га лістапада афіцыйна выходны дзень гарадзенская міліцыя вырашыла прысвяціць апытанню гарадзенскіх актывістаў пра іх удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства