Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
06.05.2019 Праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода жорстка затрымалі на вачах у сына
5 траўня ў Брэсце міліцыянты жорстка затрымалі Віталя Шавяленкава — праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, адзначае Еўрарадыё. Затрыманне адбывалася на вачах малалетняга сына, якому чатыры з паловай гады.
03.05.2019 За прапанаваны шлюбным парам вінаградны сок - штраф 30 базавых велічынь
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 2 траўня, пасля двойчы адкладзеных з-за няяўкі сведак пасяджэнняў, усё ж такі паставіў кропку ў адміністрацыйнай справе супраць Віталя Максімава.
03.05.2019 У Берасці падалі заяўкі на шэсць мітынгаў супраць завода АКБ
Група актывістаў другога траўня падала ў Берасцейскі гарвыканкам паведамленні пра правядзенне шасці мітынгаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
03.05.2019 Непаўнагадоваму актывісту вынеслі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху
Іларыёну Трусаву на Камісіі па справах непаўнагадовых Маскоўскага раёна г. Мінска выпісалі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.
02.05.2019 Яшчэ адзін суд за адмову аплаціць паслугі міліцыі завяршыўся штрафам
Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня судзілі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка.
02.05.2019 Адміністрацыйны пераслед у красавіку ў графіках і лічбах
Красавік стаў даволі насычаным месяцам у плане грамадска-палітычнай актыўнасці. На акцыі пратэсту ў Брэсце і на грамадскі супраціў крыжалому ў Курапатах улады адказалі шматлікімі пратаколамі, затрыманнямі і судамі.
02.05.2019 Вольга Кавалькова: Няхай Канстытуцыйны суд дасць ацэнку той прававой калізіі, якую маем зараз
Палітык кажа, што зараз практычна немагчыма правесці акцыю любога фармату, бо ў партый і грамадскіх арганізацый праблемы з фінансамі.
30.04.2019 Вольга Кавалькова: Запыталася колькі пратаколаў склалі, сказалі – на ўсіх
Сустаршыня ствараемай партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што атрымала пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка.
30.04.2019 Яшчэ два праціўнікі акумулятарнага завода аштрафаваны ў Берасці
Суд Ленінскага раёна Берасця 29 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Уладзіслава Абрамовіча і аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічыняў. На наступны дзень Алесь Абляк атрымаў 25 базавых велічынь.
29.04.2019 За неаплату паслуг міліцыі арганізатараў Дня волі аштрафавалі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 красавіка распачаўся адміністрацыйны працэс над арганізатарамі Дня волі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту.
29.04.2019 Затрыманых у суботу маладафронтаўцаў будуць судзіць
Па словах актывіста Валерыя Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адклiканнi з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча падчас Чарнобыльскага шляху.
26.04.2019 Трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода ў Брэсце
У Брэсце - трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.
25.04.2019 На брэсцкіх журналістаў Ляўчука і Харытонаву склалі адразу пяць пратаколаў
Участковы інспектар міліцыі Маскоўскага РАУС Брэста Руслан Хацько 23 сакавіка выклікаў журналістаў-фрылансераў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву у пастарунак, паведамляе Прэс-служба "БАЖ".
25.04.2019 Дзень другі. У Брэсце працягваюць судзіць праціўнікаў завода АКБ
У Берасці працягваюцца суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.
25.04.2019 А вымова за што? Адміністрацыйную справу супраць Фядыніча зачынілі
Намеснік начальніка РУУС Цэнтральнага раёна Мінска не ўбачыў складу адміністрацыйнага правапарушэння.










