Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
17.12.2018 Абаронцу Курапатаў скасавалі штраф
Сябра Менскай арганізацыі БХД Юрый Палейка абскардзіў пастанову ДАІ ў суд Фрунзенскага раёна, які, у сваю чаргу, адмяніў гэтую пастанову і адправіў справу на новы разгляд. Супрацоўнікі ДАІ спынілі справу за адсутнасцю ў дзеяннях актывіста складу правапарушэння.
17.12.2018 Прызначаныя новыя суды за ўдзел у Свіслацкім фэсце
Сталі вядомыя даты яшчэ двух адміністрацыйных судоў у дачыненні да ўдзельнікаў Свіслацкага Дня памяці паўстанцаў 1863 году.
16.12.2018 Шоў з гусаком ў Пінску палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам
Фан-сустрэчу са сваімі падпісчыкамі ў Пінску хлопцы правялі 18 лістапада ў 15:00. Хлопцы са сваімі сябрамі залезлі на пастамент каля помніка Леніна, пастаялі, паказалі жывога гусака, пагутарылі з фанатамі, пафатаграфаваць, школьнікі знялі на відэа блогераў, а потым усе разышліся.
14.12.2018 Паліенка атрымаў вялікі штраф за адмову наведваць прафілактычныя лекцыі
Гэта яго першае адміністрацыйнае спагнанне пасля вызвалення з Бабруйскай калоніі напрыканцы лістапада.
14.12.2018 У Мінску - масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі
У якасці абвінавачаных – Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.
14.12.2018 “Самы справялівы суд у свеце” адправіў справу журналіста Барбарыча на дапрацоўку
Суд Партызанскага раёна Мінска 14 снежня працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Генадзя Барбарыча. Яго звінавацілі ў тым, што 8 снежня ён, “разам з аператарам Ляўчуком зняў відэасюжэт, які потым быў размешчаны на сайце Радыё Рацыя”.
13.12.2018 Скарга праціўніка будаўніцтва завода АКБ Астапука разгледжаная фармальна
У Брэсцкім абласным судзе разгледжаная скарга праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука.
12.12.2018 У Курапатах зноў затрыманні. Падрабязнасці
Па ўдакладненай інфармацыі іх вінавацяць па арт. 23.4 КаАП ( непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка ДАІ.
12.12.2018 Затрыманы за пікет 10 снежня актывіст ужо два дні знаходзіцца на ЦІПе
Прадстаўнік БСДП Сяргей Падзолка, які ў панядзелак быў затрыманы за пікет на Кастрычніцкай плошчы Мінска, дагэтуль знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна. Калі адбудзецца суд над актывістам, дагэтуль невядома.
12.12.2018 Чарговая ахвяра артыкула 22.9 КаАП – журналіст Генадзь Барбарыч
Журналіста Генадзя Барбарыча будуць судзіць за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Згодна з завочна складзеным на яго пратаколам, яму трэба з’явіцца ў суд 13 снежня
11.12.2018 Адміністрацыйную справу Дзядка адправілі на дапрацоўку
Суд паведаміў яму, што яшчэ 5 снежня пратакол адправілі на дапрацоўку ў Фрунзенскі РУУС.
11.12.2018 Аднага акцёра з "ЛГБТ-міліцыі" аштрафавалі, іншыя двое таксама затрыманыя
Раніцай 11 снежня акцёра тэатральнай лабараторыі Fortinbras ізноў даставілі ў суд Цэнтральнага раёна.
10.12.2018 Акцёра з "ЛГБТ-міліцыі" будуць судзіць. Ці не?
10 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна павінен адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да акцёра тэатральнай лабараторыі Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 снежня.
10.12.2018 Актывісты БСДП затрыманыя за пікет у падтрымку правоў чалавека
Алесь Абрамовіч і Сяргей Падзолка ў Міжнародны дзень правоў чалавека зладзілі пікет каля Палацу Рэспублікі ў Мінску. Іх затрымалі.
10.12.2018 На журналістку “Новага Часу” склалі пратакол за асвятленне акцыі каля пасольства Расіі
У міліцыі мяркуюць, што Дзіяна "ўстанавіла папяровы караблік побач з агароджай пасольства", то бок удзельнічала ў акцыі.










