Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
15.11.2019 Непаўнагадоваму абаронцу Курапатаў вынесена чарговае папярэджанне
14 лістапада ў Мінску ў памяшканні сярэдняй 181-й школы адбылося выяздное пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі Маскоўскага раёна, паведамляе "Новы час".
13.11.2019 Знятага кандыдата ў дэпутаты будуць судзіць на наступны дзень пасля выбараў
Цяпер ужо былы кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцер Казакевіч, які быў зняты з выбараў пасля таго, як яго збілі ў Курапатах, атрымаў паведамленне пра неабходнасць з’явіцца ў Суд Мінскага раёну
04.11.2019 Актывістаў, затрыманых каля рэстарана "Паедзем паядзім" аштрафавалі больш чым на 2 000 даляраў
У другой палове дня 4 лістапада Мінскі раённы суд разглядзеў адміністрацыйныя справы маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава, а таксама Валерыя Рабцава, затрыманых і збітых учора ў Курапатах, каля рэстарана "Паедзем паядзім".
24.10.2019 Магілёўскую журналістку аштрафавалі за пазітыўны рэпартаж пра чыноўніка
Суд Бялыніцкага раёна прысудзіў 20 базавых велічынь штрафу журналістцы Дар’і Чульцовай за сюжэт пра галоўнага беларускага ідэолага Андрэя Кунцэвіча.
23.10.2019 Суд прызнаў вінаватым праваслаўнага панамара, які зламаў сцяг на пікеце ў Віцебску
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 22 кастрычніка разгледзелі адміністрацыйную справу аб пашкоджанні маёмасці – на лаве падсудных апынуўся панамар адной з праваслаўных цэркваў у Віцебску і прыхільнік “русского міра” Анатоль Шлыкаў.
21.10.2019 Сяргей Спарыш асуджаны на 15 сутак за супраціў пры затрыманні
Актывіста “Народнай Грамады” Сяргея Спарыша асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што нібыта махаў рукамі падчас затрымання міліцыянтамі. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
14.10.2019 Прамовіў “Не заводу АКБ!” – атрымаў пратакол і штраф
Суд Брэсцкага раёна 14 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Канстанціна Астапука. Пачатак cудовага пасяджэння ў 9-30.
07.10.2019 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 6 кастрычніка ў Мінску
6 кастрычніка на плошчы Свабоды ў Мінску адбыўся перадвыбарчы пікет, на якім прысутнічаў апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч.
04.10.2019 Суд над маладафронтаўцамі: па 40 базавых велічынь за ўскладанне кветак
У 9.30 гадзін 4 кастрычніка ў суде Цэнтральнага раёна адбыўся разгляд справы ў дачыненні да актывістаў “Маладога фронта” Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава.
30.09.2019 Вольгу Кавалькову хочуць аштрафаваць за ўдзел у пікеце памяці
Сустаршыню аргкамітэта БХД Вольгу Кавалькову хочуць прыцягнуць на адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
27.09.2019 За дзве кветкі да помніка Янку Купалу — 20 базавых!
У Мінску адбыўся суд над актывістам "Маладога фронту" Максімам Урбановічам за "ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі ў парку Янку Купалы 25 жніўня".
25.09.2019 Суд адправіў справу журналісткі-фрылансеркі на дапрацоўку
25 верасня суддзя суда Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Аксана Загорская разгледзела адміністрацыйную справу ў дачыненні да журналісткі Дар'і Чульцовой, якую абвінавацілі ў незаконным вырабе інфармацыйных матэрыялаў для замежнага СМІ.
23.09.2019 Пасля працяглага зацішша аднавіўся пераслед журналістаў «Белсату»
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 26 верасня ў судзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца разгяд адміністрацыйнай справы журналісткі-фрылансеркі Дар'і Чульцовай.
11.09.2019 Роварны прабег “Маладога фронту” палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам
Актывісты “Маладога фронту” Віталь Трыгубаў, Дзяніс Урбановіч і Максім Урбановіч атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП, то бок за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
05.09.2019 Дзень Волі-2019: арганізатары абскардзілі штраф у Мінгарсуд
Як паведамляе "Беларускі партызан", заяўнікі Дня Волі-2019 года абскардзілі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда рашэнне суда Маскоўскага раёна, які аштрафаваў іх на 8013.11 рублёў.










