Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Настаўніцу з 24-гадовым стажам аштрафавалі за "кармленне галубоў"

21.05.2019 Настаўніцу з 24-гадовым стажам аштрафавалі за "кармленне галубоў"

Удзельніцу пратэстнага руху супраць акумулятарнага завода ў Брэсце Людмілу Карчэўскую пакаралі штрафам памерам 20 базавых велічынь (510 рублёў) за ўдзел у "кармленні галубоў" 14 красавіка.

Улады Берасця намагаюцца спыніць пратэстную хвалю супраць будаўніцтва завода АКБ судамі і штрафамі

20.05.2019 Улады Берасця намагаюцца спыніць пратэстную хвалю супраць будаўніцтва завода АКБ судамі і штрафамі

На гэтым тыдні у Берасці будуць судзіць пецярых удзельнікаў акцый пратэcту супраць будаўніцтва завода АКБ.

Эканаміста Чалага таксама асудзілі за “Чарнобыльскі шлях”

17.05.2019 Эканаміста Чалага таксама асудзілі за “Чарнобыльскі шлях”

“Чарнобыльскі шлях-2019” – самы нешматлюдны за ўсю гісторыю іх правядзення: удзел бралі, апрача журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, прыкладна каля 40-ка грамадзян. Аднак па ўзроўню адміністрацыйнага пераследу ягоных удзельнікаў імкнецца да сумнага лідэрства.

Пенсіянерку аштрафавалі за плакат на чаробыльскай акцыі ў Мінску

16.05.2019 Пенсіянерку аштрафавалі за плакат на чаробыльскай акцыі ў Мінску

Актывістку з Асіповіч Таццяну Барэль аштрафавалі на 382,5 рубля (15 базавых велічынь) за правядзенне адзіночнага пікету падчас несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 26 красавіка на ўгодкі чарнобыльскай аварыі.

Двум віцебскім журналістам прысудзілі 1275 рублёў штрафаў

16.05.2019 Двум віцебскім журналістам прысудзілі 1275 рублёў штрафаў

Судовы працэс над незалежнымі журналістамі Аленай Шабуняй і Вячаславам Лазаравым праходзіў у Наваполацкім гарадскім судзе. Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала абодвух журналістаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ на падставе артыкула 22.9 КаАП.

За перапост кліпа Rammstein гарадзенец атрымаў вялікі адміністрацыйны штраф

14.05.2019 За перапост кліпа Rammstein гарадзенец атрымаў вялікі адміністрацыйны штраф

Гарадзенец Андрэй Галавенка распавёў, што яшчэ ў пачатку траўня крымінальную справу закрылі, а замест яе пачалі адміністрацыйную. У выніку за рэпост кліпа Rammstein ён атрымаў штраф – 1275 рублёў (50 базавых велічыняў).

Суд аштрафаваў Глеба Рубанава на 40 базавых

13.05.2019 Суд аштрафаваў Глеба Рубанава на 40 базавых

ІТ-кансультанта Глеба Рубанава прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1020 рублёў).

Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр

13.05.2019 Дзмітрый Бекалюк: Гэта быў не суд, а нейкі тэатр

Актыўнага праціўніка будаўніцтва завода АКБ ў Берасці Дзмітрыя Бекалюка з трэцяй спробы прысудзілі да вялікага штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

 

Рыхтуюць новы пратакол на журналістку Тамару Шчапеткіну

11.05.2019 Рыхтуюць новы пратакол на журналістку Тамару Шчапеткіну

Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

13 траўня - новы разгляд "экстрэмісцкай" справы Глеба Рубанава

11.05.2019 13 траўня - новы разгляд "экстрэмісцкай" справы Глеба Рубанава

Глеба Рубанава выклікалі ў Савецкі РУУС на 11 траўня, хаця раней яму выдалі позву ў суд на 16 траўня. У выніку яму ўручылі позву ў суд на панядзелак 13 траўня.

Арганізатары Дня волі абскардзяць штрафы за нявыплату паслуг міліцыі

10.05.2019 Арганізатары Дня волі абскардзяць штрафы за нявыплату паслуг міліцыі

Заяўнікі мінскага канцэрта-мітынгу на Дзень Волі абскарджваюць у Мінскім гарадзкім судзе штрафы за нявыплату паслуг па ахове грамадскага парадку. Яны просяць адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.

Берасцейца, брутальна затрыманага на вачах у сына, пакаралі штрафам за хуліганства

10.05.2019 Берасцейца, брутальна затрыманага на вачах у сына, пакаралі штрафам за хуліганства

3 сутак арышту і дзве базавыя велічыні штрафу. Так скончылася гісторыя з нядзельным затрыманнем Віталя Шавяленкава.

Пасля сутак на Акрэсціна суд Глеба Рубанава перанеслі

08.05.2019 Пасля сутак на Акрэсціна суд Глеба Рубанава перанеслі

У сераду, 8 траўня, суд Савецкага раёна г. Мінска пачаў разгляд адміністрацыйнай справы IT-кансультанта Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст.

Начное затрыманне за флэшмоб #яэкстрэміст

07.05.2019 Начное затрыманне за флэшмоб #яэкстрэміст

Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст.

Каля 120 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста

06.05.2019 Каля 120 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся ў цэнтры Брэста

Людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці супернікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства