Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
30.08.2019 Марш прыхільнікаў Макса Каржа ў Гродне прызналі несанкцыянаванай акцыяй
Шэсце прыхільнікаў Макса Каржа, якое прайшло 25 жніўня ў абласным цэнтры, прызналі несанкцыянаванай акцыяй. Зараз усталёўваюць асобы удзельнікаў. Да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнуты арганізатар маршу.
26.08.2019 «Не па-людску паступілі»: Справу жыхара Фаніпаля закрываюць
Памятаеце гісторыю жыхара Фаніпаля Дзмітрыя Шчаглова, на якога завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 23.34 КаАП за збор подпісаў пад скаргай на мясцовае ЖКГ? Нарэшце справядлівасць перамагла. Дзмітрый Шчаглоў паведаміў «Вясне», што абсурдную справу супраць яго закрываюць.
19.08.2019 Вярхоўны суд адказаў Міколу Качурцу наконт штрафу за бел-чырвона-белы сцяг
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў у красавіку 2019 году актывіста Міколу Качурца штрафам у памеры 102 рублі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім віцяблянін сфатаграфаваўся на Дзень Волі. Качурэц абскардзіў пастанову ў абласным судзе, але безвынікова. Напісаў скаргу ў Вярхоўны суд – і вось які адказ атрымаў.
19.08.2019 У Берасці асудзілі праціўніка завода АКБ
Жыхара вёскi Хабы Брэсцкага раёна Віктара Мігалюка судзiлi за ўдзел у масавым мерапрыемстве, якое адбылося яшчэ ў красавiку - 4 месяцы таму.
13.08.2019 Фаніпаль: Збор подпісаў пад зваротам завяршыўся складаннем пратаколу. Ці правільна гэта?
Набалелыя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада Фаніпаля Дзяржынскага раёна сталі каталізатарам, які падштурхнуў неабыякавых гараджан да актыўных дзеянняў: яны падрыхтавалі Калектыўны зварот, адрасаваны адразу ў некалькі ўстаноў. Збор подпісаў нечакана завяршыўся складаннем пратаколу.
12.08.2019 “Залез на дрэва і крычаў “Жыве Беларусь!”. На Іларыёна Трусава склалі новы пратакол
На непаўнагадовага актывіста Іларыёна Трусава першага жніўня склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”). Як паведаміў сам хлопец, выпадак, пра які ідзе гутарка ў пратаколе, адбыўся яшчэ 31 траўня.
05.08.2019 Актывістка просіць пракурора Мінска разабрацца з пракуратурай раённай
Актывістка Анастасія Гусева са скаргай звярнулася да пракурора горада Мінска С. Хмарука, каб той прыняў меры па яе незаконнаму затрыманню за чысты ліст паперы ў лютым гэтага года.
31.07.2019 Незалежныя журналісты вярнуліся з адпачынку і даведаліся, што іх зноў пасудзілі
Яшчэ 31 траўня суддзя суду Маскоўскага раёну Берасця Раман Карабан прысудзіў незалежным журналістам Алесю Ляўчуку і Мілане Харытонавай па 40 базавых велічынь штрафу кожнаму – то бок агулам Br 2040.
25.07.2019 Сума прэтэнзій для арганізатараў Дня Волі-2019 павялічылася
Выніковая сума пазову ГУУС да арганізатараў святкавання Дня Волі, які прайшоў 24 сакавіка ў сталічным Кіеўскім скверы, складае 8013 рублёў, паведаміў прадстаўнік ГУУС 25 ліпеня на слуханні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.
15.07.2019 Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў
15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя.
10.07.2019 Гарадзенскага гісторыка аштрафавалі за расцяжку над Нёманам
Суд не стаў на бок гарадзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, які 18-га чэрвеня выйшаў на мост праз Нёман і вывесіў расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідскім ЖКГ”. На паседжанні 10 ліпеня ён атрымаў штраф за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
09.07.2019 Суд па экстрэмізму над «Вечерним Могилевом» перанеслі
Суд Ленінскага раёна г. Магілёва 8 ліпеня пачаў разгляд адміністрацыйнай справы рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).
08.07.2019 Анархіста аштрафавалі за ўлёткі на 50 базавых велічынь
Суд Фрунзенскага раёна ў канцы чэрвеня прыняў рашэнне падвергнуць актывіста анархісцкага руху Г. адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.
05.07.2019 Маладафронтаўцаў аштрафавалі за бервяно на ўездзе ў рэстаран «Поедем поедим»
У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў.
02.07.2019 Праваабаронца "Вясны" Віктар Сазонаў звярнуўся ў Вярхоўны Суд
Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд РБ. Скарга тычыцца так званай свіслацкай адміністрацыйнай справы, калі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў на грамадскіх актывістаў Свіслацкім РАУС былі складзеныя пратаколы за нібыта несанкцыянаваную акцыю.










