Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
08.12.2018 Затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі "Дэканструкцыя міліцыянта"
Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы актор тэатра Fortinbras, адзін з тых, хто прымаў удзел у акцыі падтрымання супольнасці ЛГБТ. Цяпер ён знаходзіцца ў ЦІПе.
08.12.2018 На Мікалая Дзядка завялі адміністрацыйную справу за пост у Фэйсбуку
Паведамляецца, што справа па арт. 17.11 КаАП была накіраваная ў суд. Аднак ці было паседжанне — невядома.
07.12.2018 Фрылансеру Змітру Лупачу праз Viber даслалі позву ў суд
Глыбоцкія міліцыянты 5 снежня склалі чарговы пратакол па частцы другой артыкула 22.9 КаАП на журналіста Змітра Лупача.
06.12.2018 Брэсцкі аблсуд разгледзеў скаргі журналістак-фрылансераў Тамары Шчапеткінай і Міланы Харытонавай
У Брэсцкім абласным судзе снежня разгледжаная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапеткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна.
06.12.2018 Былога палітвязня Паліенку чакаюць яшчэ два суды
Зміцера Паліенку хочуць прымусіць амаль штодзень слухаць у міліцыі лекцыі па працаўладкаванні, але актывіст прынцыпова адмаўляецца гэта рабіць і зараз чакае адказ з пракуратуры.
03.12.2018 У Свіслачы аштрафавалі чарговага актывіста
Уладзімір Хільмановіч ужо шосты беспадстаўна засуджаны за Дзень памяці герояў, які традыцыйна праходзіць у канцы кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.
03.12.2018 Свіслач: суд за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года
Чарговая адміністрацыйная справа ў Свіслачы будзе разгледжаная 3 снежня. На гэты раз судзяць праваабаронцу з Гародні Уладзіміра Хільмановіча, аднаго з удзельнікаў традыцыйнага фэсту Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы.
30.11.2018 Штраф Дзядку за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Што не так з рашэннем суда?
Яшчэ ў ліпені журналіст Мікалай Дзядок быў аштрафаваны за тры публікацыі на сваёй старонцы ў Facebook. Суд палічыў іх не чым іншым, як дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі. ПЦ "Вясна" успамінае акалічнасці гэтй адміністрацыйнай справы і тлумачыць, чаму рашэнне суда па ім не вытрымлівае крытыкі.
30.11.2018 Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю нацыянальнага сцяга
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала 12 лістапада разгледзеў у парадку нагляду скаргу грамадскага актывіста Андруся Кешанюка. Ён пастанавіў выключыць з рашэнняў суду Першамайскага раёну Віцебску і Віцебскага абласнога суду згадку пра канфіскацыю рэчавых доказаў.
29.11.2018 Брэст: за самавольныя надпісы сталінскай эпохі можа быць "адміністрацыйка"
У Брэсцкай крэпасці самавольныя надпісы сталінскай эпохі павінны быць выдаленыя, банеры са сцэнамі гвалту дэмантаваныя, а на ініцыятараў гэтых работ павінны быць заведзены адміністрацыйныя справы. Такі адказ на зварот атрымаў кіраўнік арганізацыі "За свой горад" Ігар Маслоўскі ад Міністэрства культуры РБ.
27.11.2018 Гарадзенскія сілавікі ўз’еліся на хворага Мікалая Саляніка
Адміністрацыйны працэс у дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка адбыўся ўрэшце 26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна.
26.11.2018 Зміцер Паліенка: Ужо дасталі матузкі, а пазней рэзка адпусцілі
Былога палітвязня затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Суд адбудзецца 6 снежня.
26.11.2018 Ніне Багінскай скасавалі штраф за Курапаты
Праваабаронцы “Вясны” дапамаглі Ніне Багінскай абскардзіць пастанову УДАІ, якім яна была аштрафавана на 5 базавых велічыняў.
24.11.2018 Статкевіча асудзілі на 5 сутак за заклік у фэйсбуку на "Ланцуг памяці"
На момант публікацыі (23 лістапада 18.38) Мікола Статкевіч знаходзіцца на волі.
23.11.2018 Праваабаронцу “Вясны” Віктару Сазонаву прысудзілі штраф
Віктар Сазонаў сёлета прысутнічаў на мітынгу ў Свіслачы як назіральнік і праваабаронца, каб адсачыць дзеянні ўладаў і сілавікоў, паколькі кожны год апошнім часам удзельнікі гэтай акцыі падвяргаліся пераследу.










