Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
01.07.2019 Адміністрацыйны пераслед у першай палове 2019 года ў графіках і лічбах
За першыя шэсць месяцаў 2019 года праваабаронцы зафіксавалі 260 выпадкаў адвольных затрыманняў, складання пратаколаў і іншых інцыдэнтаў (напрыклад, затрыманняў на мяжы і папярэджванняў).
25.06.2019 Барыса Хамайду аштрафавалі „за загрувашчванне вуліцы”
Пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму паводле пратакола, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы 30-га красавіка.
25.06.2019 Гародня: За расцяжку над Нёманам гісторыка Супрона будуць судзіць
За адзіночны пікет супраць забруджвання ракі Нёман, які правёў гарадзенец Мечыслаў Супрон, яму пагражае адміністрацыйны суд. Пратакол складзены па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
24.06.2019 Суд аштрафаваў віцебчука “за арганізацыю выставы невядомага мастака”
Віцяблянін Дзяніс правёў 6 траўня ў прыватным памяшканні мастацкую выставу. А праз месяц суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў яго як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34) на 30 базавых велічынь, паведамляе "Віцебская Вясна".
19.06.2019 Айцец Вікенцій аштрафаваны за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху"
Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) за ўдзел у Чарнобыльскім шляху (23.34 КаАП). Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёна Мінска.
17.06.2019 Міліцыя затрымала музыкаў і забрала інструменты
Увечары 15 чэрвеня кампанія маладых музыкаў сабралася на мінскай Нямізе, піша TUT.BY. Гралі пад мастом, пакуль не з'явіліся супрацоўнікі міліцыі.
12.06.2019 "Міліцыянты мяне паўсюль насілі на руках". Алесь Пушкін пра Крупскі ІЧУ і суд за перформанс
Мастак і былы палітвязень Алесь Пушкін падрабязна распавёў сайту palitviazni.info пра свой перформанс у Крупках, знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання і суд.
11.06.2019 Блогера Пятрухіна аштрафавалі за зварот да міліцыянта “у назойлівай форме”
Суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Аляксандар Семянчук пакараў блогера Сяргея Пятрухіна штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў) за парушэнне артыкула аб “дробным хуліганстве” (17.1 КаАП).
10.06.2019 Мастака Алеся Пушкіна аштрафавалі за перформанс
Мастак Алесь Пушкін правёў перформанс у абарону беларускай мовы, а на 10 чэрвеня прызначаны суд над ім.
10.06.2019 Суд адправіў "экстрэмісцкія" справы на дапрацоўку, аднак актывістаў не адпусцілі
10 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пачаліся адміністрацыйныя працэсы над двума актывістамі анархісцкага руха.
07.06.2019 Магілёўскі журналіст паскардзіўся ў ААН: два гады таму мясцовы суд аштрафаваў яго на 1035 рублёў за лісты ў газету
Уладзімір Лапцэвіч вывеў сітуацыю са штотыднёвікам «Ніва» на міжнародны ўзровень.
05.06.2019 Адміністрацыйны пераслед у траўні ў графіках і лічбах
У траўні працягвалася практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўдзельнікаў мірных сходаў, у тым ліку і за адмову аплочваць расходы па іх правядзенню. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваліся і журналісты, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
05.06.2019 “Выпадковы” экаактывіст: берасцейскі суд пакараў штрафам Яўгена Саўчука ў другі раз
Адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Яўгена Саўчука разгледзеў 5 чэрвеня суд Ленінскага раёна Берасця.
04.06.2019 Міліцыянты спынілі дзве адміністрацыйныя справы супраць Барыса Хамайды
Ад пачатку 2019 году актывіста Барыса Хамайду затрымлівалі каля “сіняга дому” ў Віцебску тройчы – напярэдадні Дня Канстытуцыі, на Дзень Волі і 30 красавіка, піша "Віцебская Вясна". Ва ўсіх трох выпадках на яго складалі пратаколы за загрувашчванне вуліцы (арт. 21.14 КаАП). Як стала вядома, дзве адміністрацыйныя справы супраць Хамайды ўжо спыненыя.
04.06.2019 Эдуарда Сіліцкага штрафанулі за ўдзел у шэсці, а справу блогера Пятрухіна перанеслі на 10 чэрвеня
Суд Брэсцкага раёна 3 чэрвеня, нягледзячы на непераканаўчыя доказы супрацоўнікаў міліцыі, зафіксаваныя ў пратаколе правапарушэння, вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.34 КаАП экалагічнага актывіста Эдуарда Сіліцкага.










