Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
14.02.2019 Гародня: Фрылансеры Дзянісаў і Кіркевіч выкрываюць палітычны пераслед журналістаў
Гарадзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі ў Гарадзенскі абласны суд.
13.02.2019 Радзіма нагадала пра сябе Канстанціну Жукоўскаму чарговым пратаколам
Пікантнасць сітуацыі дадае той факт, што Жукоўскі яшчэ напрыканцы студзеня з’ехаў з Беларусі разам з сям’ёй і папрасіў прытулку ў адной з еўрапейскіх краін.
08.02.2019 Мікалай Салянік: “Прашу начапіць на мяне кайданкі, іначай за сябе не ручаюся”
Касацыйную скаргу гарадзенскага актывіста Мікалая Саляніка разгледзеў 7 лютага абласны суд. Суддзя Мікалай Рачынскі фармальна паставіўся да разгляду пастановы суда Кастрычніцкага раёна, згодна з якой Салянік быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь.
07.02.2019 Ці кампенсуе суд незаконна знішчаныя кнігі?
ПЦ "Вясна" стала вядома, што прызначана дата разгляду справы па незаконнаму знішчэнню літаратуры Ігара Багачыка на 18 лютага.
06.02.2019 Вользе Нікалайчык удалося "адбіць" прымусовы збор
Актывістка Вольга Нікалайчык ў пачатку кастрычніка мінулага года атрымала ад суда Першамайскага раёна вялікі штраф (980 рублёў) за ўдзел у акцыі 9 верасня ў Курапатах. Праз месяц яна аплаціла штраф цалкам і адправіла квітанцыю аб аплаце ў суд.
01.02.2019 Адміністрацыйны пераслед у студзені: больш за ўсіх пакутуюць журналісты
Студзень выдаўся адносна спакойным месяцам у плане сацыяльна-грамадскай актыўнасці. Тым не меней, і ў новым годзе не спыняецца канвеер спагнання штрафаў з журналістаў па надуманых, але «абкатаных» судамі падставах.
01.02.2019 Гародня: суды спрабуюць штрафамі заткнуць раты Дзянісаву і Кіркевічу
У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава, а таксама журналіста Алеся Кіркевіча. Пастанова: Кiркевiчу - штраф 30 базавых велічынь, Дзянiсаву 30 базавых штрафу.
31.01.2019 Суд прызнаў Зміцера Паліенку “экстрэмістам" і пакараў вялікім штрафам
Разгляд адміністрацыйнай справы Змітра Паліенкі адбыўся 31 студзеня ў 10-30 ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.
30.01.2019 Актывіст праз суд патрабуе кампенсацыю за яго знішчаныя кнігі
Грамадскі актывіст Ігар Багачык накіраваў пазоў у суд Савецкага раёна, у якім просіць спагнаць з дзяржавы на яго карысць 700 беларускіх рублёў за знішчаныя без пастановы суда кнігі і друкаваныя выданні, што былі канфіскаваныя ў яго падчас агляду ў сакавіку 2017 года.
30.01.2019 Брэсцкі снегавік атрымаў адну базавую штрафу
У судзе Брэскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што павесіла ўлёткі і налепкі на снегавікоў, якіх зляпілі яе дзеці.
30.01.2019 “Экстрэміст-рэцыдывіст” Паліенка змешчаны да суда ў ізалятар
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што вечарам 29 студзеня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка.
28.01.2019 Чарговая адміністрацыйная справа за посты ў сацсетках
На Мікалая Дзядка завялі новую адміністрацыйную справу па арт. 17.11 КаАП. Гэта ўжо трэцяя справа на актывіста за апошнія сем месяцаў, паведамляе "Новы Час".
28.01.2019 Гародня: Чарговы пратакол за выраб інфармацыйнай прадукцыі
Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Да яго прыходзілі міліцыянты каб азнаёміць з пратаколам
25.01.2019 Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за экстрэмізм
Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі сёння раніцай. І ўжо паспелі асудзіць.
24.01.2019 Журналісты Ляўчук і Харытонава зноў паўстануць перад судом
На незалежных журналістаў з Брэста Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву складзена чатыры пратаколы за асвятленне пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Таксама пратакол складзены на журналіста Яўгена Скрабца.










